ДАІ ўзмацняе кантроль
ДАІ ўзмацняе кантроль
Асабовы склад Дзяржаўтаінспекцыi пераведзены на ўзмоцнены варыянт нясення службы ў сувязi з высокай аварыйнасцю на дарогах краiны, паведамiлi карэспандэнту "Звязды" ва УДАI МУС. Як паказвае аналiз, асноўнымi прычынамi дарожна-транспартных здарэнняў становяцца перавышэнне хуткасцi i неабдуманыя абгоны. Знаходзячыся ва ўмовах шчыльнага транспартнага патоку, вадзiцелi iгнаруюць элементарныя правiлы паводзiнаў на дарозе. Таму ў блiжэйшыя днi супрацоўнiкi ДАI будуць праводзiць масiраваныя апрацоўкi ўсiх асноўных напрамкаў з прымяненнем прыбораў фота-вiдэафiксацыi i актыўна выкарыстоўваючы негалосны кантроль. Акрамя таго, з верталёта будуць патрулявацца напрамкi: Вiцебск — Вiцебскi раён — а/д М8 — Жодзiна — а/д М1 — Талачын — Крупкi — Барысаў — Жодзiна — а/д Р53 — а/д М2 — Баравая. Iгар ГРЫШЫН.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Асабовы склад Дзяржаўтаінспекцыi пераведзены на ўзмоцнены варыянт нясення службы ў сувязi з высокай аварыйнасцю на дарогах краiны, паведамiлi карэспан |
|