Памяркоўны мастак
Памяркоўны мастак
Выстава Мастака Генадзя Матусевiча сябры называюць "памяркоўным iмпрэсiянiстам". Зусiм па-беларуску! І вельмi трапна, калi ўлiчыць, што малюе ён местачковы побыт, навакольныя краявiды, блiзкiх яму людзей. Усё тое, што складае свет маленькага гарадка цi мястэчка. Толькi да колеру ён пры гэтым ставiцца як да самадастатковай каштоўнасцi. Для тых, хто хоча ўбачыць гэтае спалучэнне на свае вочы, у Музеi сучаснага выяўленчага мастацтва на наступным тыднi пачне працаваць выстава Генадзя Матусевiча "Маё быццё". Рэалiстычна, але пры гэтым пачуццёва ставiцца аўтар да таго, што малюе. Пры тым, што добра ведае местачковую рэчаiснасць, ён пакiдае для iншых нейкую таямнiцу жыцця ў закрытай прасторы, дзе, здаецца, спынiўся час. Генадзь Матусевiч ведае, як зачараваць гэтым светам, таму што вельмi любiць яго: сам паходзiць з Чэрвеня, але нават пасля вучобы ў Мiнску ў тэатральна-мастацкiм iнстытуце застаўся яму верным, цяпер жыве i працуе ў родным горадзе. Плённа працуе — яшчэ актыўна займаецца драўлянай скульптурай, стварае яе ў народных традыцыях, аддаючы перавагу дрэву. Да таго ж знагароджаны медалём Язэпа Драздовiча "За плён у мастацтве". Ларыса ЦIМОШЫК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мастака Генадзя Матусевiча сябры называюць "памяркоўным iмпрэсiянiстам". Зусiм па-беларуску! І вельмi трапна, калi ўлiчыць, што малюе ён мес
|
|