Прэзiдэнт Расii наведае Беларусь
Прэзiдэнт Расii наведае Беларусь
Прэзiдэнт Расii Дзмiтрый Мядзведзеў, як чакаецца, 22 чэрвеня наведае Беларусь. Адпаведная дамоўленасць дасягнута ў час тэлефоннай размовы прэзiдэнтаў Беларусi i Расii, якая адбылася па iнiцыятыве кiраўнiка расiйскай дзяржавы. "Аляксандр Лукашэнка i Дзмiтрый Мядзведзеў дамовiлiся аб вiзiце расiйскага прэзiдэнта ў Беларусь, якi пройдзе 22 чэрвеня — у Дзень усенароднай памяцi ахвяраў Вялiкай Айчыннай вайны. Гэта трагiчная дата з’яўляецца знакавай для народаў абедзвюх краiн. Сiмвалiчны таксама той факт, што сустрэча двух прэзiдэнтаў адбудзецца на брэсцкай зямлi, якая першая прыняла на сябе ўдар нямецка-фашысцкiх захопнiкаў", — адзначылi ў прэс-службе. У працяг кантактаў, што адбылiся ў час нефармальнага самiту кiраўнiкоў дзяржаў СНД у Санкт-Пецярбургу, прэзiдэнты ў час тэлефоннай размовы абмянялiся думкамi па актуальных пытаннях двухбаковых адносiнаў i мiжнароднага парадку дня.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Расii Дзмiтрый Мядзведзеў, як чакаецца, 22 чэрвеня наведае Беларусь. Адпаведная дамоўленасць дасягнута ў час тэлефоннай размовы прэзiдэнтаў
|
|