21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Баршчэўскі і Пазьняк сустрэліся ў Варшаве

26.08.2009 12:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З нагоды публікацыі ў Польшчы дзьвюх анталёгіяў беларускай паэзіі ў Варшаве сустрэліся старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі і старшыня Кансэрватыўна‑хрысьціянскай Партыі БНФ Зянон Пазьняк.

Лявон Баршчэўскі, які актыўна спрычыніўся да падрыхтоўкі абедзьвюх кніг, быў адным зь вядучых вечарыны, што адбывалася ў Польскім ПЭН‑клюбе.

Зянон Пазьняк чытаў свае вершы, перакладзеныя на польскую мову вядомым перакладнікам Адамам Паморскім.

Пасьля вечарыны палітыкі абмяняліся думкамі наконт актуальнай сытуацыі ў Беларусі. Зянон Пазьняк пераконваў, што найлепшае рэагаваньне на сёньняшнія дзеяньні ўладаў у Беларусі — гэта байкот маючых адбыцца выбараў у "Палату прадстаўнікоў". Лявон Баршчэўскі прывёў аргумэнты на карысьць абмежаванага ўдзелу партыяў у выбарах.

Палітыкі абмеркавалі таксама пытаньні супольнай публікацыі мэмуараў сяброў колішняй апазыцыі БНФ ў Вярхоўным Савеце XII скліканьня.

Наступная размова Лявона Баршчэўскага і Зянона Пазьняка можа адбыцца ўжо ў першай дэкадзе ліпеня гэтага году. 

Еўрарадыё пацікавілася ў Лявона Баршэўскага, якія ўражанні ён мае ад варшаўскай сустрэчы? Вось што кажа старшыня Партыі БНФ:

"Доўгі побыт спадара Пазьняка за мяжой паўплываў на яго станоўча. Вядома, дзесьці яму не хапае праўдзівай інфармацыі. Але ён разважае рацыянальна, разумна і ўвогуле мне прыемна з ім размаўляць заўсёды".

Што да чутак пра магчымае аб'яднанне дзвюх партый, дык Баршчэўскі кажа, што ёсць нямала магчымасцяў для супольнай дзейнасці. Аднак ён бачыць праблему толькі ў тым, што кіраўнікі КХП-БНФ у Беларусі маюць "нейкія асабістыя комплексы" і не хочуць супрацоўнічаць з Партыяй БНФ.





Первоисточник:
Все новости за день

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З нагоды публікацыі ў Польшчы дзьвюх анталёгіяў беларускай паэзіі ў Варшаве сустрэліся старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі і старшыня Кансэрватыўна‑хрысьціянскай Партыі БНФ Зянон Пазьняк.Лявон Баршчэўскі, які актыўна спрычыніўся да падрыхтоўкі абедзьвюх кніг, быў адным зь вядучых вечарыны, што адбывалася ў Польскім...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика