Упаў з катамарана...
Упаў з катамарана...
Ну і ну! У нядзелю ў Мiнску на рацэ Свiслач па ўласнай неасцярожнасцi патануў 48-гадовы сталiчны жыхар. Паводле звестак аддзялення iнфармацыi i грамадскiх сувязяў ГУУС Мiнгарвыканкама, здарэнне адбылося каля сямi гадзiн вечара насупраць аднаго з дамоў па вулiцы Прагрэсiўнай. Мужчына, якi прагульваўся па рацэ на катамаране, звалiўся ў ваду i, на жаль, не змог выратавацца. Iгар ГРЫШЫН. Пенсiянер-падбухторшчык?..У Мiнску затрыманы 70-гадовы пенсiянер, якi, як мяркуецца, атрымаў 20 тысяч долараў ЗША ад намеснiка дырэктара прыватнага ўнiтарнага прадпрыемства. Пенсiянер падазраецца ў тым, што атрымаў гэтыя вялiкiя грошы, падбухторваючы адказную асобу згаданага прадпрыемства да дачы хабару. "Стаўка" аказалася настолькi высокай таму, што размова iшла аб вырашэннi пытання па выдзяленнi зямельнага ўчастка пад будаўнiцтва кафэ i арганiзацыю прыдарожнага сэрвiсу ў Маладзечанскiм раёне. Iгар ГРЫШЫН. Знайшлi ў канале У канале каля Бярозаўскай ДРЭС знайшлi цела тапельца. Невядома, цi проста паслiзнуўся i ўпаў 40-гадовы жыхар Кобрына, цi захацеў пакупацца ў недазволеным месцы. Вядома толькi, што чалавек быў не зусiм цвярозы. Гэта i паспрыяла трагедыi. Яна СВЕТАВА. Сродкi аховы раслiн скралi... аграномы? У Баранавiцкiм i Лунiнецкiм раёнах затрыманы галоўныя аграномы двух сельгаспрадпрыемстваў, якiя падазраюцца ў крадзяжы ядахiмiкатаў. Паводле iнфармацыi следства, аграном з Баранавiцкага раёна ўкраў 145 лiтраў вадкасцi, якой апрацоўваюць раслiны. А ў яго лунiнецкага калегi пры вобыску знайшлi больш за тону ядахiмiкатаў. Вядзецца следства. Яна СВЕТАВА. Забiла маланкай 7 чэрвеня надвячоркам у Хоцiмску была моцная навальнiца. У вёсцы Елавец непадалёк ад райцэнтра тры рабочыя пасвiлi кароў i перад самым загонам на ферму ўдарыла маланка. На месцы загiнуў 32-гадовы рабочы СВК "Лiпаўка". "Хуткая дапамога" прыбыла лiтаральна праз дзесятак хвiлiн, але ўрачы ўжо не маглi нiчога зрабiць. Алена Казлова.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У нядзелю ў Мiнску на рацэ Свiслач па ўласнай неасцярожнасцi патануў 48-гадовы сталiчны жыхар. |
|