Азаранка выйграла мікст з новым напарнiкам
Азаранка выйграла мікст з новым напарнiкам
Беларуская тэнiсiстка Вiкторыя Азаранка стала пераможцай "Ралан Гарос". У фiнале змешанага разраду ў Францыi мiнчанка гуляла ў пары з амерыканцам Бобам Браянам (на фота). Цiкава, што мiнулы поспех ў мiксце Азаранка святкавала разам з беларусам Максiмам Мiрным на адкрытым чэмпiянаце Амерыкi, а на гэты раз яе напарнiкам стаў прадстаўнiк ЗША. — Я вельмi рады за поспех Вiкi, — прызнаўся Мiкалай Мiрны, трэнер па тэнiсе i бацька Максiма Мiрнага. — Перамога Вiкi гаворыць аб яе высокiм класе, а паколькi цяпер яна выступала ў дуэце не з маiм сынам, а з iншым напарнiкам, гэта значыць, што спартсменка можа выйграваць з любым партнёрам. Iрына ПРЫМАК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларуская тэнiсiстка Вiкторыя Азаранка стала пераможцай "Ралан Гарос". У фiнале змешанага разраду ў Францыi мiнчанка гуляла ў пары з амерык |
|