21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У Бога ўсяго многа

26.08.2009 10:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Бога ўсяго многа

XVІ Міжнародны фестываль духоўнай музыкi "Магутны Божа" пройдзе ў Магiлёве 23—28 чэрвеня.

Праграма фестывалю разнастайная: на сцэне знойдзецца месца i амерыканскаму спеваку-пратэстанту, i царкоўнаму дзiцячаму хору з Хоцiмска, i вядомаму расiйскаму ансамблю салiстаў "Эрмiтаж" пад кiраўнiцтвам Аляксея Уткiна. Будуць арганныя канцэрты ў касцёле i праваслаўнае свята званоў на Архiрэйскiм вале. Прычым толькi музыкай у Магiлёве не абмяжуюцца. Рускi духоўны тэатр "Глас" пакажа свае спектаклi: "У Бога ўсяго многа" — гэта якраз назва дзiцячай пастаноўкi.

Увогуле ў фестывалi будуць браць удзел прадстаўнiкi васьмi краiн: Германii, Польшчы, ЗША, Кiтая, Украiны, Расii i Беларусi. Двое кiтайскiх спевакоў, якiя цяпер вучацца ў Беларускай дзяржаўнай акадэмii музыкi, будуць удзельнiчаць у конкурсе. Сёлета ў традыцыйных конкурсах бяруць удзел 10 вакалiстаў, 14 харавых калектываў i 5 вакальных ансамбляў. Амаль усе канкурсанты — прадстаўнiкi Беларусi. Ацэньваць iх выступленнi будзе журы, у складзе якога расiйскiя i беларускiя музыканты. Яго новым старшынёй прызначаны Станiслаў Калiнiн, залужаны дзеяч мастацтваў Расii i дэкан дырыжорскага факультэта Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыi. Вядома, што шмат гадоў журы фестывалю ўзначальваў народны артыст СССР, прафесар Вiктар Роўда. На гэтым фестывалi адбудзецца вечар памяцi Вiктара Роўды i музыказнаўцы з Англii Гая дэ Пiкарда, якi таксама браў удзел у журы. У памяць музыкантаў, якiя пайшлi з жыцця, упершыню прагучыць "Беларуская меса" кампазiтара Iгара Мацiеўскага. Як паведамiла начальнiк упраўлення культуры Магiлёўскага гарвыканкама Антанiна Шаркова, ужо цяпер 90 працэнтаў бiлетаў на канцэрты прададзены. Каштуюць яны ад 5 да 10 тысяч рублёў. Усе фестывальныя мерапрыемствы гарантуюць сапраўдны жывы гук.

Iлона Iванова.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
XVІ Міжнародны фестываль духоўнай музыкi "Магутны Божа" пройдзе ў Магiлёве 23—28 чэрвеня.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика