Што такое фітнэс?
Што такое фітнэс?
Iнфарм-укол Фiтнэс — гэта не асобны вiд спорту, а сукупнасць мерапрыемстваў, перш-наперш, гаворка iдзе пра фiзiчныя нагрузкi, неабходныя для падтрымкi добрага функцыянальнага стану арганiзма. Той, хто толькi далучыўся да фiтнэсу, павiнен рабiць гэта паводле некаторых правiлаў.1. Размiнка. Яна павiнна займаць не менш за 10 хвiлiн i складацца з агульных практыкаванняў, якiя разагрэюць мышцы, i практыкаванняў на расцягванне. У асноўным варта памятаць, што больш карысна выканаць два розныя практыкаваннi за меншы час, чым працяглы час рабiць адно i тое ж. 2. Нагрузкi. Нельга iмклiва нарошчваць нагрузкi, паколькi гэта можа iстотна падарваць здароўе. Для таго, каб арганiзм "уцягнуўся" ў новы вiд дзейнасцi, патрабуецца шмат часу. 3. Рэгулярнасць. Заняткi павiнны быць досыць частымi, а не ад выпадку да выпадку. Для ўстанаўлення правiльных суадносiнаў памiж нагрузкамi i ежай, якая паступае ў арганiзм на працягу дня, рэкамендуецца наступны падыход: на працягу 7—10 дзён за кошт спецыяльных нагрузак аэробнага характару пры частаце пульсу 120—140 удараў у хвiлiну чалавек павiнен "спальваць" адзiн свой сутачны рацыён. Такiм чынам, для дзяўчыны, якая важыць 50 кг i ўжывае 1,5 тысячы калорый у дзень, i для мужчыны, якi важыць 100 кг i атрымлiвае 3 тысячы калорый, нагрузка будзе рознай i па часе, i па iнтэнсiўнасцi. 4. Шкодныя звычкi. Фiзiчныя нагрузкi не сумяшчальныя нi з курэннем, нi з ужываннем алкаголю. Нi ў якiм разе нельга займацца фiтнэсам на наступны дзень пасля злоўжывання алкаголем! Гэта можа справакаваць гiпертанiчны крыз. 5. Самакантроль. Калi пасля заняткаў вы захоўваеце добры апетыт, лёгка засынаеце i прачынаецеся, у вас спакойны i якасны сон, добры настрой i самаадчуванне, значыць нагрузкi пайшлi на карысць. У адваротным выпадку неабходна перагледзець нагрузкi. 6. Рацыён. У першую чаргу неабходна адмовiцца ад познiх прыёмаў ежы, есцi трэба за 3—4 гадзiны да сну. Абавязкова трэба адмовiцца ад простых вугляводаў — цукерак, глазураваных сыркоў i г.д. Гэта — нездаровае харчаванне. Рэкамендуецца ўстрымацца ад ежы на працягу 2 гадзiн пасля заняткаў. Нi ў якiм разе нельга адмаўляцца ад ежы цi пераходзiць на вегетарыянскую дыету. Арганiзму патрэбны бялок — мяса птушкi i рыба. Што такое метабалiчны сiндром? Метабалiчны сiндром — гэта сукупнасць некалькiх фактараў, звязаных з абменам рэчываў у арганiзме. Паводле мiжнародных рэкамендацый, урач мае права паставiць такi дыягназ, калi ў пацыента ёсць па меншай меры, тры наступныя сiмптомы: * аб’ём талii звыш 88 см у жанчын цi 102 см у мужчын * артэрыяльны цiск звыш 130/85 мм рт слупка * цукар крывi нашча звыш 6,1 ммоль/л * павышэнне ўзроўню трыглiцэрыдаў крывi звыш 1,7 ммоль/л * знiжэнне ўзроўню лiпапратэiдаў высокай шчыльнасцi звыш 1 ммоль/л у мужчын i звыш 1,3 ммоль/л у жанчын. Iнфаркт мiякарда, iнсульт — гэта канчатковы этап развiцця парушэння метабалiзму. Пачатковыя этапы развiцця атэрасклерозу на фоне парушэння абмену рэчываў адбываюцца за некалькi дзесяткаў гадоў да канчатковых кропак. Падрыхтавала Святлана БАРЫСЕНКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фiтнэс — гэта не асобны вiд спорту, а сукупнасць мерапрыемстваў, перш-наперш, гаворка iдзе пра фiзiчныя нагрузкi, неабходныя для падтрымкi добрага фун
|
|