Новыя назначэнні
Новыя назначэнні
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь 10 чэрвеня разгледзеў кадравыя пытаннi. Кiраўнiк дзяржавы назначыў: Рахманава Сяргея Кiмавiча — намеснiкам Старшынi Прэзiдыума Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi; Рыбака Вiктара Васiльевiча — Надзвычайным i Паўнамоцным паслом Рэспублiкi Беларусь у Ісламскай Рэспублiцы Iран; Паўлоўскага Аляксандра Аляксеевiча — Надзвычайным i Паўнамоцным паслом Рэспублiкi Беларусь у Каралеўстве Iспанiя i Партугальскай Рэспублiцы па сумяшчальнiцтву. Прэзiдэнт даў згоду на назначэнне: Рымашэўскага Юрыя Уладзiмiравiча — намеснiкам Мiнiстра энергетыкi; Ермака Аляксандра Валяр’янавiча — намеснiкам старшынi Мiнскага аблвыканкама; Шубскага Аляксандра Мiкалаевiча — старшынёй Расонскага райвыканкама; Грыгарэнкі Аляксандра Вiктаравiча — старшынёй Буда-Кашалёўскага райвыканкама; Какоры Мiкалая Мiхайлавiча — старшынёй Жыткавiцкага райвыканкама; Кома Iвана Iванавiча — старшынёй Чачэрскага райвыканкама; Астроўскага Аляксандра Мiкалаевiча старшынёй Воранаўскага райвыканкама; Кавальчука Iгара Яўгенавiча — генеральным дырэктарам гандлёва-вытворчага рэспублiканскага ўнiтарнага прадпрыемства "Бел-Фармацыя"; Фiлiмонава Мiхаiла Васiльевiча — дырэктарам дзяржаўнай установы "Дырэкцыя будаўнiцтва атамнай электрастанцыi"; Стука Аляксея Канстанцiнавiча — намеснiкам Генеральнага пракурора Рэспублiкi Беларусь; Марозава Вiктара Мiкалаевiча — пракурорам Гродзенскай вобласцi; Сянькевiча Эдуарда Аляксандравiча — пракурорам Магiлёўскай вобласцi; Шутава Сяргея Васiльевiча — членам Гомельскага аблвыканкама. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. (Больш падрабязна — ў наступным нумары.)
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь 10 чэрвеня разгледзеў кадравыя пытаннi.
|
|