"Выхад" каларадскага жука затрымліваецца
"Выхад" каларадскага жука затрымліваецца
Сёлета ў цэнтральных i больш паўночных рэгiёнах краiны масавы выхад на паверхню каларадскага жука чакаецца са спазненнем прыкладна на сем—дзесяць дзён. На гэта паўплывала халоднае надвор’е мая: аптымальная тэмпература глебы для выхаду жука складае 11—14 °С, паведамiў журналiсту "Звязды" намеснiк дырэктара па навуцы РУП "Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi па бульбаводстве i плодаагароднiнаводстве" Іван Калядка. Увогуле праблема каларадскага жука з’яўляецца актуальнай для Беларусi штогод, найперш, зразумела, для прыватнага сектара. Сёлета, магчыма, колькасць папуляцыi будзе некалькi меншай. Паводле слоў Iвана Iванавiча, калi не праводзiць хiмiчнай апрацоўкi бульбы ад шкоднiка, страты ўраджаю могуць даходзiць да 50 працэнтаў. Пры захаваннi ж тэхналогii барацьбы яны зводзяцца амаль да нуля. Праўда, пакуль праводзiць апрацоўку можна хiба толькi на асобных участках у паўднёвых раёнах. Асноўныя намаганнi трэба будзе прыкласцi, калi з’явяцца буйныя чырвоныя лiчынкi. Сяргей РАСОЛЬКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлета ў цэнтральных i больш паўночных рэгiёнах краiны масавы выхад на паверхню каларадскага жука чакаецца са спазненнем прыкладна на сем—дзесяць дзён
|
|