Абзац
Абзац
* Цэны на харчовыя тавары ў Беларусi ў студзенi — маi ў адносiнах да снежня мiнулага года ўзраслi на 6,4 працэнта. За май у параўнаннi з красавiком гэта лiчба склала 1,2 працэнта. * Налета плануецца пачаць будаўнiцтва канцэртнай залы ў Мiнскiм дзяржаўным палацы дзяцей i моладзi. Ён зможа прыняць 850 гледачоў. * ААТ "Гомельдрэў" у жнiўнi пачынае масавую вытворчасць каркасна-шчытавых драўляных дамоў. Заяўлены кошт квадратнага метра такога жылля (без камунiкацый, фундамента i аддзелкi) складае Br600 тыс. Праведзеныя ў аб’яднаннi маркетынгавыя даследаваннi паказалi наяўнасць высокага пакупнiцкага попыту на такiя дамы. Да канца года плануецца выпусцiць 30 дамоў плошчай 100 i 200 кв. метраў. У далейшым у год мяркуецца выпускаць па 200 дамоў. Сабраць такi дом "пад ключ" можна за 3—5 дзён. * У Нацыянальным аэрапорце "Мiнск" адбылася прэзентацыя новага рэгулярнага рэйса НАК "Белавiя" Мiнск—Мiлан. Рэйсы па гэтай лiнii пачалiся 15 чэрвеня г.г. i будуць выконвацца тройчы на тыдзень: па аўторках, чацвяргах i нядзелях на самалёце Боiнг 737-500. Па чацвяргах самалёт будзе вылятаць з Мiнска ў 16.10 з прыбыццём у Мiлан у 18.00. Вылет з Мiлана ў 19.00 з прызямленнем у Мiнску ў 22.50. Па нядзелях вылет з Мiнска ў 7.10, прыбыццё ў Мiлан у 9.00. З Мiлана самалёт адпраўляецца ў 10.00, у Мiнску — у 13.50. У аўторак вылет у 16.25, у Мiлане — у 18.15. Вылет з Мiлана ў 19.15, прызямленне ў Мiнску — у 23.05. Час мясцовы. * Камунальныя службы Мiнска актывiзавалi працу па скарачэннi запазычанасцi за камунальныя паслугi. Сёлета за пяць месяцаў за няплату выселеныя жыльцы з 12 кватэр. Летась за той жа перыяд з уласным жыллём развiталiся 4 даўжнiкi. * 6 чэрвеня ў Мiнску каля 21.00 рэйсавы аўтобус каля прыпынку "Праспект Любiмава" збiў пешахода — мужчыну 45 гадоў у стане моцнага алкагольнага ап’янення. Пешаход звалiўся на праезную частку, i аўтобус закрануў колам яго галаву. Мужчыну развярнула i яго галава аказалася памiж сярэднiмi i заднiмi коламi аўтобуса. У гэты момант п’янага адцягнуў невядомы хлопец. Пацярпелы шпiталiзаваны. * Еўрапейская камiсiя ўвяла забарону на iмпарт мёду ў краiны Еўрасаюза з Малдовы з-за яго неадпаведнасцi еўрапейскiм нормам якасцi. Указваецца, што малдаўскi мёд утрымлiвае рэшткi антыбiётыкаў, якiя прымянялiся для лячэння пчолаў. Малдова вырабляе каля 2,5 тыс. тон мёду ў год, з якiх толькi трэць рэалiзуецца на ўнутраным рынку. Летась краiна экспартавала ў ЕС больш за 280 тон мёду. У Малдове зарэгiстравана 15 тыс. пчалаводаў. У Беларусь малдаўскi мёд, па звестках спецыялiстаў, не завозiцца. Мёд мы спажываем свой, а таксама ён увозiцца з Расii (Краснадарскi край, Алтай, Башкiрыя), невялiкая частка iмпартуецца з Украiны. Якасць увозiмага мёду жорстка кантралюецца адпаведнымi органамi. * Сховiшча радыеактыўных адходаў пад Мiнскам у Соснах у блiжэйшы час будзе мадэрнiзаванае, сказаў учора журналiстам мiнiстр па надзвычайных сiтуацыях Беларусi Энвер Барыеў. Пасля рэканструкцыi ёмiстасць сховiшча ўзрасце, там будуць прыменены сучасныя метады падрыхтоўкi i захавання радыеактыўных адходаў. Мiнiстр таксама дадаў, што ўвядзенне ў эксплуатацыю беларускай АЭС запатрабуе вырашэння пытання аб новым пункце захоўвання адходаў. * У Калiнiнградскай вобласцi высвятляюцца прычыны гiбелi 29-гадовага грамадзянiна Беларусi, затрыманага за адмiнiстрацыйнае правапарушэнне ў тамтэйшым горадзе Светлагорску. Труп мужчыны быў выяўлены 12 чэрвеня ў камеры Светлагорскага АУС. Па папярэднiх даных, чалавек скончыў жыццё самагубствам. Праводзiцца праверка. * Сейм Лiтвы ўчора ўнёс дапаўненнi ў закон аб сходах, якiя забараняюць выкарыстоўваць нацысцкую i камунiстычную сiмволiку. Такая сiмволiка, пазначана ў дакуменце, "можа ўспрымацца як прапаганда нацысцкiх i камунiстычных акупацыйных рэжымаў". На сходах забаронена дэманстраванне сцягаў, гербаў, знакаў, унiформы нацысцкай Германii, СССР i Лiтоўскай ССР. У законе адзначаецца, у прыватнасцi, што забаронена выкарыстанне свастыкi, савецкага сярпа i молата, савецкай пяцiкутнай чырвонай зоркi, а таксама выкананне гiмнаў нацысцкай Германii, СССР i Лiтоўскай ССР. Поўны абзац * У курортным горадзе Жалезнаводск Стаўрапольскага краю ўстановяць помнiк клiзме. Урачыстае адкрыццё помнiка адбудзецца сёння на тэрыторыi санаторыя "Машук Аква-Тэрм". Скульптура вышынёй паўтара метра ў выглядзе траiх дзяцей-анёлаў, што нясуць над галовамi вялiзную клiзму. "У многiх медыцынскiх установах, у тым лiку i Каўказскiх Мiнеральных Водах, клiзма — адна з працэдур, якiя найбольш часта назначаюцца пры лячэннi i прафiлактыцы захворванняў страўнiкава-кiшачнага тракта", — заявiў дырэктар санаторыя. Па яго словах, помнiк гэтаму прадмету да гэтай пары няма нiдзе ў свеце. "Былi дзве рабочыя назвы помнiка: "перамога галоўнага медыцынскага прыбора" i "перамога галоўнай медыцынскай працэдуры". Але абедзве назвы нам не спадабалiся. Клiзма яна i ёсць клiзма", — падкрэслiў дырэктар. Паводле паведамленняў карэспандэнтаў "Звязды" і інфармагенцтваў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цэны на харчовыя тавары ў Беларусi ў студзенi — маi ў адносiнах да снежня мiнулага года ўзраслi на 6,4 працэнта. За май у параўнаннi з красавiком гэта
|
|