21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Ці дапамогуць беларусам падсобныя гаспадаркі пры харчовым крызісе?

26.08.2009 12:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Выступаючы нядаўна перад “свежаcпечанымі” прадстаўнікамі вертыкалі ў рэгіёнах, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што “рост цэнаў на харчаванне ў свеце не можа не адбіцца і на ўнутрырэспубліканскіх цэнах” і што дэфіцыту прадуктаў не пазбегчы.

Паратункам для большасці беларусаў, на думку кіраўніка дзяржавы, могуць стаць падсобныя гаспадаркі: “Усюды сітуацыя цяжкая. Таму ні ў якім разе нельга ў Беларусі выразаць жывёлу. А ўласны кавалак зямлі можа стаць добрай падтрымкай”.

Член-карэспандэнт Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі Іван Нікітчанка з такім варыянтам паратунку ад наступстваў сусветнага харчовага крызісу катэгарычна не згодны:

- Пра які спадзеў на асабістыя гаспадаркі грамадзян можна весці гаворку, калі ў краіне 712 000 гектараў нескарыстанай ворнай зямлі? Гэта адпавядае амаль усім палеткам такой краіны, як Бельгія!

Што тычыцца зямельных дзялянак, якімі карыстаюцца беларусы, то на дадзены момант такіх у краіне налічваецца каля 600 000. І на маю асабістую думку, штогод яны будуць скарачацца на 10-15 адсоткаў. Прычыны банальныя. Найперш, спыненне ў канцы дзевяностых гадоў мінулага стагоддзя сельскагаспадарчай рэформы. Па-другое, рост коштаў паліва. Па-трэцяе, абсалютна незразумелае патрабаванне нашых уладаў да ўсіх дачнікаў прыватызаваць свае зямельныя дзялянкі адпаведна са зменамі ў законе аб садовых таварыствах. Нават у Маладзечанскім раёне, дзе ў мяне самога ёсць лецішча, такая прыватызацыя ўсяго 10 дачных сотак цягне на 1 мільён рублёў. Шмат маіх знаёмых дачнікаў адмаўляюцца ад сваіх гаспадарак - такія грошы на цяперашні момант для іх проста непад'ёмныя. І чацвёртае: маладое пакаленне ў сваёй большасці не звязвае сваёй будучыні з працай на зямлі нават у дачным варыянце.


Між тым, прыватны сектар дае цяпер краіне 90% бульбы і каля 84% - агуркоў, капусты, цыбулі і г.д. Праўда, Іван Нікітчанка адзначае даволі нізкую якасць гэтай прадукцыі:

- Ждановіцкія памідоры асабіста я не магу есці - яны растуць не на грунце. Шмат прэтэнзіяў да морквы, яблыкаў, якія вырошчваюцца на прыватных падворках.

З ім часткова не згодны баранавіцкі дачнік са стажам, інжынер-механік Пётра Суднік:

- У мяне ўся прадукцыя экалагічна чыстая і смачная. Насенную бульбу мне прывозіць швагер з Інстытута бульбаводства ў Самахвалавічах, што пад Мінскам. Сам я свой надзел, дзе расце і іншая гародніна, даглядаю 4 дні на тыдзень - такі ў мяне графік працы. Летась такая смачная бульба ўрадзіла, што нават прадаваў дробнымі партыямі сваім суседзям па дачным кааператыве.

Праўда, сённяшні цяжкі эканамічны аспект дачнай гаспадаркі Суднік адчуў на сваёй скуры, што называецца, напоўніцу:

- У мяне ёсць машына, але я ёй карыстаюся толькі некалькі разоў у год. Бо аддаць кожны раз 20 тысяч рублёў на дарогу да дачы і назад для мяне проста непрымальна. Шмат маіх знаёмых дачнікаў увогуле адмовіліся ў гэтым годзе ад карыстання асабістым транспартам.

Нягледзячы на тое, што Пётра завіхаецца на сваіх 20 сотках больш за палову тыдня (яшчэ і жонка ўсе выходныя яму дапамагае), пашыраць гаспадарку і парадкаваць лецішча ён не збіраецца:

- Яшчэ 2 гады таму ў мяне былі каласальныя планы - давесці да ладу другі паверх майго доміка, адбудаваць даволі вялікую цяпліцу пад памідоры і агуркі. Цяпер на гэта можна забыцца. Цэны на будаўнічыя матэрыялы ўзляцелі да нябёсаў, а выдаткі на электрычнасць, угнаенні для цяпліцы і шмат што яшчэ сталі проста вар’яцкімі. Дарэчы, свае соткі я пакуль не прыватызаваў - 350 000 рублёў на дарозе не валяюцца. Але ж усё роўна давядзецца плаціць - нідзе не дзенешся.

Мінская пенсіянерка, дачніца з 25-гадовым стажам Наталля Стрыж у сваю ўласную харчовую бяспеку, наадварот, паверыла:

- Цэны на рынках мяне даводзяць ледзь не да сардэчнага прыступу. Да таго ж галандская морква і іспанскія памідоры таннейшыя за нашы! Адзін час я ўвогуле адмовілася ад вырошчвання гародніны - разводзіла кветкі і лекавыя расліны. Але з наступнага году вырашыла вярнуцца да вырошчвання зеляніны, агуркоў, той жа морквы, часнаку.

Але ж цэны на гародніну і садавіну, на думку эканаміста Рыгора Ўласіка, нават увосень не надта знізяцца:

- Цяперашні харчовы крызіс толькі раскручваецца, і калі ён пройдзе сваю вышэйшую кропку развіцця, не ведае ніхто. Што тычыцца дачнікаў, то я ім параіў бы дбайна палічыць прыбыткі і выдаткі сваёй сельскагаспадарчай вытворчасці - ад падатку на зямлю да кошту захоўвання ўраджаю. А ўвогуле, хачу абмежавацца банальным: любой справай павінен займацца прафесіянал. Асабліва ў аграрным сектары. Дарэчы, гэта ўжо даўно зразумелі ў пераважнай бальшыні краін Заходняй і Усходняй Еўропы.

Герой знакамітай Коласавай паэмы “Новая зямля” (пачатак ХХ стагоддзя) Міхал, паміраючы, звяртаецца да свайго брата Антося:

- Зямля… зямля… туды, туды, брат,
Будуй яе… ты дай ёй выгляд…
На новы лад, каб жыць нанова…


Няўжо беларусам і ў пачатку ХХІ стагоддзя ўсе свае спадзевы на нармальнае жыццё трэба звязваць з праліваннем поту на ўласнай дзялянцы?





Первоисточник:
Все новости за день
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выступаючы нядаўна перад “свежаcпечанымі” прадстаўнікамі вертыкалі ў рэгіёнах, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што “рост цэнаў на харчаванне ў свеце не можа не адбіцца і на ўнутрырэспубліканскіх цэнах” і што дэфіцыту прадуктаў не пазбегчы.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика