Выйшаў дыск "Музыка Беларусі ХІХ стагоддзя"
У складанку ўвайшлі творы Міхала Клеафаса Агінскага, Напалеона Орды, Антонія Радзівіла ды іншых.
Складанку музычных твораў у сэрыі "Культура Беларусі. Лепшыя старонкі" "Музыка Беларусі ХІХ стагоддзя" падрыхтаваў Дзяржаўны музэй гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь пры садзейнічаньні Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. У складанцы прадстаўленыя творы Антона Абрамовіча, Міхала Клеафаса Агінскага, Канстанціна Горскага, Караля, Аляксандра і Міхаіла Ельскіх, Восіпа Казлоўскага, Мечыслава Карловіча, Станіслава Манюшкі, Камілі Марцінкевіч, Напалеона Орды (яго малюнак упрыгожвае вокладку выданьня), Антонія Радзівіла і Канстанціна Тызэнгаўза. Да ўласна плытак (а іх дзьве), прыкладаецца кніжыца‑вокладка, у якой разьмешчаныя кароткія біяграфіі кампазытараў і іх партрэты. Прадмову да выданьня падрыхтавала доктар мастацтвазнаўства, прафэсар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Вольга Дадзіёмава. Прадусарамі выданьня выступілі Ўладзімер Азёма, Уладзімер Пучынскі і Юры Цыбін. Набыць "Музыку Беларусі ХІХ стагоддзя" можна ў прыватных распаўсюднікаў. Первоисточник: Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У складанку ўвайшлі творы Міхала Клеафаса Агінскага, Напалеона Орды, Антонія Радзівіла ды іншых.Складанку музычных твораў у сэрыі "Культура Беларусі. |
|