21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Вольга Самусік. ШОУ-БІЗ. Мне не ўсё роўна

26.08.2009 12:16 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

  Вольга Самусік. Вакалістка гуртоў TARPACH i Zygimont VAZA. На “Рок-Каранацыі 2007” атрымала узнагароду “Рок-князёўна”. Два тыдні таму скончыла вучобу ў БДУ на факультэце журналістыкі. З жніўня будзе працаваць у газеце “Савецкая Беларусь” (бо так склаліся абставіны). Асноўная мара – займацца выключна музыкай, а журналістыку пакінуць больш свядомым у гэтай плыні людзям. :)
Мы прызвычаіліся казаць пра тое, што шоу-бізнесу ў Беларусі няма. Заўважу, што з таго часу меркаванне ў асноўнай часткі людзей наўрад ці змянілася. Але я заўсёды адзначала, што беларускі шоу-бізнес існуе. Ён не падобны на амерыканскі, заходне-еўрапейскі ці нават рускі. Ён такі маленечкі, крыху смешны, часам нават жалосны. Але ён ёсьць — айчынная мадэль шоу-бізнэсу, якая склалася з цягам часу ў пэўных палітычных, сацыяльных, тэрытарыяльных і гістарычных умовах.

Гады паўтары таму мне давялося рыхтаваць даклад-прэзентацыю для варшаўскай канферэнцыі, прысвечанай беларускай культуры. Тэму акрэслілі даволі шырока – “Беларуская рок-музыка”. Таму прасторы для думкі і розных пунктаў гледжання было дастаткова. Кранаючы момант сувязі мінулага і сучаснасці, я прыйшла тады да наступнай высновы. Пэўны (вельмі доўгі) час Беларусь уваходзіла ў склад СССР. Гэта зараз (калі браць менавіта нашую краіну) можна сказаць, што ёсць Мінск і “ўсе астатнія гарады” (і гэта нармальна, бо роля сталіцы, на мой погляд, павінна быць вызначана). А раней больш за шэсцьдзесят год запар была Масква і “ўсе астатнія гарады”. Мінск (разам з усёй Беларуссю) быў як раз “астатнім”.

Паглядзіце, што робіцца зараз нават у абласных цэнтрах! Так ці інакш, яны ўсё роўна адстаюць ад сталіцы. А ў свой час уся Беларусь “цягнулася” ззаду Масквы. Такім чынам, і тады, і цяпер розніца ў развіцці (сацыяльным, культурным, “забаўляльным”) паміж Беларуссю і Расіяй была гадоў так дваццаць (як мінімум). У сваю чаргу з-за той непахіснай сцяны, што існавала ўсе тыя ж семдзесят год паміж СССР і замежнымі краінамі, сённяшняя Расія ў параўнанні з Заходняй Еўропай “спазняецца” таксама гадоў на дваццаць. А недзе наперадзе заходніх краін ёсць яшчэ і ЗША. Нашая пазіцыя ў гэткім рэйтынгу, на жаль, не самая лепшая. Але ж, дзякуй богу, мы яшчэ і не самыя апошнія. :)

Што тычыцца менавіта таго шоу-бізнесу, што мы маем… Безумоўна, яму шмат чаго не хапае. Грошай? Ну, канешне, і грошай таксама. Але ў першую чаргу, напэўна, нейкага адчування якасці таго, што ты робіш. Вось, здаецца, у нас шмат таленавітых людзей (спадзяюся, яшчэ не ўсе яны граюць выключна рок-музыку і лічацца андэграундам :)). І я ніяк не магу зразумець, куды знікае ўвесь іх талент і далягляднасць, калі надыходзіць час рабіць прадукт. Бо, насамрэч, тое, што атрымліваецца ў выніку іх працы, што мы бачым на поп-сцэне з экранаў сваіх тэлевізараў, што гучыць на кожнай радыёстанцыі (дзякуй, што яшчэ не з кожнай патэльні – а ўсё тыя самыя 75% :))… Гэтага нельга глядзець ці слухаць без нейкага нэрвовага смеху.

Я ўзгадваю той момант, калі быў толькі абвешчаны вядомы загад пра 75%. Спачатку ніяк не магла ўцяміць, чым жа яны ўсе будуць забіваць свае этэры. Потым падалося, што нешта ж павінны прыдумаць, даць дарогу маладым… Але ж яны ТАКОЕ прыдумалі і ТАК далі!.. Часам хочацца азірнуцца і запытацца: “Мамачкі, а што ж гэта ў нас тут робіцца?” Гэтыя “Дыліжансы”, якія штампавалі так званых артыстаў проста НІЯКАГА ўзроўню… Гэтыя “Срэбраныя грамафоны”, для якіх, здаецца, асноўнай характарыстыкай была нізкая якасць: песняў, “грамафонаўскіх” ролікаў і саміх выступоўцаў… Прабачце, але ўсё гэта не ёсць творчасць. Гэта нават не ёсць шоу-бізнэс (бо ён жа на тое і “бізнэс”, каб максімальна абнуліць эмацыянальна-пачуццёвы – творчы – бок). Гэта проста выкананне плану, у выніку якога павінна быць нейкай справаздача. Напрыклад, такая: “Таварышы! З вялікай радасцю спяшаюся вам сказаць, што ў гэтым годзе мы перавыканалі план. Асобна трэба адзначыць радыёстанцыю N, у этэры якой гучала амаль 90% беларускай музыкі…” І самае крыўднае, што такім людзям усё роўна, як і пра што спявалася і гралася.

Мабыць, я нейкая захопленая ідэалістка. Але ж вельмі хацелася б нешта з гэтай сітуацыяй зрабіць. І, канешне, адвесці для рок-музыкі пэўнае месца ў межах беларускага шоу-бізнэсу, а не па-за імі. Я змагаюся за гэта як магу. Але, зразумела, таго, што я зрабіла і зраблю, недастаткова. Можа, паспрабаваць разам? Бо ісці наперад трэба. Хто, калі не мы? Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі.
Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика