Спачатку — сонечна, потым — дажджліва
У першай палове тыдня надвор’е ў нашай краiне будзе вызначаць зона павышанага цiску на фоне цёплых паветраных мас, паведамiў рэдакцыi начальнiк службы гiдраметэапрагнозаў Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Дзмiтрый Рабаў.
Таму ў першыя тры днi тыдня ападкаў не прадбачыцца ўвогуле. Тэмпература ўначы 10—16, удзень 20—26 цяпла, а ў паўднёвых раёнах — да плюс 30. Пачынаючы з 12 чэрвеня, з боку Паўднёва-Заходняй Еўропы да нас завiтае актыўны i кантрасны атмасферны фронт. Павялiчыцца воблачнасць, кароткачасовыя дажджы i навальнiцы ў чацвер будуць назiрацца яшчэ толькi месцамi па краiне. Тэмпература ўначы 10—17, удзень 21—28, у Гомельскай i Магiлёўскай абласцях — да плюс 30 градусаў, аднак па паўночным захадзе — ужо толькi 18—20. У пятнiцу i суботу сур’ёзныя дажджы чакаюцца паўсюдна па краiне, месцамi пройдуць моцныя лiўнi i навальнiцы. Пры навальнiцах узмацненне ветру да 15—20 м/с. Тэмпература ўначы 10—17, удзень 17—24, толькi ўдзень па ўсходзе краiны да 25—32 градусаў. У нядзелю атмасферны фронт адыдзе, надвор’е палепшыцца. Кароткачасовыя дажджы i навальнiцы будуць назiрацца толькi месцамi па краiне. Тэмпература паветра ўначы чакаецца ў межах 8—15 градусаў цяпла, удзень — 19—25. Сяргей КУРКАЧ Первоисточник: Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У першай палове тыдня надвор’е ў нашай краiне будзе вызначаць зона павышанага цiску на фоне цёплых паветраных мас, паведамiў рэдакцыi начальнiк службы гiдраметэапрагнозаў Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Дзмiтрый Рабаў.Таму ў першыя тры днi тыдня ападкаў не прадбачыцца ўвогуле.
|
|