21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

22 чэрвеня. Брэсцкая крэпасць: наша памяць стукае ў званы

26.08.2009 12:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

22 чэрвеня ў крэпасці людзi збiраюцца яшчэ да ранiцы. А палове чацвёртай, калi з розных канцоў горада пачынаюць падцягвацца гараджане, яшчэ стаiць начны змрок, не пяюць птушкi, цытадэль сустракае напружанай цiшынёй. Тады ахоплiвае асаблiвае пачуццё, вiдаць, яго можна назваць адчуваннем вайны. Яна прыйшла, абрынулася ў такi ж перадсвiтальны час. І пачуццё гэта нарастае, захоплiвае, трывожыць, калi дынамiкi з манумента "Зорка" даносяць такi знаёмы голас Левiтана са словамi, як удары: "Сёння, 22 чэрвеня 1941 года, у чатыры гадзiны ранiцы…"

Гэтая фанаграма заўсёды ўзнаўляе ў маёй памяцi аднойчы прачытанае ў нямецкага гiсторыка Карэла апiсанне апошнiх хвiлiн перад вайной. Той, хто пазней стаў пiсьменнiкам, прыйшоў у Брэст з тымi, якiя прынеслi смерць i разбурэнне. Аўтар кнiгi "Вайна Гiтлера з Расiяй" апiсвае доўгiя iмгненнi пачынаючы з 3 гадзiн 13 хвiлiн. Са свайго назiральнага пункта аўтар бачыў вароты крэпасцi, драўляную вежу Вулькi Баярскай. Цiшыню ён называе невыноснай. I вось як ён апiсвае пачатак: "У 3.15 пачаўся ўраган i пранёсся над нашымi галовамi з такой сiлай, якую мы нi разу не адчувалi нi да гэтага, нi ва ўсiм наступным ходзе вайны. Гэты гiганцкi канцэнтраваны агнявы вал лiтаральна скалануў зямлю. Над цытадэллю як грыбы выраслi густыя чорныя фантаны зямлi i дыму". Так гэта бачылася з боку нападаючых.

А ў крэпасцi многiя не паспелi зразумець, што здарылася. За нейкiя хвiлiны ўсё змяшалася, усё пачало рвацца, гарэць. Атручаны едкiм дымам хаос мог нагадаць хiба што канец свету. I невядома хто быў шчаслiвейшы ў тым пекле: той, для каго канец наступiў хутка, або той, каму давялося прайсцi доўгiя днi пакутаў. У фондах музея Брэсцкай крэпасцi ёсць матэрыялы пра апошнiя днi сям’i старшага палiтрука Iвана Пачэрнiкава. Снарад разарваўся на лесвiчнай пляцоўцы дома. Загiнулi iх дзецi — 6-гадовы сын i 5-гадовая дачка. Загiнулi суседзi. Немцы акружылi дом i патрабавалi здацца. Але Iван i Аляксандра не падарылi ворагу iмгненне трыумфу, не здалiся, яны застрэлiлiся.

Такiх або iншых трагiчных гiсторый крэпасць пабачыла нямала. Пазней нямецкi мемуарыст напiша: "Дзiву даешся, як у такiх умовах рускiя маглi сабрацца з сiламi i арганiзаваць абарону".

Але ж змаглi. Пра подзвiг невялiкага гарнiзона цяпер ведаюць ва ўсiм свеце. А саму крэпасць зрабiў знакамiтай расiйскi пiсьменнiк Сяргей Смiрноў.

Упершыню Сяргей Сяргеевiч прыехаў сюды ў 1954 годзе. Неўзабаве выйшлi яго нарысы ў цэнтральнай прэсе, прагучалi звароты па Ўсесаюзным радыё. Праз два гады выйшлi кнiгi пiсьменнiка "Крэпасць над Бугам" i "Крэпасць на мяжы". Пайшлi пiсьмы, адгукнулiся сотнi вiдавочцаў, удзельнiкаў абароны. I ў чэрвенi 1961 года прайшла першая вялiкая сустрэча абаронцаў крэпасцi, якiя прыехалi з розных гарадоў Савецкага Саюза. Тады ж быў закладзены сiмвалiчны камень будучага мемарыяльнага комплексу, якi ўрачыста адкрылi ў 1971 годзе. У цэнтры ўсяго архiтэктурнага ансамбля крэпасцi — тры ярусы чорных гранiтных плiтаў. Пад iмi знайшлi спачын астанкi 962 загiнулых, iмёны 270 з iх увекавечаны, астатнiя пахаваны як невядомыя.

За гэты час крэпасць наведала дваццаць мiльёнаў чалавек са 130 краiн свету. Трэба зазначыць, што ўлiчваюцца толькi тыя наведвальнiкi, якiя заказваюць экскурсii. Калi дадаць тых, хто аглядае гераiчныя месцы самастойна, то лiчбы акажуцца нашмат большымi. Якiя толькi дэлегацыi нi пабывалi ў крэпасцi! Ужо на маёй памяцi захавалася нямала карцiнак, што могуць прэтэндаваць на званне гiстарычных. Пасля прыняцця рашэння Вышэйшага Савета Саюза Беларусi i Расii аб сумесным фiнансаваннi рамонту i рэстаўрацыi мемарыяльнага комплексу ў 1996 годзе да Вечнага агню ўздымаецца прэзiдэнт Ельцын, ён гаворыць кароткую прамову i называе крэпасць агульнай святыняй. А вось Эдуард Шэварднадзе задуменна стаiць ля плiты, дзе напiсана iмя яго роднага брата, пасля сустрэчы i перагавораў з Гансам Дзiтрыхам Геншарам у 1990 годзе. А праз год, у 50-ю гадавiну пачатку вайны ля галоўнага манумента самазабыўна iграе канцэрт-рэквiем знакамiты Дзiдзье Маруанi. "Цягнiкамi памяцi", якiя сталi традыцыяй, у розныя гады на ранiшнi мiтынг прыязджалi i выступалi Людмiла Зыкiна, Сафiя Ратару, Аляксандра Пахмутава, Мiкалай Дабранраваў, Мiхаiл Ульянаў i iншыя вядомыя дзеячы мастацтва.

Вось i сёлета планавалася пачаць здымкi сумеснага беларуска-расiйскага фiльма пра крэпасць менавiта 22-га ў чатыры гадзiны ранiцы. Але iдэя ледзь не павiсла ў паветры, бо пачалiся непаразуменнi з-за правоў на фiльм i "пракатных" працэнтаў. Абаронцы крэпасцi пра такiя беларуска-расiйскiя стасункi нi падумаць, нi ўявiць сабе не маглi! А вось аўтарам i гаспадаром кiнапраекта варта было б успомнiць пра абарону i абаронцаў, iм не пашкодзiла б нават прыехаць у крэпасць для падпiсання дакументаў. I супрацоўнiкi музея, нястомныя захавальнiкi гiсторыi Ларыса Бiбiк, Алена Харычкава, iх калегi паказалi б пiсьмы 80-гадовага Сцяпана Вараб’ёва з Расii. Амаль да кожнага лiста прымацаваны "карашок" грашовага перавода, такiм чынам ветэран многiя гады сваiмi ўзносамi са сцiплай пенсii падтрымлiваў справу рэканструкцыi мемарыяла. Можна было б сустрэцца з Лiзаветай Касцяковай, якая цяжарная выходзiла з крэпасцi, прайшоўшы ўсе кругi пекла. Магчыма пагаварыць i з Надзеяй Яшчук, яна ў першыя днi вайны страцiла ўсю сям’ю i сама не памятае як выбралася потым. Пётр Кацельнiкаў, адзiн з самых юных абаронцаў цытадэлi, успамiнае вайну як усяленскi пажар, ён раскажа, як гарэла тое, што па законах фiзiкi не павiнна i не можа гарэць.





Первоисточник:
Все новости за день
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
22 чэрвеня ў крэпасці людзi збiраюцца яшчэ да ранiцы.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика