21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У Пінску адновяць царкву найстарэйшага кляштара

26.08.2009 12:16 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Фундатарам абяцае быць старшыня праўленьня Нацыянальнага банку Пётар Пракаповіч.

Да свайго службовага пасьведчаньня кіраўнік Нацбанку атрымаў нядаўна яшчэ адно. У ім напісана, што Пётр Пракаповіч цяпер яшчэ і "Упаўнаважаны прадстаўнік кіраўніка дзяржавы ў Берасьцейскай вобласьці".

Менавіта ў гэтай ролі чыноўнік ладзіў прыём наведнікаў у Пінску. Архіепіскап Пінскі і Лунінецкі Стэфаній скарыстаў магчымасьць сустрэцца. Сьвятар папрасіў аб дапамозе ў аднаўленьні праваслаўнай царквы на месцы былога Сьвята-Усьпенскага (Лешчынскага) кляштару. Паводле летапісу, храм быў заснаваны вялікім кіеўскім князем Уладзімерам, які хрысьціў Русь. Лешчынскім кляштар назвалі паводле ўрочышча Лешча, у якім ён мясьціўся.

Запытваю ў архіепіскапа Стэфанія пра спадзяваньні. Ён кажа, што Пётр Пракаповіч ухваліў прапанову. Пажадаў, каб пры ўзьвядзеньні храма "было максымальна адноўлена яго гістарычнае аблічча".

Пра першапачатковыя фінансавыя складкі Нацбанку ці асабістае ахвяраваньне яго старшыні сьвятар нічога не паведаміў. Магчыма, з-за перасьцярогі. Яшчэ ў 1977 годзе, калі Пінску споўнілася роўна 900 гадоў, сьвятары і паства ўсталявалі камень з напамінкам пра кляштар і інфармацыяй - сьвятыня паўстане зноў. Штогоду 28 жніўня вернікі чыняць сюды хросны ход, моляцца на ласку боскую і шчодрасьць тых, хто пры ўладзе. Ці атрымае сёлета словы падзякі Пракаповіч?

Уяўленьне пра Усьпенскую царкву дае архіўны інвэнтар. Храм быў складзены з абсечаных брусоў у так званы слуп - стойкі падганялі вэртыкальна адну да другой. Сьцены ўнутры і са зьнешняга боку абшытыя дошкамі. Дзьверы фарбаваныя, завесы - каваныя, замок - унутраны. За імі - прытвор, які расьпісаны. А ў ім - тры іконы. У інвэнтары 1595 году пазначана, што царква была з трыма вярхамі (купаламі), адзін зь якіх "белым жалезам абабіты".

Захавалася гравюра Напалеона Орды, зробленая ім пры жыцьці ў 1865 годзе. Празь 40 гадоў царква згарыць пры пападаньні ў яе маланкі.

- Цяпер гэтая гравюра - узор для праектантаў, - удакладняе архіепіскап Стэфаній. - Мы ўжо прызначылі сьвятара, які будзе ўладкоўваць прыход і аднаўляць сьвятыню.

Галіна Баравая





Первоисточник: BulletinOnline
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фундатарам абяцае быць старшыня праўленьня Нацыянальнага банку Пётар Пракаповіч.Да свайго службовага пасьведчаньня кіраўнік Нацбанку атрымаў нядаўна яшчэ адно.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика