Беларусы ўбачаць самы дарагi iспанскi фiльм
Беларусы ўбачаць самы дарагi iспанскi фiльм
Тэлесеткі 8 чэрвеня тэлеканал "НТБ-Беларусь" пакажа прэм’еру прыгоднiцкага фiльма "Капiтан Алатрыстэ" (Iспанiя—Францыя—ЗША, 2006 г.). Гэта экранiзацыя серыi захапляльных раманаў Артура Перэса-Рэвертэ абышлася вытворцам у 24 мiльёны еўра i стала самым дарагiм iспанскiм фiльмам за ўсю гiсторыю. Дзеянне карцiны адбываецца ў Iспанii XVII стагоддзя — час уладарання Фiлiпа IV i распаду iмперыi. Капiтан Дыега Алатрыстэ, ветэран вайны, i ў мiрны час выконвае функцыю наёмнага байца, якi ўладжвае не вельмi чыстыя справы знатных асобаў, у тым лiку i караля... Дарэчы, серыя раманаў, паводле якiх пастаўлены фiльм, з’явiлася тады, калi iспанскi пiсьменнiк звярнуў увагу, што ў падручнiку па гiсторыi яго дачкi Карлоты перыяд ХVI—ХVII стагоддзяў асветлены ўсяго на адной старонцы. 12-гадовая Карлота дапамагла свайму бацьку ў гiстарычных даследаваннях, i першы раман з серыi прыгод Капiтана Алатрыстэ выйшаў у 1996 годзе ў сааўтарстве. На момант выхаду фiльма было апублiкавана пяць раманаў, i ў карцiне знайшлося месца найбольш яскравым эпiзодам кожнага з iх. З iншага боку, як сцвярджае аўтар, кiно паслужыла крынiцай натхнення для працягу гэтага цыкла. Ролi ў карцiне, якую здымаў рэжысёр Аўгусцiн Дыяс-Янес, амаль усе падзеленыя памiж iспанскiмi акцёрамi. Адзiнай саступкай стала галоўная роля, на якую спярша планавалi запрасiць Антонiа Бандэраса, але потым выбралi Вiга Мортэнсена, замацаваўшага свой "баявы" вобраз пасля здымак у трылогii "Уладар кольцаў". "Цiхi час" У сувязi з правядзеннем прафiлактычных работ 11 i 12 чэрвеня ў Брэсце i навакольных раёнах не будуць транслявацца праграмы тэлеканала "НТБ-Беларусь" з 8.30 да 16 гадзiн. Таксама, паводле папярэдняй iнфармацыi прэс-службы БТРК, з 8.30 да 16.30 будзе панаваць цiшыня i ў радыёэфiры. Нельга будзе прыняць праграмы Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё, каналаў "Культура" i "Сталiца", станцыi "Радыус-FM", радыё "Брэст". Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
8 чэрвеня тэлеканал "НТБ-Беларусь" пакажа прэм’еру прыгоднiцкага фiльма "Капiтан Алатрыстэ" (Iспанiя—Францыя—ЗША, 2006 г.). Гэта э
|
|