Беларусы — у фінале Еўра-2008
Беларусы — у фінале Еўра-2008
Праўда, гаворка iдзе пакуль што не пра футбольную каманду, а пра некалькiх беларускiх балельшчыкаў — самых эрудзiраваных i ўдачлiвых. Менавiта яны атрымалi магчымасць не толькi сачыць за матчамi вядучых зборных па тэлевiзары, але i асабiста трапiць на фiнальны матч Еўра-2008 на стадыёне "Эрнст Хапель" у Вене. У конкурсе для футбольных балельшчыкаў, якi праводзiў канал АНТ з 2 па 9 чэрвеня, паспрабавалi свае сiлы некалькi тысяч чалавек з розных рэгiёнаў Беларусi. Як распавяла прэс-сакратар АНТ Алiна Праваторава, былi сярод актыўных удзельнiкаў нават жанчыны, але даволi малы працэнт. А бiлетаў на фiнал — усяго тры. І дасталiся яны па вынiках конкурсу самым эрудзiраваным знаўцам: Кiрылу Буланаву з г.п. Шумiлiна (набраў 46 балаў), Сяргею Грыбаву з г. Бабруйска (43 балы) i Сяргею Гарбачову з в. Вяркуды Ушацкага раёна (40 балаў). Шчаслiўчыкам канал не толькi падорыць запаветныя бiлеты, але таксама дапаможа з атрыманнем вiзы, аплацiць праезд i пражыванне ў Вене. Сотня лепшых адказаў змешчаная цяпер на сайце тэлеканала. Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праўда, гаворка iдзе пакуль што не пра футбольную каманду, а пра некалькiх беларускiх балельшчыкаў — самых эрудзiраваных i ўдачлiвых. Менавiта яны атр |
|