21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Беларусь i Расiя прадоўжаць развiццё супрацоўнiцтва на прынцыпах рынкавай эканомiкi i ўзаемнай выгад

26.08.2009 10:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларусь i Расiя прадоўжаць развiццё супрацоўнiцтва на прынцыпах рынкавай эканомiкi i ўзаемнай выгады

Беларусь i Расiя прыхiльныя дзеючаму Дагавору аб стварэннi Саюзнай дзяржавы i маюць намер паглыбляць двухбаковае iнтэграцыйнае ўзаемадзеянне. Аб гэтым было заяўлена па вынiках перагавораў прэзiдэнтаў Беларусi i Расii Аляксандра Лукашэнкi i Дзмiтрыя Мядзведзева, праведзеных 22 чэрвеня ў Брэсцкай крэпасцi ў Дзень усенароднай памяцi ахвяраў Вялiкай Айчыннай вайны. 

Паводле слоў кiраўнiка беларускай дзяржавы, сiмвалiчна, што першы вiзiт Дзмiтрыя Мядзведзева ў Беларусь у якасцi Прэзiдэнта адбыўся менавiта на брэсцкую зямлю: месца, якое стала святыняй i для беларусаў, i для расiян.

Прэзiдэнты прынялi ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных трагiчнай даце. Аляксандр Лукашэнка i Дзмiтрый Мядзведзеў усклалi вянкi да Вечнага агню мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць-герой". Прысутныя на цырымонii мiнутай маўчання ўшанавалi памяць загiнулых воiнаў. Кiраўнiкi дзвюх дзяржаў цёпла паразмаўлялi з ветэранамi Вялiкай Айчыннай вайны i моладдзю. Прэзiдэнт Беларусi пажадаў ветэранам здароўя i доўгiх гадоў жыцця.

У час агляднай экскурсii па тэрыторыi мемарыяла Прэзiдэнты агледзелi адзiн з сiмвалаў абароны крэпасцi — Холмскую браму, наведалi Свята-Мiкалаеўскi гарнiзонны сабор.

Затым Прэзiдэнты правялi перагаворы, абраўшы месцам сустрэчы музей абароны Брэсцкай крэпасцi.

Як адзначыў Аляксандр Лукашэнка ў час гутаркi ў фармаце сам-насам, кiраўнiцтва Беларусi i Расii можа i павiнна зрабiць усё неабходнае для рэальнага напаўнення Саюзнай дзяржавы.

"Беларусь i Расiя заўсёды будуць разам, нашы народы нiколi не будуць жыць асобна адзiн ад аднаго", — падкрэслiў ён.

Дзмiтрый Мядзведзеў выказаў гатоўнасць абмеркаваць тыя пытаннi парадку дня, якiя датычацца развiцця эканамiчных сувязяў, палiтычных кантактаў, узаемадзеяння на мiжнароднай арэне. "Нi адно пытанне не застанецца без адказу. Гэта добра, таму што азначае пераемнасць, неабходнасць падтрымання нашых адносiнаў на самым высокiм узроўнi", — сказаў расiйскi госць.

Прэзiдэнт Расii падзякаваў за запрашэнне наведаць Беларусь у асаблiвую для народаў дзвюх краiн дату — Дзень усенароднай памяцi ахвяраў Вялiкай Айчыннай вайны. "Важна, што памяць аб тых падзеях застаецца. Прысутнасць тут тысяч людзей пацвярджае простую думку, што мы не толькi помнiм пра тыя часы, але яны нас аб’ядноўваюць. І вы маеце рацыю, мы павiнны зрабiць усё, што ад нас залежыць, каб не падмануць iх чаканняў", — адзначыў Дзмiтрый Мядзведзеў.

На перагаворах у пашыраным фармаце прэзiдэнты аднадушна выказалiся за захаванне высокай дынамiкi росту ўзаемнага гандлю памiж краiнамi. Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што ў Беларусi i Расii ёсць некаторыя пытаннi, якiя неабходна паставiць рубам.

Расiйская Федэрацыя — асноўны эканамiчны i гандлёвы партнёр Беларусi. На долю Расii ў 2007 годзе прыпадала 49,2 працэнта агульнага аб’ёму знешняга гандлю Беларусi. Тавараабарот дзвюх краiн за мiнулы год перасягнуў $26 млрд. За 4 месяцы 2008 года — вырас на 65 працэнтаў у параўнаннi з аналагiчным перыядам мiнулага года i дасягнуў $11,35 млрд. Беларусь экспартуе ў Расiйскую Федэрацыю ў асноўным машыны, абсталяванне, механiчныя ўстройствы, транспартныя сродкi, харчовыя тавары, тэкстыль. Iмпартуе мiнеральнае палiва, чорныя i каляровыя металы, прадукцыю хiмiчнай прамысловасцi.

Асноўнымi пакупнiкамi беларускай прадукцыi ў студзенi—красавiку 2008 года з’яўлялiся Масква, Маскоўская вобласць, Санкт-Пецярбург, Рэспублiка Татарстан, Смаленская, Нiжагародская, Кемераўская, Растоўская, Бранская i Чалябiнская вобласцi.

Паводле слоў Дзмiтрыя Мядзведзева, такiя тэмпы неабходна захаваць. "Тое, што ў нас так прырастае гандлёвы абарот, гэта добрая прымета, нягледзячы на цяжкасцi, што iснуюць на мiжнародным фiнансавым i харчовым рынку. У нас на дзве трэцi адбыўся прырост. Размова iдзе не аб нейкiх маленькiх лiчбах. У нас i па мiнулым годзе $26 млрд гандлёвага абароту. Таму да гэтай лiчбы хацелася б прыбаўляць", — сказаў прэзiдэнт Расii. Ён таксама адзначыў, што неабходна прыкласцi ўсе намаганнi, каб захаваць гэту дынамiку на астатнiя месяцы.

"Ёсць i iншыя пытаннi ў нашых адносiнах, але ўсё ж такi эканомiка вызначае развiццё краiн", — дадаў Дзмiтрый Мядзведзеў.

Па вынiках перагавораў прэзiдэнты прынялi сумесную дэкларацыю.

Аляксандр Лукашэнка i Дзмiтрый Мядзведзеў выказалi задавальненне паступальным характарам развiцця адносiнаў памiж дзвюма краiнамi i пацвердзiлi прыхiльнасць Дагавору аб стварэннi Саюзнай дзяржавы, падпiсанаму 8 снежня 1999 года. Прыярытэтам работы, што вядзецца ў гэтым напрамку, з’яўляюцца паслядоўнае пашырэнне i паглыбленне ўсебаковага расiйска-беларускага iнтэграцыйнага супрацоўнiцтва, умацаванне сiстэмы калектыўнай бяспекi, нарошчванне ўзаемадзеяння ў гуманiтарнай сферы i павышэнне дабрабыту грамадзян Беларусi i Расii.

Бакi падкрэслiлi неабходнасць далейшай актывiзацыi намаганняў па развiццi гандлёва-эканамiчнага супрацоўнiцтва на прынцыпах рынкавай эканомiкi, раўнапраўя, узаемнай выгады i ўлiку iнтарэсаў адзiн аднаго.

У дэкларацыi падкрэслiваецца, што Расiя i Беларусь у рамках вырашэння задачы па пераводу сваiх эканомiк на iнавацыйны шлях развiцця будуць усямерна заахвочваць дзейнасць расiйскiх i беларускiх iнвестараў, звязаную з укладаннем сродкаў на тэрыторыi дзвюх краiн, садзейнiчаць стварэнню высокаэфектыўных сумесных вытворчасцяў, пашыраць прамысловую кааперацыю, у тым лiку ў рамках рэалiзацыi саюзных праграм.

Бакi адзначылi важнасць унiфiкацыi заканадаўстваў дзвюх краiнаў у эканамiчнай i iншых сферах. На гэтай аснове будзе прадоўжана iнтэнсiўная работа па фармiраваннi рэальнага Мытнага саюза, правядзенні адзiнай тарыфнай i нетарыфнай палiтыкi, устараненню перашкод, якiя стрымлiваюць рост узаемнага гандлю.

У лiку ўзгодненых прыярытэраў — развiццё мiжрэгiянальных сувязяў, стварэнне i ўдасканаленне эфектыўнай сiстэмы транспартнага транзiту, паглыбленне ўзаемадзеяння ў атамнай энергетыцы, прадукцыйнае выкарыстанне ўласнасцi Саюзнай дзяржавы.

У дэкларацыi асаблiва падкрэслiваецца: Беларусь i Расiя рашуча асуджаюць любыя спробы перапiсвання гiсторыi i рэвiзii вынiкаў Другой сусветнай вайны. Выбарачнаму, палiтызаванаму падыходу да гiсторыi павiнны быць процiпастаўлены сумленныя навуковыя дэбаты. Толькi на такой аснове Еўропа можа атрымаць належныя ўрокi са сваёй складанай гiсторыi, пазбегнуўшы паўтарэння трагiчных памылак мiнулага, лiчаць кiраўнiкi дзвюх дзяржаў.

Прэзiдэнты адзначылi важнасць далейшага нарошчвання беларуска-расiйскага ўзаемадзеяння ў забеспячэннi калектыўнай бяспекi, у тым лiку ў рамках АДКБ, развiццi ваеннага i ваенна-тэхнiчнага супрацоўнiцтва, а таксама садзейнiчання пошуку салiдарных адказаў мiжнароднай супольнасцi на новыя выклiкi i пагрозы глабальнага характару.

Бакi выказалi гатоўнасць i ў далейшым каардынаваць падыходы да вырашэння важнейшых пытанняў мiжнародных адносiнаў у iнтарэсах фармiравання справядлiвага i дэмакратычнага светаўладкавання.

Падводзячы вынiкi перагавораў у час размовы з журналiстамi, прэзiдэнты пацвердзiлi прыхiльнасць бакоў дагавору аб стварэннi Саюзнай дзяржавы, заключанаму ў 1999 годзе.

"Дакумент сёння дзейнiчае, нi беларускi, нi расiйскi бакi ад яго не адмаўляюцца. Гэта вельмi важна i сведчыць аб пераемнасцi курсу, якi да гэтага часу праводзiўся Расiйскай Федэрацыяй. У Беларусi мы, зразумела, будзем прытрымлiвацца гэтага прынцыпу", — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, на перагаворах у Брэсце прэзiдэнтам удалося абмеркаваць шмат канкрэтных пытанняў, у тым лiку ў галiне эканомiкi i забеспячэння роўных правоў для беларусаў i расiян. "Я ўдзячны расiйскаму боку за ратыфiкацыю дакументаў, якiя мы падпiсалi ў Санкт-Пецярбургу. Практычна ўсе пытаннi, што датычацца правоў грамадзян, вырашаны: нашы людзi нiколi не будуць iншаземцамi адзiн для аднаго", — сказаў кiраўнiк дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка дадаў, што яму было вельмi прыемна пачуць ад Дзмiтрыя Мядзведзева аб тым, што "апошнiя 8 гадоў, якiя мы працавалi з расiйскiм бокам, у цэлым сталi перыядам магутнага руху наперад". "Сведчаннем гэтага з’яўляецца паляпшэнне жыцця ў Беларусi i Расii. Цяжкасцяў шмат, але i расiяне, i беларусы сталi жыць лепш, гэта ўжо нiхто не зможа адмаўляць. Помню часы, калi пасля распаду Савецкага Саюза нашы краiны страцiлi арыенцiры, быццам бы i не бачылi перспектывы. Але мы з гэтага выкараскалiся. Для мяне была важная ацэнка новага прэзiдэнта Расii, i мы дакладна зразумелi: ад таго, што ў нас ёсць, можна iсцi наперад, для гэтага ўжо напрацавана добрая база", — адзначыў ён.

"У нас сёння яшчэ вельмi вялiкi парадак дня ў перагаворах. Я хацеў бы, каб Дзмiтрый Мядзведзеў пабываў у тым месцы, дзе была падведзена рыса iснаванню некалi вялiкай дзяржавы — Савецкага Саюза", — дадаў Прэзiдэнт.

Кiраўнiк дзяржавы таксама адзначыў, што беларусы прыкладуць усе намаганнi для далейшага захавання Брэсцкай крэпасцi для будучых пакаленняў. На яго думку, iснуючыя сiмвалы стойкасцi i мужнасцi савецкага народа, якi перамог у Вялiкай Айчыннай вайне, маюць важнае значэнне: яны ў пэўнай ступенi аб’ядноўваюць народы, робяць iх моцнымi, непераможнымi. Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць у тым, што Брэсцкая крэпасць — агульная святыня для беларусаў i расiян. "Мы нi ў якiм выпадку не спрабуем прысвоiць яе сабе. Для расiйскiх грамадзян гэта месца паломнiцтва", — заявiў прэзiдэнт.

У сваю чаргу Дзмiтрый Мядзведзеў назваў узаемадзеянне Беларусi i Расii адносiнамi стратэгiчнага партнёрства. Паводле яго слоў, у час перагавораў была праведзена рэвiзiя iснуючых праектаў, рэалiзацыi розных напрамкаў узаемадзеяння, у вынiку чаго бакi прыйшлi да высновы, што ў цэлым ёсць рух наперад. Аб гэтым сведчыць i рост тавараабароту дзвюх краiн. Як адзначыў прэзiдэнт Расii, такое развiццё гандлёва-эканамiчнага ўзаемадзеяння з’яўляецца добрай базай для таго, каб развiваць i iншыя напрамкi супрацоўнiцтва: i сацыяльна-эканамiчны, i па палiтычных вектарах.

Дзмiтрый Мядзведзеў падкрэслiў, што Расiя развiваецца ў цесным кантакце з Беларуссю, i тыя iнтэграцыйныя працэсы, якiя заснаваны на саюзным дагаворы i iншых мiжнародных пагадненнях, працуюць на карысць развiцця дзвюх краiн i народаў. "Мы дамовiлiся, што будзем прытрымлiвацца гэтых пагадненняў, развiваючы, напаўняючы iх канкрэтным зместам. Для таго, каб рухацца наперад, зусiм не абавязкова ставiць перад сабой незвычайныя мэты. Трэба проста строга выконваць тыя дамоўленасцi, што iснуюць, набраўшы пэўны багаж з канкрэтных прагматычных праектаў (i эканамiчных, i палiтычных) i тых рашэнняў, якiя забяспечваюць нашу сумесную бяспеку", — сказаў Дзмiтрый Мядзведзеў.

Як адзначыў расiйскi прэзiдэнт, перагаворы паказалi, што лiдары дзвюх краiн практычна аднолькава ацэньваюць i бягучы стан спраў, i перспектывы развiцця двухбаковых адносiнаў. "Гэта вельмi дружалюбныя, блiзкiя адносiны, i мы маем намер зрабiць усё, каб яны развiвалiся i ў далейшым такiм чынам", — сказаў ён.

Дзмiтрый Мядзведзеў падзякаваў Аляксандру Лукашэнку за тое, што для iх першай сустрэчы на беларускай зямлi (як калег) была абрана Брэсцкая крэпасць. "22 чэрвеня — вельмi цяжкая i ў той жа час асаблiвая старонка ў гiсторыi i Расii, i Беларусi. Подзвiг людзей, якiя склалi тут галовы, з’яўляецца ўнiкальным, бяспрыкладным у гiсторыi чалавецтва. Абарона Брэсцкай крэпасцi назаўсёды застанецца ў лiку слаўных старонак нашай сумеснай гiсторыi", — адзначыў прэзiдэнт Расii.

Вечарам 22 чэрвеня ў рэзiдэнцыi "Вiскулi" адбыўся рабочы абед прэзiдэнтаў Беларусi i Расii, у час якога кiраўнiкi дзяржаў прадоўжылi размову.

Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і БЕЛТА.

 

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь i Расiя прыхiльныя дзеючаму Дагавору аб стварэннi Саюзнай дзяржавы i маюць намер паглыбляць двухбаковае iнтэграцыйнае ўзаемадзеянне. Аб гэтым
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика