21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Для шчаслiвага дзяцiнства не так i многа трэба...»

26.08.2009 10:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

«Для шчаслiвага дзяцiнства не так i многа трэба...»

Ішоў па вул. Шапэна ў Баранавiчах i пад плотам убачыў двух хлопчыкаў (на здымку), якiя ад некага хавалiся i былi сур’ёзнымi, але ўбачыўшы фотаапарат, заўсмiхалiся. Вулiца запушчаная i не ва ўсiх прыватных хатах тут лад, але людзi жывуць i дзецi бегаюць. У iх сваё дзяцiнства i праз гады яны, напэўна, будуць успамiнаць яго, як не горшы перыяд у сваiм жыццi. 

А самае бязвоблачнае жыццё, здаецца, было ў савецкiх хлопчыкаў i дзяўчынак. Пiянерскi лагер, лiнейкi, вогнiшча, але мне, аднойчы пабыўшы ў такiм лагеры, не ўсё прыйшлося па душы — жыццё па раскладзе i пад наглядам. Дома прасцей, хоць i там хацелася схавацца ад бацькоў, каб не iсцi на калгаснае поле дапамагаць мацi палоць буракi цi кукурузу, не хацелася i пасвiць кароў — уставаць на свiтаннi.

У дзяцiнстве хочацца, каб цябе старэйшыя не чапалi i ты рабiў нешта сваё i марыў пра тое, што нiколi не здзейснiцца.

У былым Саюзе, здавалася, не было кiнутых дзяцей i бацькоўскiх правоў нiкога не пазбаўлялi. Не, усё гэта мела месца, але пра такое мала пiсалi, а калi нешта i атрымлiвала агалосак, то падавалася як выпадак. Але прызнаем той факт, што падрастаючаму пакаленню ў краiне развiтога сацыялiзму ўдзялялi ўвагу. Хоць да трох гадоў, як сёння, мацi грашовую дапамогу не атрымлiвала — два месяцы аплачаныя, да года за свой кошт — i на працу.

I тым не меней прызнаем, што тады бацькi без працы не боўталiся, бо лёгка можна было трапiць у разрад дармаедаў, а гэта магло прывесцi на лаву падсудных. Але калi бацькi працавалi, то дзецi былi накормленыя i не пазбаўленыя бацькоўскай ласкi — гэта калi разглядаць праблему ў цэлым.

У наш час статыстыку псуюць бацькi, якiх пазбавiлi правоў, менавiта iх дзецi перапаўняюць дзiцячыя дамы i школы-iнтэрнаты.

А дзяржава працягвае выдаткоўваць вялiкiя сумы на аздараўленчыя праграмы для дзяцей.

Сёлета адпачнуць каля пяцi тысяч хлопчыкаў i дзяўчатак з Баранавiчаў i раёна ў аздараўленчых лагерах. Бацькi аплачваюць толькi 10 працэнтаў ад кошту пуцёўкi, а астатнюю суму пакрывае дзяржава.

Загарадны лагер "Чабарок" прыме дзяцей у чатыры змены, а ў тры будуць працаваць яшчэ шэсць загарадных лагераў.

Птушкафабрыка "Дружба" дае магчымасць дзецям з раёна адпачыць у сваiм лагеры, а ААТ "Аграпрамбудмаш" запрашае ў лагер "Жураўлiк".

Выхаванцы Ястрамбельскай i Моўчадскай школ-iнтэрнатаў таксама не забытыя. Яны на лета паедуць адпачываць у розныя месцы. У Баранавiцкi раён прыедзе 160 дзяцей з чарнобыльскай зоны.

Усё зробленае — гэта, з аднаго боку, падтрымка ў матэрыяльным плане бацькоў, а з другога — магчымасць адпачынку дзяцей, для iх гэта своеасаблiвая разрадка, пасля якой яны вернуцца ў свае сем’i. Праўда, у Баранавiчах пад сем тысяч дзяцей жывуць у няпоўных, праблемных i сем’ях, якiя займаюць прамежкавае становiшча памiж нармальнымi i праблемнымi. А ў такiх сем’ях далёка не ўсе дзецi адчуваюць сябе камфортна.

Але найменш радасцi ў дзiцяцi, калi яно адарванае ад родных. У школах-iнтэрнатах дзяцей даглядаюць, вучаць, але яны там нiкому не патрэбныя. Пад’ёмы, адбоi, жыццё пад кантролем — гэта не лепшы варыянт дзяцiнства.

Часта дзецi ўцякаюць да бацькоў цi вяртаюцца да iх пасля iнтэрната, нягледзячы на тое, што ад бацькоў тых дзiця нiчога добрага пераняць не можа. Па сваёй сутнасцi ў iнтэрнаце пануе закон джунгляў, дзе запраўляюць самыя дужыя, а слабыя заўсёды пакрыўджаныя. I якiмi б добрымi выхавальнiкi i педагогi нi былi, але iнтэрнат для iх — гэта месца працы.

Падлетак вяртаецца да бацькоў, а тыя пасадзяць за стол i нават чарку нальюць i гавораць з сынам, як з дарослым, i гэта прыемна хлопчыку. I не важна, што затым бацька можа з iм i расправiцца.

А найбольш дзецi пакутуюць, калi iх у школе-iнтэрнаце нiхто з бацькоў не наведвае.

I тут нiякага адкрыцця не будзе, калi скажу, што шчаслiвае дзяцiнства — гэта калi дзiця жыве ў нармальнай сям’i. I тут не так важна, сям’я тая свая цi прыёмная. Часта апошняя дасць фору ва ўсiх адносiнах роднай.

На жаль, дзецi свайго шчасця не разумеюць. А ўспрымаюць, як належнае.

Бабуля-пенсiянерка выхоўвае двух унукаў, бо дачка кудысьцi з’ехала, i каб звесцi канцы з канцамi, пайшла працаваць на паўтары стаўкi дворнiкам.

Старэйшы ўнук запатрабаваў мабiльнiк i не абы якi, а затым i камп’ютар... а бабуля пнецца, стараецца. I ўсё дзеля таго, каб зрабiць унукаў шчаслiвымi.

Для дзяцей вельмi важна, каб у сям’i былi спакойныя i даверлiвыя адносiны. На жаль, бацькi па маладосцi часта гэтага не разумеюць.

Лёс дзяцей залежыць ад мудрасцi i дабрынi дарослых, i мы не будзем браць да ўвагi анамальныя выпадкi з дзецьмi, бо як кажуць — гарбатага магiла выправiць.

Вяртаючыся ў сваё дзяцiнства, не скажу, што яно ўспрымаецца кепскiм. I хоць у сям’i i не было такой ужо цеплынi, але нейкай чыста дзiцячай радасцi хапала. Аднойчы, у глыбокай старасцi бацька сказаў: "О-о-о, а мы жылi. Сала на стале заўсёды было". I калi ўлiчваць гэты момант, то з дзяцiнствам усё нармальна, бо тады многiя i сала не мелi.

Як бачым, для шчаслiвага дзяцiнства не так i многа трэба.

Сымон Свiстуновiч.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ішоў па вул. Шапэна ў Баранавiчах i пад плотам убачыў двух хлопчыкаў (на здымку), якiя ад некага хавалiся i былi сур’ёзнымi, але ўбачыўшы фотаапарат,
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика