8 медалёў
8 медалёў
Спорт-тайм Беларускія спартсменкi паспяхова выступiлi на чэмпiянаце Еўропы па мастацкай гiмнастыцы, якi завяршыўся ў iтальянскiм Турыне. У актыве нашых грацый 8 узнагарод, адна з якiх найвышэйшай вартасцi. Залаты медаль у практыкаваннях з абручом заваявала наша юнiёрка Аляксандра Наркевiч. Акрамя таго, у юнiёрскiх спаборнiцтвах Аляксандра разам з Мелiтай Станютай i Ганнай Рабцавай стала ўладальнiцай сярэбранага медаля ў камандным першынстве. Яе сяброўкi па камандзе паклалi ў сваю медальную "капiлку" яшчэ два сярэбраныя медалi (Мелiта Станюта) i адну "бронзу" (Ганна Рабцава). Для дарослых камандаў кантынентальнае першынство стала апошнiм перад Алiмпiйскiмi гульнямi ў Пекiне. Беларуская каманда ў складзе Глафiры Марцiновiч, Алiны Тумiловiч, Зiнаiды Лунiнай, Алесi Бабушкiнай, Настассi Iваньковай i Ксенii Саковiч у групавых практыкаваннях у розных вiдах праграмы заваявала два сярэбраныя медалі i адну "бронзу". У асабiстых спаборнiцтвах крыху не пашанцавала Iне Жукавай, якая заняла 4-е месца ў многабор’i. Нашы ў Пекiне Тры беларускiя тэнiсiсткi — Вiкторыя Азаранка, Вольга Гаварцова i Таццяна Пучак — выступяць на летнiх Алiмпiйскiх гульнях у Пекiне. Азаранка i Гаварцова згуляюць у адзiночным разрадзе, а ў парным — Азаранка i Пучак. Удзельнiкi Алiмпiяды вызначылiся паводле рэйтынга, апублiкаванага 9 чэрвеня Жаночай тэнiснай асацыяцыяй i Асацыяцыяй тэнiсiстаў-прафесiяналаў. 18-гадовая Азаранка ўпершыню ў кар’еры паднялася на 16-е месца ў адзiночным i на 9-е месца ў парным разрадах. Вольга Гаварцова перамясцiлася з 37-га на 36-ы радок у адзiночным i з 65-га на 60-ы ў парным разрадах. Таццяна Пучак засталася на 32-й пазiцыi ў парным рэйтынгу.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускія спартсменкi паспяхова выступiлi на чэмпiянаце Еўропы па мастацкай гiмнастыцы, якi завяршыўся ў iтальянскiм Турыне. У актыве нашых грацый 8
|
|