Чым адрознiваецца завяшчанне ад дагавора дарэння?
Чым адрознiваецца завяшчанне ад дагавора дарэння?
Кансультацыя натарыуса У самай першай публiкацыi новай рубрыкi "Кансультацыя натарыуса" ("Звязда" ад 10 чэрвеня) мы ўжо расказвалi пра тое, што трэба ведаць фiзiчнай асобе, складаючы завяшчанне, як гэта правiльна зрабiць. Як сведчыць практыка, да натарыусаў вельмi часта звяртаюцца грамадзяне з просьбай патлумачыць iм, чым адрознiваецца дагавор дарэння ад завяшчання. Завяшчальнiк — яшчэ ўласнiк, дарыльшчык — ужо не Паводле слоў намеснiка загадчыка першай Мiнскай гарадской дзяржаўнай натарыяльнай канторы Галiны Iваннiкавай, нярэдка бываюць выпадкi, калi, нават пры наяўнасцi ўсiх дакументаў, неабходных для засведчання дагавора дарэння, грамадзяне ўсё ж такi просяць засведчыць завяшчанне. — У сувязi з гэтым хацелася б падкрэслiць, што завяшчанне адрознiваецца ад дагавора дарэння як па сваёй сутнасцi, так i па юрыдычных наступствах, — тлумачыць Галiна Мiхайлаўна. — Завяшчанне стварае правы i абавязкi толькi пасля смерцi спадчынадаўцы. Завяшчальнiк пры жыццi застаецца ўласнiкам сваёй маёмасцi. Ён мае права ў любы момант адмянiць цi змянiць завяшчанне. Акрамя таго, завяшчальнiк пры жыццi ў любы час мае права прадаць, падарыць маёмасць, у адносiнах да якой напiсана завяшчанне. У адрозненне ад завяшчання, дарэнне з’яўляецца двухбаковай здзелкай. Пасля заключэння дагавора дарэння грамадзянiн перастае быць уласнiкам маёмасцi, якая з’яўляецца прадметам дарэння. Новы ўласнiк мае права па сваiм жаданнi распараджацца маёмасцю, якая яму належыць, у тым лiку i прадаць, падарыць i г.д. Як скласцi дагавор дарэння кватэры? Разам з тым, калi грамадзянiн упэўнены, што хоча падарыць сваё жылое памяшканне, ажыццявiць сваё жаданне дастаткова проста. З уступленнем у сiлу Ўказа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 12 мая 2005 года № 220 заключэнне дагавора дарэння нерухомай маёмасцi i збор неабходных для гэтага дакументаў шмат часу ў грамадзян не займае. Кiруючыся вышэйназваным Указам, натарыусы пачалi працаваць у адпаведнасцi з заяўным прынцыпам "адно акно". Цяпер, пры звароце да натарыуса, зацiкаўленая асоба падае толькi пашпарт (а ў неабходных выпадках — дакументы, што пацвярджаюць паўнамоцтвы прадстаўнiка, праваздольнасць юрыдычнай асобы). Усе астатнiя дакументы па просьбе асобы, якая звярнулася па ажыццяўленне натарыяльнага дзеяння, натарыус запрошвае самастойна. У сувязi з гэтым у грамадзян адпала неабходнасць хадзiць па розных iнстанцыях i прастойваць у чэргах дзеля атрымання неабходных даведак i дакументаў. На працягу двух тыдняў натарыусу паступаюць звесткi i (цi) дакументы, якiя ён запрасiў, пасля чаго натарыус тут жа пiсьмова паведамляе грамадзянам пра iх атрыманне. Натарыус тлумачыць наступствы здзелкi Трэба звярнуць увагу, што натарыяльнае дзеянне будзе ажыццёўлена толькi пры наяўнасцi ўсiх неабходных звестак i дакументаў, з’яўленнi зацiкаўленых асобаў, а таксама асобаў, згода цi адмова якiх, у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, неабходная для ажыццяўлення натарыяльнага дзеяння, аплаты ўсiх плацяжоў, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. Праект дагавора дарэння складае натарыус, вядома ж, з улiкам жадання грамадзянiна. Акрамя таго, натарыус тлумачыць бакам змест здзелкi, яе наступствы, правы i абавязкi. Часам у грамадзян узнiкае пытанне: а цi можа ён самастойна сабраць усе неабходныя дакументы? Такое права ў любога грамадзянiна ёсць, але ў кожным канкрэтным выпадку патрабуецца пэўны пералiк дакументаў (у залежнасцi ад спосабу набыцця жылога памяшкання або наяўнасцi правоў трэцiх асобаў на яго). Па гэтай прычыне асобам, зацiкаўленым у самастойным зборы дакументаў, рэкамендуецца папярэдне звяртацца па кансультацыю да натарыуса. Падрыхтаваў Сяргей РАСОЛЬКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У самай першай публiкацыi новай рубрыкi "Кансультацыя натарыуса" ("Звязда" ад 10 чэрвеня) мы ўжо расказвалi пра тое, што трэба вед
|
|