Кiраўнiцтву, суддзям, работнiкам апарату Вярхоўнага Суда Рэспублiкi Беларусь
Кiраўнiцтву, суддзям, работнiкам апарату Вярхоўнага Суда Рэспублiкi Беларусь
Паважаныя таварышы! Сардэчна вiншую вас з 85-годдзем Вярхоўнага Суда Рэспублiкi Беларусь. Сёння ў судовай сiстэме працуюць сапраўдныя прафесiяналы — адданыя сваёй справе людзi, якiя карыстаюцца высокiм аўтарытэтам у грамадстве. Вы прысвяцiлi сябе служэнню дзяржаве, праву i чалавеку. Ад якасцi вашай паўсядзённай работы ў многiм залежыць эфектыўнасць правасуддзя i ўмацаванне аўтарытэту дзяржаўнай улады. Судзейскi корпус уносiць вялiкi ўклад у забеспячэнне непахiснасцi канстытуцыйных прынцыпаў i ўдасканаленне нацыянальнага заканадаўства. Шматгранная i адказная дзейнасць Вярхоўнага Суда садзейнiчае падтрыманню сацыяльна-палiтычнай стабiльнасцi ў грамадстве, фармiраванню адзiнай прававой прасторы, сцвярджэнню прынцыпаў законнасцi i справядлiвасцi. Адна з галоўных задач, якiя стаяць цяпер перад Вамi, — умацаванне прававых асноў нашай краiны, што, безумоўна, будзе садзейнiчаць стварэнню ў Беларусi сапраўднай дзяржавы для народа. Шчыра жадаю вам, вашым родным i блiзкiм добрага здароўя, дабрабыту, шчасця, аптымiзму i поспехаў. Кiраўнiк Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь Г. Нявыглас.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паважаныя таварышы! Сардэчна вiншую вас з 85-годдзем Вярхоўнага Суда Рэспублiкi Беларусь.
|
|