Гэта салодкае слова — помста...
Гэта салодкае слова — помста...
ПаWWWуцінне ад Вiкторыi ЗАХАРАВАЙ Крыўду можна дараваць. Можна дамовiцца i ўрэгуляваць канфлiкт, як кажуць, палюбоўна. А можна — публiчна абняславiць крыўдзiцеля, каб непанадна было. Апошнiм часам расiяне, напрыклад, аддаюць перавагу "помсце" ў Iнтэрнэце. У сетцы адчыняюцца спецыяльныя сайты, дзе мсцiўцы выкладваюць фота крыўдзiцеляў, а таксама расказваюць малапрыемныя факты з iх асабiстага жыцця. На сайце www.dоsvidоs.ru пазначана — "толькi для дзяўчат!". Расчараваныя паненкi, якiх кiнулi або падманулi мужчыны, могуць адпомсцiць: змясцiць на сайт зневажальны водгук i фота крыўдзiцеля, а разам з тым "праверыць" на прадмет патэнцыяльнай небяспекi новага кавалера ў спецыяльнай базе па iменi-прозвiшчы. "Сяброўка, ты развiталася з хлопцам i не ведаеш, як адпомсцiць? Скажы яму "дасвiдос" па поўнай праграме!" — прапануюць стваральнiкi сайта. Iнтэрнэт-жартаўнiкi, зразумела, скарысталiся магчымасцю, i цяпер у базе "дрэнных хлопцаў" з лёгкасцю знаходзяцца рэальныя знакамiтасцi — Яўген Петрасян, Мiхаiл Баярскi, Анатоль Васерман i чамусьцi... Валерыя Навадворская. Зразумела, гэтыя персоны могуць i ў суд падаць за паклёп i зневажанне, i тады сайт давядзецца закрыць, — але пакуль што скандальная папулярнасць яму забяспечана. Сучасныя Атэла аказалiся нiколькi не больш высакароднымi за жанчын. Наадварот — часцей за ўсё мужчыны размяшчаюць iмёны (i тэлефоны!) былых жонак, сябровак i палюбоўнiц на сайтах, дзе рэкламуюцца сэкс-паслугi. Зняць гэтыя анкеты пасля звароту ў адмiнiстрацыю Iнтэрнэт-рэсурсу яшчэ ўдаецца, а вось пакараць "мсцiўцаў" практычна немагчыма — цяжка даказаць iх дачыненне да злачынст- ва, дый самога складу злачынства, паводле расiйскага заканадаўства, у такiх "жартах" няма. Прычым да вiртуальнай вендэты звяртаюцца не толькi падманутыя жонкi i былыя мужы, не толькi "заклятыя сябры", але нават судовыя прыставы. Так, у Нiжнiм Ноўгарадзе на вялiзным вадкакрышталiчным экране змясцiлi фота мужчыны, якi два гады не сплачвае алiменты... Што датычыцца Беларусi, у нас сiтуацыя можа быць зусiм iншай, калi Iнтэрнэт-рэсурсы ўсё ж будуць прыроўненыя да СМI. Тады ў выпадку, калi эмоцыi возьмуць перавагу над аб’ектыўнай рэчаiснасцю, уладальнiкi сайтаў будуць не помсцiць — а адказваць па поўнай праграме. Але перш чым уцягваць у разбор з вiртуальнымi мсцiўцамi мiлiцыю ды iншыя кампетэнтныя органы, варта прыслухацца да парад псiхолагаў. А яны сцвярджаюць: публiчная помста вядзе толькi да большай жорсткасцi i нарастання канфлiкту. Мсцiўцы разлiчваюць раздуць скандал i прыцягнуць да сябе ўвагу, таму лепшы спосаб барацьбы з iмi — проста не звяртаць на iх увагi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Крыўду можна дараваць. Можна дамовiцца i ўрэгуляваць канфлiкт, як кажуць, палюбоўна. А можна — публiчна абняславiць крыўдзiцеля, каб непанадна было. А
|
|