Лета, спякота. А попыт на гарэлку не спадае...
Лета, спякота. А попыт на гарэлку не спадае...
У сталічных магазiнах, як заўважылi пакупнiкi, гарэлка мiнскага завода "Крышталь" доўга на палiцах не стаiць, хоць увогуле дэфiцыту гэтай прадукцыi няма. У продажы ёсць алкаголь вiцебскай, гомельскай, брэсцкай i iншай вытворчасцi. Пракаментаваць сiтуацыю мы папрасiлi начальнiка аддзела па продажы завода "Крышталь" Аляксандра Бутрыма. — Традыцыйна двойчы на год на прадпрыемстве праходзiць планавая прафiлактыка. Гарэлачны цэх быў зачынены на тры тыднi, пачаў працаваць некалькi дзён таму. У жнiўнi на такi ж тэрмiн зачынiцца i вiнны цэх, — патлумачыў Аляксандр Мiхайлавiч. — Але праблем з пастаўкамi ў гандаль нашай прадукцыi, у прыватнасцi, гарэлкi, няма. Больш за тое, яны павялiчваюцца: аб’ёмы рэалiзацыi ў гандлёвую сетку сталiцы гарэлкi i лiкёра-гарэлачных вырабаў у параўнаннi з аналагiчным мiнулагоднiм перыядам выраслi на 15 працэнтаў. Скажам, у адзін з дзён было пастаўлена ў сталiчны гандаль 12 тысяч дэкалiтраў гарэлкi i лiкёра-гарэлачных вырабаў, напярэдадні — 13 тысяч дэкалiтраў. Яшчэ чатыры-пяць гадоў таму аналагiчны паказчык складаў 7—8 тысяч дэкалiтраў. Цяпер прадукцыя прадпрыемства знаходзiцца на пiку попыту, папулярнасцi як на сталiчным, так i рэгiянальным рынках. Гэтым, напэўна, i тлумачыцца высокая абарачальнасць "крышталеўскай" гарэлкi ў магазiнах сталiцы, пра якую вы кажаце. Дарэчы, да 70 працэнтаў прадукцыi iдзе менавiта ў гандаль Мiнска. Адноснае "зацiшша" ў плане попыту традыцыйна назiраецца толькi ў першым квартале года — са студзеня па сярэдзiну красавiка, далей ён толькi павялiчваецца. Калi вярнуцца да цяперашняй сiтуацыi, напэўна, можна пагадзiцца з вамi, што распачаўся i актыўны "пiкнiкова-шашлычны" перыяд, сезон водпускаў i турыстычны трафiк, што таксама можа ўплываць на наяўнасць нашай прадукцыi на палiцах магазiнаў. Напрыклад, i айчынныя, i замежныя турысты вельмi добра ведаюць марку "Крышталь". Сяргей РАСОЛЬКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сталічных магазiнах, як заўважылi пакупнiкi, гарэлка мiнскага завода "Крышталь" доўга на палiцах не стаiць, хоць увогуле дэфiцыту гэтай пр
|
|