21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аштрафавалі за абразу Мілінкевіча

26.08.2009 12:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сябар нацыянал‑бальшавіцкай партыі Аляксей Мітрафанаў, які шпурнуў у Мілінкевіча два яйкі на Смаленскім кірмашы ў Віцебску, аштрафаваны на 70 тысяч.

Заяву ў міліцыю пра інцыдэнт, які адбыўся 23 траўня на Смаленскім кірмашы, напісаў каардынатар віцебскага абласнога камітэту па стварэньні Руху "За Свабоду" Хрыстафор Жаляпаў. Разьбітымі яйкамі аказалася выпэцканым менавіта ягонае адзеньне, хаця студэнт 4‑га курсу гістарычнага факультэту ВДУ Аляксей Мітрафанаў адразу заявіў, што цэліў у Мілінкевіча. Той сустракаўся ў той дзень на кірмашы з жыхарамі горада і прадпрымальнікамі — калегамі палітвязьня Сяргея Парсюкевіча.

Аднак на суд над хуліганам, які прадставіўся прыхільнікам НБП, Хрыстафора Жаляпава не запрасілі. Пра тое, што Аляксей Мітрафанаў пакараны, Хрыстафор Жаляпаў даведаўся з SMS‑паведамленьня, дасланага самім аштрафаваным. У ім гаварылася:

"Мне далі дзьве базавыя велічыні штрафа, іх я заплачу. Але ці ня сорамна вам за ваш паклёп? Вы ж ведаеце, што ў вас я яйкамі не кідаў".

Хрыстафор Жаляпаў ня лічыць, што Аляксея Мітрафанава можна назваць ахвярай паклёпу, бо гэты чалавек сьвядома зьдзейсьніў хуліганскі ўчынак. Паводле віцебскага актывіста, суд мусіў паставіцца ла гэтага здарэньня больш сур’ёзна, бо інцыдэнт мае пад сабой палітычную глебу.

Таксама спадар Жаляпаў лічыць парушэньнем тое, што яму не паведамілі пра судовае рашэньне, і што пра вынік разьбіральніцтва ён даведаўся з тэлефоннага паведамленьня, якое да таго ж прыніжае ягоную чалавечую годнасьць.





Первоисточник:
Все новости за день
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сябар нацыянал‑бальшавіцкай партыі Аляксей Мітрафанаў, які шпурнуў у Мілінкевіча два яйкі на Смаленскім кірмашы ў Віцебску, аштрафаваны на 70 тысяч.Заяву ў міліцыю пра інцыдэнт, які адбыўся 23 траўня на Смаленскім кірмашы, напісаў каардынатар віцебскага абласнога камітэту па стварэньні Руху "За Свабоду" Хрыстафор...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика