21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Рэсурсная база беларускіх банкаў за год павялiчылася ў 1,52 раза

26.08.2009 10:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Рэсурсная база беларускіх банкаў за год павялiчылася ў 1,52 раза

Рэсурсная база беларускiх банкаў на 1 чэрвеня 2008 года наблiзiлася да Br50 трлн i павялiчылася ў параўнаннi з аналагiчнай датай мiнулага года ў 1,52 раза.

Нацыянальным банкам праводзiцца ўзважаная працэнтная палiтыка, якая стымулюе прыцягненне рэсурсаў у банкаўскую сiстэму. Так, за мiнулыя 12 месяцаў уклады насельнiцтва ў беларускiх банках павялiчылiся на Br1,7 трлн, што адпавядае прагнозным паказчыкам.

Аб ходзе выканання асноўных паказчыкаў грашова-крэдытнай палiтыкi паводле вынiкаў студзеня—мая 2008 года Прэзiдэнту Беларусi Аляксандру Лукашэнку 17 чэрвеня далажыў старшыня праўлення Нацыянальнага банка Пётр Пракаповiч. Усе паказчыкi, закладзеныя ў Асноўных напрамках грашова-крэдытнай палiтыкi Рэспублiкi Беларусь на 2008 год i накiраваныя на выкананне праграмы сацыяльна-эканамiчнага развiцця рэспублiкi, банкаўскай сiстэмай краiны выкананы ў поўным аб’ёме.

У першую чаргу вырашаны пытаннi стабiльнасцi нацыянальнай валюты. З пачатку года афiцыйны курс беларускага рубля да долара ЗША ўмацаваўся амаль на 1 працэнт i на сёння складае Br2128 за 1 долар ЗША. Курс нацыянальнай валюты да расiйскага рубля за гэты перыяд знiзiўся на 2,6 працэнта, да еўра — на 3,4 працэнта. Разам з тым такое знiжэнне курсу стымулюе экспарт беларускай прадукцыi, таму што Расiя i краiны ЕС з’яўляюцца галоўнымi гандлёвымi партнёрамi нашай краiны.

Адным з найважнейшых напрамкаў грашова-крэдытнай палiтыкi з’яўляецца банкаўскае крэдытаванне рэальнага сектара эканомiкi. Патрабаваннi банкаў да эканомiкi на 1 чэрвеня 2008 года склалi каля Br36 трлн i ў параўнаннi з аналагiчнай датай мiнулага года выраслi больш як на 50 працэнтаў. Паспяхова iдзе крэдытаванне ўсiх дзяржаўных праграм, а таксама рэальнага сектара эканомiкi ў цэлым. Стабiльна працуе плацежная сiстэма.

Разам з тым кiраўнiк дзяржавы запатрабаваў прыкласцi ўсе намаганнi для таго, каб паказчыкi грашова-крэдытнай палiтыкi былi выкананы i паводле вынiкаў года ў цэлым. Пры гэтым асаблiвая ўвага павiнна быць удзелена крэдытаванню рэальнага сектара эканомiкi, у тым лiку iнвестыцыйнаму. Таксама Аляксандр Лукашэнка даручыў Нацыянальнаму банку своечасова вырашаць пытаннi ўмацавання беларускага рубля. Пётр Пракаповiч паведамiў, што да канца года афiцыйны курс беларускага рубля да долара ЗША будзе ў межах Br2100 за 1 долар ЗША.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

 

 

 

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рэсурсная база беларускiх банкаў на 1 чэрвеня 2008 года наблiзiлася да Br50 трлн i павялiчылася ў параўнаннi з аналагiчнай датай мiнулага года ў 1,52
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика