21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Вецер з поўначы

26.08.2009 10:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вецер з поўначы

Лінii жыцця

 

...Волька — птушка вольная. У тым сэнсе, што не замужам. I нават не была. Афiцыйна. Не афiцыйна, — цi злiчыш? 

З першым сваiм яна з паўгода жыла. Равеснiк... Студэнт. Што з яго возьмеш? Нi табе падарункаў якiх, нi кафэ-рэстаранаў, нi перспектыў недзе з’ездзiць, свет паглядзець. Не цiкава...

Другi з’явiўся — з машынай, з грашыма. У Балгарыю яе звазiў, але ж баўдзелаваты нейкi — нi схадзiць куды, нi пагаварыць з "каханай жанчынай". А вось на вулiцу, да сяброў — пiўка папiць, у карты пагуляць — гэта калi ласка. Збрыдзела.

Трэцi за яе на дзесяць гадоў старэйшы быў. I ўсё пры iм, як кажуць — знешнасць, пасада, грошы. Для яе — асобную кватэру здымаў; лiчы, на месяц у Турцыю звазiў.

А недзе праз год высветлiлася, што ў яго сям’я, двое малых i разводзiцца з жонкай ён не збiраецца.

Волька вельмi пакрыўдзiлася, ляпнула дзвярыма, сышла.

Бо мела куды (хiтрая — на прыкмеце заўжды нехта быў). А гэты — да таго ж — закаханы: афiцыйна прасiў рукi, пазнаёмiў са сваiмi бацькамi. Тыя не ведалi, дзе i пасадзiць яе — вяселле хацелi рабiць, унукаў гадаваць. Але ж Волька не дурная, каб пасля гэтага адразу ў ЗАГС i ў раддом. Сказала, што сям’ я для яе — справа вельмi сур’ёзная, што iм яшчэ трэба падумаць, праверыць пачуццi, прыгледзецца адно да аднаго. А распiсацца, калi зладзiцца, можна i потым.

Яго бацькам гэта чамусьцi вельмi не спадабалася. Хлопцу — таксама, але што было рабiць?

Зняў кватэру, няблага зарабляў. Чакаў... Яна? Вучылася і замужняй сябе не лiчыла куды б нi пайшла (нават з iм удваiх!), усюды "вочкамi страляла", усюды шукала некага лепшага.

Муж (хоць i грамадзянскi) крыўдзiўся, раўнаваў, сыходзiў да бацькоў, вяртаўся, потым зноў крыўдзiўся i зноў сыходзiў...

Аднойчы — забраўшы рэчы.

Вольцы тады няёмка было. I шкада — гэты, у прынцыпе, неблагi быў. Але ж яна перад iм прабачацца не стала, а, пачакаўшы крыху ("калi я не прыгожая, то Масква не сталiца!"), закруцiла новыя раманы. Адзiн — кароткi, другi — трохi даўжэйшы, трэцi... Пакуль...

Пакуль не з’явiўся Ён — без перабольшвання — мужчына мараў: што твар у яго, што рост, што манеры... А ўжо адзенне, машыны... Да таго ж — трохпакаёвая кватэра, свой бiзнэс.

Волька за такога б подбегам, але ён — не клiкаў. Горш за тое — адразу, як бы ў жарт, папярэдзiў, што жанчына для яго, як кнiжка: зацiкавiла (вокладкай, назвай...) — узяў, пачытаў... Можа, нават двойчы. Але ж потым — адназначна — яе трэба "здаваць", "у бiблiятэку", трэба мяняць на новую.

Волька не сляпая: яна здагадвалася — i пра тое, колькi ж ён ужо "прачытаў", i пра тое, што гэткi ж лёс, хутчэй за ўсё, чакае i яе — "здасць", як пустую бутэльку. Але думкi гэтыя гнала: спадзявалася. Да таго ж, каб неяк "зачапiцца", прывязаць яго, нават зацяжарала. Але...

Ён сказаў, што, калi народзiць, — i яе, i дзiця сваё не пакiне, забяспечыць усiм, а вось жанiцца — не. Гэта — прабачце...

Волька — птушка вольная: рашыла, што без яго дзiця (нават яго) ёй не патрэбнае: навошта звязваць "крылы"? Вольнай жа лепш...

Вось толькi "адляцець" — ну нiяк тады не магла!

...У той дзень, блiжэй да вечара, "кружыла" ў двары падатковай: бачыла, як ён з нейкiмi папкамi-паперамi зайшоў туды, чакала, што вось зараз выйдзе, а тут яна — "выпадкова"... Ён — нiдзе ж не дзенецца — павiтаецца, павязе кудысь павячэраць, альбо нават дамоў, да сябе.

Аднак, прайшла гадзiна, потым другая. Працоўны дзень у падатковай даўно ўжо скончыўся, людзi (натоўп) адтуль павыходзiлi. А яго — усё не было.

Затое... адтуль, з боку падатковай з крыкам: "Волька! Волечка... Ты-ы!.. Колькi зiм?..", — на яе панеслася нейкае дзяўчо, кiнулася на шыю.

"Абдымальнiцу", хоць не адразу, Волька прызнала — Юлька (у дзесятым — суседка па парце), але без радасцi. Найперш таму, што былая сяброўка была, здаецца, у тых жа джынсах, што i дзесяць гадоў таму. Галата... Звяжыся з такой, — потым не адчэпiшся: вечна будзе званiць, вечна будзе прасiць...

А таму, пасля нейкiх дзяжурных слоў, Волька хацела сысцi — сказаць, што яна вельмi занятая, што спяшаецца... Але сяброўка ўжо трымала яе за руку: разглядала, абсыпала камплiментамi i цягнула да сябе, дамоў.

У iншую часiну Волька — адназначна — адбiлася б, не пайшла, але цяпер... Цяпер ёй вельмi хацелася скiнуць новыя туфлi, што абцугамi сцiскалi ногi, i сесцi... Хацелася есцi, пiць (i наадварот). Не хацелася сноўдацца вось па гэтым двары i чакаць, бо, хутчэй за ўсё, з будынка ён выйдзе не адзiн, не хацелася ехаць дамоў...

I яна здалася: спытала ў Юлькi адрас, даручыла ёй зварыць бульбы (калi ёсць?)... А яна, маўляў, зойдзе ў краму, бо грэх жа ў госцi з пустымi рукамi?

Насамрэч — грэх тут быў нi пры чым: яна проста баялася, што не зможа там нешта iхняе з’есцi, яна ведала (чула... нехта казаў), што Юлька, адразу ж пасля школы, не проста выйшла замуж, яна "па-дурному" выйшла: у суседнi пад’езд, за сына алкаголiка.

"То хай помнiць маю дабрыню, хай хоць сёння па-людску паесць, — велiкадушна думала Волька. I ў краме, барскай рукой, клала ў карзiну добрае вiно, смажаную курыцу, сыр, каўбасу, алiўкi, торт...

Ледзь пацягнула потым...

Дзверы ёй адчынiў Славiк, сяброўчын муж ("дзякаваць Богу, цвярозы"). Тут жа, побач з iм, замiтусiлася Юлька — зашчабятала, пацягнула на кухню ("дзякаваць Богу, не ўбогую... На плiце нават нешта шкварчэла").

Але Волька найперш разулася, у ваннай (прымiтыў, зразумела ж, але зноў-такi чыста) вымыла рукi...

Славiк здзiвiў: усадзiў у крэсла, налiў фужэр... свайго... халоднага... шампанскага. Стол (ну зразумела ж, дзякуючы ёй, Вольцы!) ламаўся ад прысмакаў, але... гаспадары на iх чамусьцi... не зважалi, яны засыпалi пытаннямi...

I Волька, ну зразумела ж, мела што расказаць — пра вучобу, пра сваю работу, пра курсы англiйскай, пра Балгарыю, Чэхiю, Турцыю, пра тыдзень у Вене ("з адным"...), не кажучы ўжо пра камандзiроўкi — у Кiеў, Маскву, Санкт-Пецярбург... "Ух ты... Шчаслiвая! — раз-пораз паўтарала Юлька i пыталася ў мужа: Слава, мы ж таксама некалi з’ездзiм?".

Ён — то стрымана ўсмiхаўся, то заклапочана ўздыхаў. Казаў: "Ну... Хiба што некалi... Як дзецi падрастуць".

Пасля вось такога, чарговага, уздыху Волька рашыла, што трэба ж i сумленне мець, трэба ж i ў iх хоць пра нешта спытаць — пра тых жа дзяцей.

— Ой, я табе пакажу!.. — сарвалася з месца сяброўка. — У нас жа камера... З першага дня...

Удзвюх, з рэшткамi вiна, яны селi на канапу ў зале, удзвюх (Славiк посуд мыў) глядзелi "кiно". Найперш — запiсанае на "вiдзiк" вяселле, дзе была пара-тройка iх агульных знаёмых, потым — вясельнае падарожжа: яны — на бацькавым "Запарожцы" — на месяц ездзiлi... да бабулi ў вёску (ад такога кашмару Волька спярша аж сцялася...). Але потым — глядзела (нават цiкава было), як яны ў чатыры рукi (дзве бабулiны) даiлi казу (на дзiва разумную i цярплiвую), як фарбавалi вокны, сушылi сена, паiлi (слiнай) маленькiх куранят i купалiся — днём у сажалцы, а вечарам — у вялiкай драўлянай балеi.

Затым была цяжарнасць i iх такiя страшныя (спачатку...) двайняты — з iх першым купаннем, першым словам, зубам, крокам, з першай свечкай на iмянiнным торце, з пошукам падарункаў пад першай ёлкай.

— У палiклiнiцы як сказалi, што двайняты будуць, — услед за кадрамi лапатала Юлька, — Славiкаў бацька, што называецца, насустрач пайшоў: з’ехаў у вёску. Нам вось гэта жытло "абламалася". Самi рамонт рабiлi... А гэта — мы з раддома... Роды ў мяне вельмi цяжкiя былi. На першым часе ветрам ганяла — нi сядзець, нi стаяць, нi хадзiць... Свякроў, бачыш, аднаго малога з таксi ўзяла, свёкар хацеў другога... А я не дала — спужалася. Ён то, цвярозы быў... У той дзень... Але ж, бачыш, спiты ўвесь, рукi дрыжаць... Кажу: можа, заўтра хiба... А самой так сорамна: ён жа кватэру нам... Ну, думаю, пакрыўдзiцца. А ён i назаўтра прыехаў. Цвярозы... Але ж дзiця, каб адно, мусiць, зноў не дала б... А так... Адзiн заплакаў, — другi "падпявае"... Так яны i "пайшлi па руках": то да бабы, то да дзеда. Ён да нас, як на працу стаў прыязджаць... Помню, у першы раз у двор з каляскай паехаў. Я з-за занавескi гляджу — сябрукi яго тут як тут: "Замачыць...". А ён не. "Вы, — кажа, — мачыце. Калi хочаце, а мне трэба вось гэтых птушанят гадаваць". Хварэлi... Усiм хапiла. Славе найбольш. Грошы — як ветрам здзiмала. Ён i на работу хадзiў, i "шабашыць" стаў пастаянна. Эканомiлi на ўсiм. Я во ў школьных джынсах дагэтуль... А што — яны ж чым старэйшыя, тым маднейшыя!.. Да таго ж я да родаў у цырульнi працавала, клiентак пастаянных многа было. Стала на дом да iх ездзiць: i iм выгадна, i нам капейка.

А тут во дзень народзiнаў... У малых. Бачыш — у дзеда з каленяў не злазяць. I той то аднаго да столi падкiне, то другога. А пасля вячэры да ложка iх падышоў, пастаяў i кажа: "Бач — арлы... Трэба iм гняздо будаваць". Во... Тут, у гэтай хатцы, бачыш, Славiна бабуля жыла. Гэта блiзка: ад кальцавой — толькi сем кiламетраў. Сад там вялiкi, 30 сотак зямлi... Побач — бачыш — палац на палацы. Вось i ў свёкра вока загарэлася. У яго ж рукi — якiх пашукаць! Усё, што захочаш, зробiць! I рабiў. Для чужых. За гарэлку. А тут — дзецi, стымул з’явiўся...

Пашанцавала — свякроў вельмi ўдала кватэру сваю прадала. Яны ж разведзеныя былi. З-за гарэлкi. А бацька пiць перастаў — зноў сышлiся... Ён тады ж настаяў, каб нам машыну купiць i на дом усё, што патрэбна. "Таннець, — кажа, — нiчога не будзе".

У першы год, бачыш...

Волька, зразумела ж, бачыла! Вось яны ўсе разам (прабабуля малых "пасе": у аднаго ў руках малаток, у другога — цвiкадзёр) залiваюць падмурак, вось мужыкi (бацька ўсю радню падняў) па бярвенцу складаюць сцены сапраўднага катэджа, палуднуюць за сталом, на вулiцы, вось садзяць маладыя яблынькi i крыюць дах... Вось — улазiны. Пакуль — у першы гараж i лазню, потым — у прасторную (метраў з 30 (!) кухню-сталовую i пакой — з высокiмi столямi, светлымi шпалерамi i... двума матрацамi замест мэблi. Вось...

Славiк даўно адвiтаўся з iмi — пайшоў спаць, а яны ўсё сядзелi (блiзка, як за партай у "мiнулым жыццi"), усё гаманiлi. Яны (чаго Волька ад сябе ну нiяк не чакала) нават заснулi разам, на той жа канапе...

Вось толькi гаспадыня, лiчы, тут жа падхапiлася, стала апранацца.

— Ты куды гэта? — сонна спытала Волька.

— Ды Слава на работу iдзе. Кашу яму звару.

— А ён сам што — зломак? Сам — не можа?

— Можа... Але ж у мяне — смачней атрымаецца. I... убачымся, пагаворым яшчэ...

"Вар’ятка... Пра што?! Магла б цэлую гадзiну паспаць", — падумала Волька i хацела заснуць сама. Але сон чамусьцi не iшоў.

Яна чула, як у ваннай шумела вада, гудзела электрабрытва, як на кухнi свiстаў чайнiк i ляпалi дзверцы халадзiльнiка, як сяброўка з мужам аб нечым перамаўлялiся, як яна нечага смяялася i за iм зачыняла дзверы.

Але спаць так i не лягла — рабiла нешта на кухнi, пакуль не зазвiнеў яе, Вольчын, будзiльнiк-мабiльнiк, пакуль яна хоць-нехаць не паднялася, не патэпала пад душ, а потым на кухню: гаспадыня пыталася адтуль, колькi ёй сыпаць кавы?

Але распарадзiцца яна не паспела — зазванiў тэлефон. Юлька зняла трубку, з усмешкай загаварыла камусьцi:

— Праўда?! Добра... О, я так i зраблю... Дзякуй! Дзякуй табе!

— Хто гэта? — моўчкi спытала Волька.

— Слава.

— Гэта чаго? Ён жа толькi што з дому?

— Ды сказаў, каб кофту на плечы ўскiнула, як на работу пайду. Прагноз жа мы ўчора не чулi... А на дварэ — халаднавата: вецер з поўначы.

...Паснедаўшы, адвiтаўшыся i шыбуючы ўнiз па лесвiцы, а потым мiма той падатковай, Волька думала, што дарэмна баялася: Юльцы, "галаце" гэтай, нiякай дапамогi ад яе не трэба, бо яна ўжо даўно i моцна стаiць на нагах. А вось яна, Волька, усё кружляе, усё шукае нечага... Некага...

Цяпер яна ўвачавiдкi бачыла, што шукала зусiм не таго: не грошай трэба было, не машын i падарожжаў, не прыгожых твараў i кватэр. Трэба было шукаць Чалавека, якому штодня, а шостай гадзiне ранiцы хацелася б варыць кашу.

I якi ёй мог бы сказаць пра вецер.

Валянцiна Доўнар.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
...Волька — птушка вольная. У тым сэнсе, што не замужам. I нават не была. Афiцыйна. Не афiцыйна, — цi злiчыш?
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика