Закон Рэспублiкi Беларусь
Закон Рэспублiкi Беларусь
Аб iпатэцы Прыняты Палатай прадстаўнiкоў 14 мая 2008 года Адобраны Саветам Рэспублiкi 4 чэрвеня 2008 года(Заканчэнне. Пачатак у нумары за 25 чэрвеня.) Глава 5 Пераход правоў на маёмасць па дагаворы аб iпатэцы i абцяжарванне гэтай маёмасцi правамi iншых асобаў Артыкул 25. Адчужэнне маёмасцi, якая з’яўляецца прадметам iпатэкi 1. Калi iншае не прадугледжана заканадаўствам цi дагаворам аб iпатэцы, маёмасць, якая з’яўляецца прадметам iпатэкi, можа быць адчужана заклададавальнiкам iншай асобе з пiсьмовай згоды закладатрымальнiка, за выключэннем выпадку, прадугледжанага пунктам 2 гэтага артыкула. 2. У выпадку выдачы закладной адчужэння маёмасцi, якая з’яўляецца прадметам iпатэкi, дапускаецца, калi права закладавальнiка на яе адчужэнне прадугледжана у закладной. 3. Заклададавальнiк мае права завяшчаць маёмасць, якая з’яўляецца прадметам iпатэкi. Умовы дагавора аб iпатэцы цi iншага пагаднення, якiя абмяжоўваюць гэта права заклададавальнiка, мiзэрныя. Артыкул 26. Захаванне iпатэкi пры пераходзе да другой асобы правоў на маёмасць, якая з’яўляецца прадметам iпатэкi 1. Асоба, якая набыла маёмасць, што з’яўляецца прадметам iпатэкi, у вынiку яе адчужэння або ў парадку правапераемнасцi, у тым лiку ў парадку наследавання, нясе ўсе абавязкi заклададавальнiка па дагаворы аб iпатэцы, калi iншае не ўстаноўлена пагадненнем заклададавальнiка або асобы, якая набыла маёмасць, што з’яўляецца прадметам iпатэкi, з закладатрымальнiкам, уключаючы i тыя абавязкi, якiя не былi належным чынам выкананы заклададавальнiкам. 2. Калi маёмасць, якая з’яўляецца прадметам iпатэкi, перайшла па ўказаных у пункце 1 гэтага артыкула падставах да некалькiх асобаў, кожны з правапераемнiкаў першапачатковага заклададавальнiка нясе абавязкi па дагаворы аб iпатэцы суразмерна долi, што перайшла да яго, у праве агульнай уласнасцi або салiдарна, калi гэта маёмасць перайшла ў сумесную ўласнасць. 3. Iпатэка захоўвае сiлу незалежна ад таго, цi былi пры перадачы (уступцы) iншым асобам правоў на маёмасць, што з’яўляецца прадметам iпатэкi, парушаны правiлы, устаноўленыя заканадаўствам для такой перадачы (уступкi). Артыкул 27. Наступствы парушэння правiлаў аб адчужэннi маёмасцi, якая з’яўляецца прадметам iпатэкi Пры адчужэннi маёмасцi, якая з’яўляецца прадметам iпатэкi, з парушэннем правiлаў, устаноўленых гэтым Законам, закладатрымальнiк мае права па сваiм выбары патрабаваць: прызнання здзелкi аб адчужэннi маёмасцi, якая з’яўляецца прадметам iпатэкi, несапраўднай i прымянення наступстваў, прадугледжаных артыкулам 168 Грамадзянскага кодэкса Рэспублiкi Беларусь; датэрмiновага выканання абавязацельства, забяспечанага iпатэкай, i абарачэння спагнання на маёмасць, якая з’яўляецца прадметам iпатэкi, у выпадку невыканання або неналежнага выканання абавязацельства, забяспечанага iпатэкай, незалежна ад таго, каму гэта маёмасць належыць. Артыкул 28. Абцяжарванне маёмасцi, якая з’яўляецца прадметам iпатэкi, правамi трэцiх асобаў Калi iншае не прадугледжана заканадаўчымi актамi або дагаворам аб iпатэцы, заклададавальнiк мае права без згоды закладатрымальнiка (уладальнiка закладной) здаваць маёмасць, якая з’яўляецца прадметам iпатэкi, у арэнду (наём), перадаваць яго ў бязвыплатнае карыстанне або па ўзгадненнi з iншай асобай даваць яму права абмежаванага карыстання гэтай маёмасцю (сервiтут) пры ўмове, што: тэрмiн, на якi гэтая маёмасць даецца ў карыстанне, не перавышае тэрмiну абавязацельства, забяспечанага iпатэкай; гэта маёмасць даецца ў карыстанне ў адпаведнасцi з прызначэннем гэтай маёмасцi. Артыкул 29. Наступствы прымусовай канфiскацыi маёмасцi, якая з’яўляецца прадметам iпатэкi, або яе часткi 1. Калi права ўласнасцi заклададавальнiка на маёмасць, якая з’яўляецца прадметам iпатэкi, спыняецца на падставах i ў парадку, вызначаным заканадаўчымi актамi для канфiскацыi маёмасцi для дзяржаўных патрэб, яе рэквiзiцыi або нацыяналiзацыi, i заклададавальнiку даецца iншая маёмасць або адпаведная кампенсацыя, то iпатэка распаўсюджваецца на маёмасць, якая даецца ўзамен, або закладатрымальнiк набывае права пераважнага задавальнення сваiх патрабаванняў з сумы кампенсацыi, якая належыць заклададавальнiку. У гэтым выпадку закладатрымальнiк мае права патрабаваць датэрмiновага выканання абавязацельства, забяспечанага iпатэкай, i абарачэння спагнання на маёмасць, выдзеленую заклададавальнiку ўзамен канфiскаванага, або задавальнення сваiх патрабаванняў з сумы кампенсацыi. 2. У выпадку, калi маёмасць, якая з’яўляецца прадметам iпатэкi, забiраецца ў заклададавальнiка ва ўстаноўленым заканадаўчымi актамi парадку на падставе, што ў сапраўднасцi ўласнiкам гэтай маёмасцi з’яўляецца iншая асоба, або ў выглядзе санкцыi за ўчыненне злачынства або iншага правапарушэння (канфiскацыя), iншай правамернай прымусовай канфiскацыi без выдзялення iншай маёмасцi або адпаведнай кампенсацыi, iпатэка ў дачыненнi да гэтай маёмасцi спыняецца. У гэтым выпадку закладатрымальнiк мае права патрабаваць датэрмiновага выканання абавязацельства, забяспечанага iпатэкай. 3. У выпадку канфiскацыi, рэквiзiцыi, нацыяналiзацыi, iншай правамернай прымусовай канфiскацыi часткi маёмасцi, якая з’яўляецца прадметам iпатэкi, iпатэка адпаведна захоўваецца толькi ў дачыненнi да часткi такой маёмасцi, што засталася ў заклададавальнiка. У гэтым выпадку закладатрымальнiк мае права патрабаваць датэрмiновага частковага выканання абавязацельства, забяспечанага iпатэкай, прапарцыянальна памеру страчанай часткi маёмасцi, якая з’яўляецца прадметам iпатэкi, у тым лiку за кошт страхавой кампенсацыi. Глава 6 Наступная iпатэка Артыкул 30. Умовы, пры якiх дапускаецца наступная iпатэка. Наступны дагавор аб iпатэцы 1. Маёмасць, якая з’яўляецца прадметам iпатэкi, закладзеная ў забеспячэнне выканання аднаго абавязацельства, можа быць дадзена ў iпатэку ў забеспячэнне выканання iншага абавязацельства таго або iншага даўжнiка таму або iншаму заклада-трымальнiку (наступная iпатэка). Чарговасць закладатрымальнiкаў устанаўлiваецца на падставе звестак Адзiнага дзяржаўнага рэгiстра нерухомай маёмасцi, правоў на яе i здзелак з ёю. 2. Наступная iпатэка дапускаецца, калi яна не забаронена папярэднiмi дагаворамi аб iпатэцы, дзеянне якiх не спынiлася да моманту заключэння наступнага дагавора аб iпатэцы, i калi па папярэднiм дагаворы аб iпатэцы не выдадзена закладная. 3. Калi папярэднi дагавор аб iпатэцы прадугледжвае ўмовы, на якiх можа быць заключаны наступны дагавор аб iпатэцы, такi дагавор павiнен быць заключаны з выкананнем гэтых умоў. 4. Наступны дагавор аб iпатэцы павiнен утрымлiваць звесткi аб папярэднiх iпатэках. 5. Наступны дагавор аб iпатэцы, заключаны ў парушэнне забароны, устаноўленай папярэднiм дагаворам аб iпатэцы або гэтым Законам, можа быць прызнаны судом несапраўдным па iску любой зацiкаўленай асобы незалежна ад таго, цi ведаў закладатрымальнiк па наступным дагаворы аб iпатэцы аб такой забароне. Калi наступная iпатэка не забаронена, а наступны дагавор аб iпатэцы заключаны з парушэннем умоў, прадугледжаных для яго папярэднiм дагаворам аб iпатэцы, патрабаваннi закладатрымальнiка па наступным дагаворы аб iпатэцы задавальняюцца ў той ступенi, у якой iх задавальненне магчымае ў адпаведнасцi з умовамi папярэдняга дагавора аб iпатэцы. 6. Заключэнне наступнага дагавора аб iпатэцы, якi прадугледжвае складанне закладной, не дапускаецца. Артыкул 31. Папярэджанне закладатрымальнiкаў аб папярэдняй i наступнай iпатэках. Змяненне папярэдняга дагавора аб iпатэцы 1. Заклададавальнiк абавязаны паведамляць кожнаму наступнаму закладатрымальнiку да заключэння з iм дагавора аб iпатэцы звесткi аб усiх iснуючых iпатэках дадзенай маёмасцi, уключаючы звесткi: аб маёмасцi, якая з’яўляецца прадметам iпатэкi, i яе кошце; аб сутнасцi i памеры абавязацельстваў, забяспечаных папярэднiмi iпатэкамi; аб тэрмiнах выканання гэтых абавязацельстваў; аб iмёнах закладатрымальнiкаў з указаннем месцаў iх жыхарства або месцаў знаходжання, калi заклада-трымальнiкi — фiзiчныя асобы, або аб найменнях закладатрымальнiкаў з указаннем iх месцаў знаходжання, калi закладатрымальнiкi — юрыдычныя асобы, або аб iмёнах закладатрымальнiкаў з указаннем iх месцаў жыхарства, калi закладатрымальнiкi — iндывiдуальныя прадпрымальнiкi. Невыкананне заклададавальнiкам абавязку, прадугледжанага часткай першай гэтага пункта, дае заклада-трымальнiку па наступным дагаворы аб iпатэцы права патрабаваць скасавання гэтага дагавора i вяртання прычыненых страт. 2. Заклададавальнiк, якi заключыў наступны дагавор аб iпатэцы, абавязаны на працягу дзесяцi рабочых дзён з моманту дзяржаўнай рэгiстрацыi наступнага дагавора аб iпатэцы пiсьмова паведамiць аб гэтым закладатрымальнiкам па папярэднiх iпатэках i па iх патрабаваннi паведамiць iм звесткi аб наступнай iпатэцы, прадугледжаныя часткай першай пункта 1 гэтага артыкула. 3. Пасля заключэння наступнага дагавора аб iпатэцы змяненне папярэдняга дагавора аб iпатэцы, якое цягне за сабой забеспячэнне новых патрабаванняў папярэдняга закладатрымальнiка або павелiчэнне памеру патрабаванняў, забяспечаных па гэтым дагаворы, дапускаецца толькi са згоды закладатрымальнiка па наступным дагаворы аб iпатэцы, калi iншае не было прадугледжана папярэднiм дагаворам аб iпатэцы. 4. Правiлы гэтага артыкула не прымяняюцца, калi бакамi ў папярэднiм i наступным дагаворах аб iпатэцы з’яўляюцца адны i тыя ж асобы. Артыкул 32. Дзяржаўная рэгiстрацыя наступнай iпатэкi Дзяржаўная рэгiстрацыя наступнай iпатэкi ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам аб дзяржаўнай рэгiстрацыi нерухомай маёмасцi, правоў на яе i здзелак з ёй. Артыкул 33. Задавальненне патрабаванняў закладатрымальнiкаў па папярэдняй i наступнай iпатэках 1. Патрабаваннi закладатрымальнiка па наступным дагаворы аб iпатэцы задавальняюцца з кошту маёмасцi, якая з’яўляецца прадметам iпатэкi, пасля задавальнення патрабаванняў закладатрымальнiка па папярэднiм дагаворы аб iпатэцы. 2. Абарачэнне спагнання на маёмасць, якая з’яўляецца прадметам iпатэкi, па абавязацельстве, забяспечаным наступнай iпатэкай, можа мець месца толькi адначасова з абарачэннем спагнання на маёмасць, якая з’яўляецца прадметам iпатэкi, па абавязацельстве, забяспечаным папярэдняй iпатэкай або пасля выканання абавязацельства, забяспечанага папярэдняй iпатэкай. 3. У выпадку абарачэння спагнання на маёмасць, якая з’яўляецца прадметам iпатэкi, па патрабаваннях, забяспечаных папярэдняй iпатэкай, дапускаецца адначасовае абарачэнне спагнання на гэту маёмасць i па патрабаваннях, забяспечаных наступнай iпатэкай, тэрмiн прад’яўлення якiх да спагнання яшчэ не наступiў. 4. Да прад’яўлення патрабавання аб абарачэннi спагнання на маёмасць, якая з’яўляецца прадметам iпатэкi, iпатэкай якой забяспечаны абавязацельствы па папярэдняй i наступнай iпатэках, закладатрымальнiк, якi мае намер прад’явiць такое патрабаванне, абавязаны ў пiсьмовай форме паведамiць аб гэтым усiм закладатрымальнiкам па iншых дагаворах аб iпатэцы той жа маёмасцi. Глава 7 Перадача (уступка) правоў па дагаворы аб iпатэцы, па закладной. Заклад закладной Артыкул 34. Перадача (уступка) правоў па дагаворы аб iпатэцы i па абавязацельстве, забяспечаным iпатэкай. 1. Закладатрымальнiк мае права, калi iншае не прадугледжана дагаворам аб iпатэцы, перадаць (уступiць) другой асобе свае правы па дагаворы аб iпатэцы i па абавязацельстве, забяспечаным iпатэкай. 2. Асоба, якой перададзены (уступлены) правы па дагаворы аб iпатэцы, становiцца закладатрымальнiкам па гэтым дагаворы замест ранейшага закладатрымальнiка. Перадача (уступка) правоў па дагаворы аб iпатэцы азначае i перадачу (уступку) правоў па абавязацельстве, забяспечаным iпатэкай, калi iншае не вызначана пагадненнем бакоў. 3. Да асобы, якой перададзены (уступлены) правы па абавязацельстве, забяспечаным iпатэкай, пераходзяць i правы закладатрымальнiка па дагаворы аб iпатэцы, калi iншае не прадугледжана дагаворам аб iпатэцы. Перадача (уступка) правоў па абавязацельстве, забяспечаным iпатэкай, павiнна быць ажыццёўлена ў той форме, у якой заключана абавязацельства, забяспечанае iпатэкай. 4. Да адносiнаў па перадачы (уступцы) правоў па дагаворы аб iпатэцы i па абавязацельстве, забяспечаным iпатэкай, прымяняюцца правiлы аб уступцы правоў патрабавання, устаноўленыя артыкуламi 353—361 Грамадзянскага кодэкса Рэспублiкi Беларусь. 5. Калi па дагаворы аб iпатэцы выдадзена закладная, то перадача (уступка) правоў па гэтым дагаворы i па абавязацельстве, забяспечаным iпатэкай, ажыццяўляецца толькi шляхам перадачы (уступкi) правоў па закладной. Артыкул 35. Перадача (уступка) правоў па закладной 1. Перадача (уступка) правоў па закладной ажыццяўляецца шляхам заключэння дагавора ў пiсьмовай форме з наступнай дзяржаўнай рэгiстрацыяй новым уладальнiкам закладной сваiх правоў закладатрымальнiка. Пры перадачы (уступцы) правоў па дакументарнай закладной арганiзацыяй па дзяржаўнай рэгiстрацыi нерухомай маёмасцi, правоў на яе i здзелак з ёй на гэтай закладной робiцца адзнака аб новым уладальнiку дакументарнай закладной. У адзнацы павiнны быць дакладна i поўна ўказаны iмя (найменне) асобы, якой перададзены (уступлены) правы па дакументарай закладной, i падстава такой перадачы (уступкi). Адзнака павiнна быць падпiсана закладатрымальнiкам, указаным у дакументарнай закладной, а калi гэта адзнака не з’яўляецца першай — уладальнiкам дакументарнай закладной, указаным у папярэдняй адзнацы. Арганiзацыя па дзяржаўнай рэгiстрацыi нерухомай маёмасцi, правоў на яе i здзелак з ёй не пазней за рабочы дзень, якi iдзе за днём дзяржаўнай рэгiстрацыi новым уладальнiкам бездакументарнай закладной сваiх правоў закладатрымальнiка, перадае ў цэнтральны дэпазiтарый каштоўных папер у Рэспублiцы Беларусь iнфармацыю аб перадачы (уступцы) правоў па бездакументарнай закладной. Для фiксацыi ў дэпазiтарным улiку перадачы (уступкi) правоў па бездакументарнай закладной ранейшы ўладальнiк бездакументарнай закладной прадстаўляе ў дэпазiтарый, у якiм улiчваецца бездакументарная закладная, дагавор аб перадачы (уступцы) правоў па бездакументарнай закладной, на падставе якога дэпазiтарый ажыццяўляе перавод бездакументарнай закладной з рахунку "дэпо" яе ранейшага ўладальнiка на рахунак "дэпо" ўлдальнiка бездакументарнай закладной. Перадача (уступка) правоў па закладной цягне за сабой наступствы ўступкi правоў патрабавання (цэсii). Перадача (уступка) правоў па закладной, якая засведчвае правы па абавязацельстве, забяспечаным iпатэкай, часткова выкананым да моманту перадачы (уступкi) такiх правоў, ажыццяўляецца з выкананнем патрабаванняў, прадугледжаных часткай першай пункта 10 артыкула 16 гэтага Закона. 2. Перадача (уступка) правоў па закладной iншай асобе азначае перадачу (уступку) той жа асобе ўсiх засведчаных ёю правоў у сукупнасцi. Законнаму ўладальнiку закладной належаць усе засведчаныя ёй правы, у тым лiку правы закладатрымальнiка i правы крэдытора па абавязацельстве, забяспечаным iпатэкай. 3. Уладальнiк закладной лiчыцца законным, калi яго правы на закладную засноўваюцца на пiсьмовым дагаворы па перадачы (уступцы) правоў па закладной i калi права закладатрымальнiка ў адпаведнасцi з закладной зарэгiстравана ў парадку, устаноўленым заканадаўствам. Пры гэтым уладальнiк дакументарнай закладной лiчыцца законным пры наяўнасцi апошняй адзнакi на ёй, зробленай папярэднiм уладальнiкам дакументарнай закладной, а ўладальнiк бездакументарнай закладной — пры наяўнасцi бездакументарнай закладной на яго рахунку "дэпо". 4. Надпiсы на дакументарнай закладной, якiя забараняюць наступную перадачу (уступку) правоў па дакументарнай закладной iншым асобам, нязначныя. 5. Калi трэцяя асоба ў адпаведнасцi з заканадаўствам поўнасцю выканала за даўжнiка абавязацельства, забяспечанае iпатэкай, яно мае права патрабаваць перадачы (уступкi) яму правоў па закладной. Пры адмове закладатрымальнiка перадаць (уступiць) правы па закладной трэцяя асоба можа патрабаваць у судовым парадку пераводу гэтых правоў на сябе. Артыкул 36. Заклад закладной 1. Закладная можа быць закладзена па дагаворы аб закладзе закладной без перадачы яе iншай асобе (закладатрымальнiку закладной) у забеспячэнне абавязацельства па крэдытным дагаворы або iншага абавязацельства памiж гэтай асобай i ўладальнiкам закладной. 2. Дагавор аб закладзе закладной павiнен быць заключаны ў пiсьмовай форме i прадстаўлены заклададавальнiкам у арганiзацыю па дзяржаўнай рэгiстрацыi нерухомай маёмасцi, правоў на яе i здзелак з ёй. Арганiзацыя па дзяржаўнай рэгiстрацыi нерухомай маёмасцi, правоў на яе i здзелак з ёй: робiць на дакументарнай закладной адзнаку аб закладзе закладной, у пацвярджэнне чаго ставiцца подпiс закладатрымальнiка закладной; фiксуе iнфармацыю аб абцяжарваннi правоў на бездакументарную закладную закладнымi абавязацельствамi на падставе дагавора аб закладзе закладной i не пазней за працоўны дзень, якi iдзе за днём фiксацыi такой iнфармацыi, перадае ў цэнтральны дэпазiтарый каштоўных папер у Рэспублiцы Беларусь iнфармацыю аб закладзе бездакументарнай закладной. У дэпазiтарным улiку фiксацыя абцяжарвання правоў на бездакументарную закладную закладнымi абавязацельствамi ажыццяўляецца на падставе дагавора аб закладзе закладной, прадстаўленага заклададавальнiкам у дэпазiтарый, у якiм улiчваецца бездакументарная закладная. 3. Абарачэнне спагнання на закладзеную закладную ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам. Пераход правоў па закладной пры абарачэннi спагнання на закладзеную закладную падлягае дзяржаўнай рэгiстрацыi. Глава 8 Абарачэнне спагнання на маёмасць, якая з’яўляецца прадметам iпатэкi Артыкул 37. Падставы абарачэння спагнання на маёмасць, якая з’яўляецца прадметам iпатэкi 1. Спагнанне можа быць звернута на маёмасць, якая з’яўляецца прадметам iпатэкi, у выпадку невыканання або неналежнага выканання даўжнiком абавязацельства, забяспечанага iпатэкай, па акалiчнасцях, за якiя ён адказвае, для задавальнення за кошт гэтай маёмасцi патрабаванняў, устаноўленых артыкулам 4 гэтага Закона. Пры разыходжаннi ўмоў дагавора аб iпатэцы i ўмоў абавязацельства, забяспечанага iпатэкай, у дачыненнi да патрабаванняў, якiя могуць быць задаволены шляхам абарачэння спагнання на маёмасць, якая з’яўляецца прадметам iпатэкi, перавагi маюць умовы дагавора аб iпатэцы. 2. Калi iншае не прадугледжана дагаворам аб iпатэцы, абарачэнне спагнання на маёмасць, якая з’яўляецца прадметам iпатэкi, закладзеная для забеспячэння абавязацельства, якое выконваецца перыядычнымi плацяжамi, дапускаецца пры сiстэматычным парушэннi тэрмiнаў iх унясення, г.зн. пры парушэннi тэрмiнаў унясення плацяжоў больш за тры разы на працягу аднаго года (з 1 студзеня па 31 снежня). 3. Па патрабаваннях, выклiканых невыкананнем або неналежным выкананнем абавязацельства, забяспечанага iпатэкай, спагнанне на маёмасць, якая з’яўляецца прадметам iпатэкi, не можа быць звернута, калi ў адпаведнасцi з умовамi гэтага абавязацельства i (або) згодна з заканадаўствам даўжнiк па абавязацельстве, забяспечаным iпатэкай, вызваляецца ад адказнасцi за такiя невыкананне або неналежнае выкананне. 4. У выпадках, прадугледжаных артыкулам 14, пунктам 5 артыкула 15, пунктам 2 артыкула 23, пунктам 2 артыкула 24, артыкулам 27 i пунктам 3 артыкула 29 гэтага Закона, закладатрымальнiк мае права патрабаваць датэрмiновага выканання абавязацельства, забяспечанага iпатэкай, а пры невыкананнi гэтага патрабавання — абарачэння спагнання на маёмасць, якая з’яўляецца прадметамi iпатэкi, незалежна ад належнага выканання абавязацельства, забяспечанага iпатэкай. Артыкул 38. Парадак абарачэння спагнання на маёмасць, якая з’яўляецца прадметам iпатэкi Спагнанне па патрабаваннях закладатрымальнiка абарачаецца на маёмасць, якая з’яўляецца прадметам iпатэкi, па рашэннi суда або ў пазасудовым парадку. Артыкул 39. Судовы парадак абарачэння спагнання на маёмасць, якая з’яўляецца прадметам iпатэкi 1. Спагнанне па патрабаваннях закладатрымальнiка абарачаецца на маёмасць, якая з’яўляецца прадметам iпатэкi, па рашэннi суда ў парадку, устаноўленым грамадзянскiм працэсуальным або гаспадарчым працэсуальным заканадаўствам, з улiкам асаблiвасцяў, прадугледжаных гэтым Законам i iншымi заканадаўчымi актамi. 2. Пры абарачэннi спагнання на маёмасць, якая з’яўляецца прадметам iпатэкi, закладзенае па двух або больш дагаворах аб iпатэцы, закладатрымальнiк павiнен прадставiць у суд, у якi прад’яўлены адпаведны iск, доказы выканання абавязку аб паведамленнi iншым закладатрымальнiкам у адпаведнасцi з пунктам 4 артыкула 33 гэтага Закона. Артыкул 40. Пазасудовы парадак абарачэння спагнання на маёмасць, якая з’яўляецца прадметамi iпатэкi 1. Задавальненне патрабаванняў закладатрымальнiка за кошт маёмасцi, якая з’яўляецца прадметам iпатэкi, без звароту ў суд дапускаецца на падставе натарыяльна засведчанага пагаднення памiж закладатрымальнiкам i заклададавальнiкам, заключанага пасля ўзнiкнення падстаў для абарачэння спагнання на маёмасць, якая з’яўляецца прадметам iпатэкi, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных гэтым Законам i iншымi заканадаўчымi актамi. 2. Пагадненне аб задавальненнi патрабаванняў закладатрымальнiка шляхам абарачэння спагнання на маёмасць, якая з’яўляецца прадметам iпатэкi, па папярэдняй iпатэцы сапраўднае, калi яно заключана пры наяўнасцi пiсьмовай згоды на ўмовы гэтага пагаднення ўсiх заклада-трымальнiкаў па ўсiх наступных iпатэках. 3. Задавальненне патрабаванняў закладатрымальнiка ў парадку, прадугледжаным пунктам 1 гэтага артыкула, не дапускаецца ў выпадку, калi: заклададавальнiк адсутнiчае i ўстанавiць яго месца знаходжання немагчыма; для iпатэкi маёмасцi патрабуецца згода або дазвол iншай асобы або дзяржаўнага органа; прадметам iпатэкi з’яўляецца прадпрыемства як маёмасны комплекс; прадметам iпатэкi з’яўляюцца нерухомыя матэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi; прадметам iпатэкi з’яўляецца маёмасць, якая знаходзiцца ў сумеснай уласнасцi, i хто-небудзь з яго ўласнiкаў не дае ў пiсьмовай форме згоды на задавальненне патрабаванняў закладатрымальнiка ў пазасудовым парадку; прадметам iпатэкi з’яўляецца маёмасць, абмежавана абаротаздольная; у iншых выпадках, прадугледжаных заканадаўчымi актамi. У выпадках, указаных у частцы першай гэтага пункта, спагнанне на маёмасць, якая з’яўляецца прадметам iпатэкi, абарачаецца па рашэннi суда. 4. У пагадненнi аб задавальненнi патрабаванняў закладатрымальнiка шляхам абарачэння спагнання на маёмасць, якая з’яўляецца прадметам iпатэкi, заключаным у адпаведнасцi з пунктам 1 гэтага артыкула, бакi могуць прадугледзець: рэалiзацыю маёмасцi, якая з’яўляецца прадметам iпатэкi; набыццё маёмасцi, якая з’яўляецца прадметам iпатэкi, закладатрымальнiкам для сябе з залiкам поўнасцю або ў частцы ў лiк пакупной цаны забяспечаных iпатэкай патрабаванняў закладатрымальнiка да даўжнiка па абавязацельстве, забяспечаным iпатэкай. У такiм пагадненнi не можа быць прадугледжана набыццё закладатрымальнiкам маёмасцi, якая з’яўляецца прадметам iпатэкi, калi такой маёмасцю з’яўляецца зямельны ўчастак або калi iпатэкай быў забяспечаны крэдытны дагавор з банкам або нябанкаўскай крэдытна-фiнансавай арганiзацыяй. У выпадку, калi пагадненнем аб задавальненнi патрабаванняў закладатрымальнiка шляхам абарачэння спагнання на маёмасць, якая з’яўляецца прадметам iпатэкi, прадугледжваецца набыццё гэтай маёмасцi закладатрымальнiкам, то да такога пагаднення прымяняюцца нормы заканадаўства аб дагаворы куплi-продажу. 5. Пры заключэннi пагаднення аб задавальненнi патрабаванняў закладатрымальнiка шляхам абарачэння спагнання на маёмасць, якая з’яўляецца прадметам iпатэкi, у адпаведнасцi з пунктам 1 гэтага артыкула бакi павiнны ўказаць у iм: найменне маёмасцi, якая з’яўляецца прадметам iпатэкi, на якую абарачаецца спагнанне, i кошт гэтай маёмасцi; памер патрабаванняў, якiя забяспечаны iпатэкай i падлягаюць задавальненню з кошту маёмасцi, якая з’яўляецца прадметам iпатэкi; спосаб рэалiзацыi маёмасцi, якая з’яўляецца прадметам iпатэкi, пры ўмове яе набыцця закладатрымальнiкам; усе папярэднiя i наступныя iпатэкi маёмасцi, якая з’яўляецца прадметам iпатэкi, i рэчыўныя правы i правы карыстання, якiя маюцца ў дачыненнi да гэтай маёмасцi ў трэцiх асобаў. 6. Пагадненне аб задавальненнi патрабаванняў закладатрымальнiка шляхам абарачэння спагнання на маёмасць, якая з’яўляецца прадметам iпатэкi, можа быць прызнана судом несапраўдным па iску асобы, чые правы парушаны гэтым пагадненнем. Глава 9 Рэалiзацыя маёмасцi, якая з’яўляецца прадметам iпатэкi, на якую звернута спагнанне. Спыненне абарачэння спагнання на маёмасць, якая з’яўляецца прадметам iпатэкi Артыкул 41. Рэалiзацыя маёмасцi, якая з’яўляецца прадметам iпатэкi, на якую звернута спагнанне 1. Маёмасць, што з’яўляецца прадметам iпатэкi, на якую звернута спагнанне па рашэннi суда, рэалiзуецца шляхам продажу з публiчных таргоў у парадку, устаноўленым грамадзянскiм працэсуальным або гаспадарчым працэсуальным заканадаўствам, з улiкам асаблiвасцяў, устаноўленых гэтым Законам i iншым заканадаўствам. Маёмасць, што з’яўляецца прадметам iпатэкi, на якую спагнанне абарочана на падставе натарыяльна засведчанага пагаднення памiж закладатрымальнiкам i заклададавальнiкам аб задавальненнi патрабаванняў закладатрымальнiка шляхам абарачэння спагнання на маёмасць, якая з’яўляецца прадметам iпатэкi, рэалiзуецца, калi iншае не ўстаноўлена заканадаўчымi актамi, шляхам продажу з таргоў у парадку, устаноўленым Грамадзянскiм кодэксам Рэспублiкi Беларусь, з улiкам асаблiвасцяў, устаноўленых гэтым Законам i iншым заканадаўствам. Асаблiвасцi правядзення публiчных таргоў (таргоў) па рэалiзацыi зямельных участкаў, якiя з’яўляюцца прадметам iпатэкi, устанаўлiваюцца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь. 2. Пачатковая цана маёмасцi, якая з’яўляецца прадметам iпатэкi, вызначаецца ў рашэннi суда пры абарачэннi спагнання на маёмасць, якая з’яўляецца прадметам iпатэкi, у судовым парадку або ў пагадненнi закладатрымальнiка i заклададавальнiка аб задавальненнi патрабаванняў закладатрымальнiка шляхам абарачэння спагнання на гэту маёмасць. 3. Маёмасць, якая з’яўляецца прадметам iпатэкi, прадаецца на публiчных таргах (таргах) за найвышэйшую цану, прапанаваную на публiчных таргах (таргах). 4. Пры аб’яўленнi, што публiчныя таргi (таргi) не адбылiся, заклада- трымальнiк мае права па ўзгадненнi з заклададавальнiкам набыць маёмасць, якая з’яўляецца прадметам iпатэкi, i залiчыць у лiк пакупной цаны свае патрабаваннi, забяспечаныя iпатэкай. Да такога пагаднення прымяняюцца нормы заканадаўства аб дагаворы куплi-продажу. На працягу аднаго месяца з дня аб’яўлення, што паўторныя публiчныя таргi (таргi) не адбылiся, заклада- трымальнiк мае права набыць маёмасць, якая з’яўляецца прадметам iпатэкi, па цане не больш чым на 10 працэнтаў нiжэйшай за пачатковую прадажную цану на паўторных публiчных таргах (таргах). Зямельныя ўчасткi, якiя з’яўляюцца прадметам iпатэкi, а таксама маёмасць, iпатэкай якой быў забяспечаны крэдытны дагавор з банкам або нябанкаўскай крэдытна-фiнансавай арганiзацыяй, не могуць быць набыты закладатрымальнiкам у парадку, вызначаным у гэтым пункце. Артыкул 42. Спыненне абарачэння спагнання на маёмасць, якая з’яўляецца прадметам iпатэкi 1. Пры абарачэннi па патрабаваннi закладатрымальнiка спагнання на маёмасць, якая з’яўляецца прадметам iпатэкi, даўжнiк па абавязацельстве, забяспечаным iпатэкай, i заклададавальнiк, што з’яўляецца трэцяй асобай, маюць права задаволiць усе забяспечаныя iпатэкай патрабаваннi заклададавальнiка ў тым памеры, якi гэтыя патрабаваннi маюць да моманту платы адпаведных сум. Гэта права можа быць ажыццёўлена ў любы час да моманту продажу на публiчных таргах (таргах) маёмасцi, якая з’яўляецца прадметам iпатэкi. 2. Даўжнiк па абавязацельстве, забяспечаным iпатэкай, i заклададавальнiк, што з’яўляецца трэцяй асобай, якiя задавальняюць забяспечаныя iпатэкай патрабаваннi заклададавальнiка, абавязаны вярнуць заклададавальнiку расходы па абарачэннi спагнання на маёмасць, якая з’яўляецца прадметам iпатэкi, i яе рэалiзацыi. 3. Пасля задавальнення патрабаванняў закладатрымальнiка, указаных у гэтым артыкуле, абарачэнне спагнання на маёмасць, якая з’яўляецца прадметам iпатэкi, спыняецца. Глава 10 Асаблiвасцi iпатэкi зямельных участкаў Артыкул 43. Асаблiвасцi iпатэкi зямельных участкаў 1. Па дагаворы аб iпатэцы могуць быць закладзены зямельныя ўчасткi толькi ў выпадку забеспячэння своечасовага вяртання банкаўскага крэдыту. 2. Зямельныя ўчасткi, выдзеленыя для будаўнiцтва i (або) абслугоўвання капiтальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), могуць перадавацца ў iпатэку толькi разам з размешчанымi на iх капiтальнымi пабудовамi (будынкамi, збудаваннямi) або незавершанымi закансерваванымi капiтальнымi пабудовамi, калi iншае не ўстаноўлена Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь. 3. Да дагавора аб iпатэцы зямельнага ўчастка павiнны быць прыкладзены копiя зямельна-кадастравага плана (часткi плана) з нанесенымi межамi зямельнага ўчастка або копiя плана межаў зямельнага ўчастка, выдадзеныя арганiзацыяй па дзяржаўнай рэгiстрацыi нерухомай маёмасцi, правоў на яе i здзелак з ёй. Артыкул 44. Зямельныя ўчасткi, якiя не падлягаюць iпатэцы 1. Iпатэка зямельных участкаў, якiя знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасцi, не дапускаецца. 2. Прадметам iпатэкi не можа быць зямельны ўчастак з размешчанымi на iм капiтальнымi пабудовамi (будынкамi, збудаваннямi), калi на гэтыя пабудовы ў адпаведнасцi з грамадзянскiм працэсуальным заканадаўствам не можа быць звернута спагнанне па выканаўчых дакументах. Артыкул 45. Узвядзенне заклададавальнiкам капiтальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў) на зямельным участку, якi з’яўляецца прадметам iпатэкi 1. На зямельным участку, якi з’яўляецца прадметам iпатэкi разам з размешчанымi на iм капiтальнымі пабудовамi (будынкамi, збудаваннямi) або незавершанымi закансерваванымi капiтальнымi пабудовамi, заклададавальнiк мае права без згоды закладатрымальнiка ва ўстаноўленым парадку ўзводзiць капiтальныя пабудовы (будынкi, збудаваннi) або часовыя пабудовы. 2. Калi на зямельным участку, якi з’яўляецца прадметам iпатэкi, адсутнiчаюць капiтальныя пабудовы (будынкi, збудаваннi) i iх будаўнiцтва ў адпаведнасцi з заканадаўствам не з’яўляецца абавязковым, заклададавальнiк мае права без згоды закладатрымальнiка ва ўстаноўленым парадку ўзводзiць капiтальныя пабудовы (будынкi, збудаваннi) або часовыя пабудовы. 3. Капiтальныя пабудовы (будынкi, збудаваннi) або незавершаныя закансерваваныя капiтальныя пабудовы, часовыя пабудовы, узведзеныя ў адпаведнасцi з пунктамi 1 i 2 гэтага артыкула на зямельным участку, якi з’яўляецца прадметам iпатэкi, прызнаюцца, што знаходзяцца ў iпатэцы. Пры гэтым змяненнi ў дагавор аб iпатэцы не ўносяцца. 4. Узвядзенне капiтальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў) на зямельным участку, якi з’яўляецца прадметам iпатэкi, калi правы закладатрымальнiка засведчаны закладной, дапускаецца толькi ў выпадку, калi права заклададавальнiка на гэта прадугледжана ў закладной, з выкананнем умоў, якiя ў ёй адлюстраваны. Артыкул 46. Асаблiвасцi абарачэння спагнання на зямельны ўчастак, якi з’яўляецца прадметам iпатэкi, i яго рэалiзацыя 1. Пры абарачэннi спагнання на зямельны ўчастак, якi з’яўляецца прадметам iпатэкi, яго продаж i набыццё на публiчных таргах (таргах) ажыццяўляюцца з выкананнем устаноўленых заканадаўчымi актамi ў галiне аховы i выкарыстання зямель абмежаванняў у дачыненнi да кола асобаў, якiя могуць набываць такiя зямельныя ўчасткi, i мэтаў яго выкарыстання. 2. Абарачэнне спагнання на зямельны ўчастак i капiтальныя пабудовы (будынкi, збудаваннi) цi незавершаныя закансерваваныя капiтальныя пабудовы, якiя знаходзяцца на iм i з’яўляюцца прадметам iпатэкi, ажыццяўляецца адначасова шляхам продажу на публiчных таргах (таргах) аднаму пакупнiку. 3. Пры абарачэннi спагнання на зямельны ўчастак, якi з’яўляецца прадметам iпатэкi, на якiм знаходзяцца капiтальныя пабудовы (будынкi, збудаваннi), якiя належаць не заклададавальнiку, а iншай асобе, i яго продажы з публiчных таргоў (таргоў) да пакупнiка ўчастка пераходзяць правы i абавязкi, якiя ў дачыненнi да iншай асобы меў заклададавальнiк. Глава 11 Асаблiвасцi iпатэкi прадпрыемстваў як маёмасных комплексаў, капiтальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), незавершаных закансерваваных капiтальных пабудоў Артыкул 47. Iпатэка капiтальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), незавершаных закансерваваных капiтальных пабудоў з зямельным участкам, на якiм яны знаходзяцца 1. Iпатэкi капiтальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), незавершаных закансерваваных капiтальных пабудоў дапускаецца толькi з адначасовай iпатэкай па тым жа дагаворы зямельнага ўчастка, якi знаходзiцца ў прыватнай уласнасцi, на якiм знаходзяцца гэтыя пабудовы, з улiкам патрабаванняў, устаноўленых пунктам 2 артыкула 8, абзацам трэцiм часткi першай пункта 4 артыкула 40, часткай трэцяй пункта 4 артыкула 41, пунктамi 1 i 3 артыкула 43, артыкулам 44, пунктамi 1, 3 i 4 артыкула 45 гэтага Закона, або з адначасовым закладам права арэнды адпаведнага зямельнага ўчастка, якi належыць заклададавальнiку на праве арэнды, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных пунктам 2 гэтага артыкула. 2. Iпатэка капiтальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), незавершаных закансерваваных капiтальных пабудоў, размешчаных на зямельным участку, якi належыць асобе на праве пастаяннага цi часовага карыстання або пажыццёвага валодання, атрыманага ў спадчыну, ажыццяўляецца без закладу права пастаяннага цi часовага карыстання або пажыццёвага валодання, атрыманага ў спадчыну, такiм зямельным участкам. 3. Пры абарачэннi спагнання на капiтальныя пабудовы (будынкi, збудаваннi), незавершаныя закансерваваныя капiтальныя будынкi, размешчаныя на зямельным участку, якi належыць заклададавальнiку на праве арэнды, i iх продажы з публiчных таргоў (таргоў) пакупнiк капiтальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), незавершаных закансерваваных капiтальных пабудоў набывае адначасова права арэнды гэтага зямельнага ўчастка. 4. Асаблiвасцi абарачэння спагнання на капiтальныя пабудовы (будынкi, збудаваннi), незавершаныя закансерваваныя капiтальныя пабудовы, якiя з’яўляюцца прадметам iпатэкi, размешчаныя на зямельным участку, што знаходзiцца ў прыватнай уласнасцi або належыць заклададавальнiку на праве арэнды, устанаўлiваюцца ў адпаведнасцi з пунктамi 1 i 2 артыкула 46 гэтага Закона. Артыкул 48. Вызначэнне складу i кошту прадпрыемства, якое перадаецца ў iпатэку як маёмасны комплекс Склад прадпрыемства, якое перадаецца ў iпатэку як маёмасны комплекс, i яго кошт вызначаецца на падставе поўнай iнвентарызацыi гэтай маёмасцi. Акт iнвентарызацыi, бухгалтарскi баланс i заключэнне аўдытарскай арганiзацыi (аўдытара, якi ажыццяўляе дзейнасць у якасцi iндывiдуальнага прадпрымальнiка) аб складзе i кошце прадпрыемства як маёмаснага комплексу, а таксама пералiк усiх даўгоў (абавязацельстваў), якiя ўключаюцца ў склад гэтага прадпрыемства, з указаннем крэдытораў, характару, памеру i тэрмiнаў iх патрабаванняў з’яўляюцца абавязковымi дадаткамi да дагавора аб iпатэцы. Перыяд памiж датай складання акта iнвентарызацыi, бухгалтарскага балансу, заключэння аўдытарскай арганiзацыi (аўдытара, якi ажыццяўляе дзейнасць у якасцi iндывiдуальнага прадпрымальнiка) аб складзе i кошце прадпрыемства як маёмаснага комплексу i датай заключэння дагавора аб iпатэцы не можа перавышаць трох месяцаў. Артыкул 49. Абавязацельствы, якiя могуць забяспечвацца iпатэкай прадпрыемства як маёмаснага комплексу 1. Iпатэкай прадпрыемства як маёмаснага комплексу можа быць забяспечана абавязацельства, памер якога складае не менш за палову кошту гэтага прадпрыемства. 2. Iпатэкай прадпрыемства як маёмаснага комплексу забяспечваецца абавязацельства, якое падлягае выкананню не раней чым праз адзiн год пасля заключэння дагавора аб iпатэцы. Артыкул 50. Правы заклададавальнiка ў дачыненнi да маёмасцi, якая ўваходзiць у склад прадпрыемства як маёмаснага комплексу, перададзенага ў iпатэку 1. Заклададавальнiк мае права адчужаць i iншым чынам распараджацца маёмасцю, якая ўваходзiць у склад прадпрыемства як маёмаснага комплексу, перададзенага ў iпатэку, за выключэннем выпадку, прадугледжанага часткай другой гэтага пункта, а таксама ўносiць змяненнi ў склад дадзенай маёмасцi, калi гэта не цягне за сабой змяншэння ўказанага ў дагаворы аб iпатэцы агульнага кошту прадпрыемства як маёмаснага комплексу, а таксама не парушае iншых умоў дагавора аб iпатэцы, калi iншае не прадугледжана заканадаўствам цi дагаворам аб iпатэцы. Адчужэнне нерухомай маёмасцi, якая ўваходзiць у склад прадпрыемства як маёмаснага комплексу, перададзенага ў iпатэку, дапускаецца пасля выключэння яго са складу гэтага прадпрыемства. 2. У выпадку непрыняцця заклададавальнiкам мераў па забеспячэннi захаванасцi маёмасцi, якая ўваходзiць у склад прадпрыемства як маёмаснага комплексу, перададзенага ў iпатэку, неэфектыўнага выкарыстання гэтай маёмасцi, што можа прывесцi да змяншэння кошту прадпрыемства як маёмаснага комплексу, закладатрымальнiк мае права звярнуцца ў суд з патрабаваннем аб датэрмiновым выкананнi абавязацельства, забяспечанага iпатэкай, цi аб увядзеннi iпатэчнага кантролю за дзейнасцю заклададавальнiка. У адпаведнасцi з рашэннем суда аб увядзеннi iпатэчнага кантролю закладатрымальнiк у парадку iпатэчнага кантролю можа быць упаўнаважаны: патрабаваць ад заклададавальнiка рэгулярнага прадстаўлення бухгалтарскiх i iншых справаздачных дакументаў; патрабаваць ад заклададавальнiка правядзення аўдыту (праверкi бухгалтарскага ўлiку i бухгалтарскай (фiнансавай) справаздачнасцi i iншых дакументаў заклададавальнiка, а пры неабходнасцi i (або) праверкi яго дзейнасцi, якая павiнна адлюстроўвацца ў бухгалтарскай (фiнансавай) справаздачнасцi); папярэдне ўзгадняць заключэнне здзелак з маёмасцю, якая ўваходзiць у склад прадпрыемства як маёмаснага комплексу; прад’яўляць у суд iскi аб прызнаннi здзелак, заключаных заклададавальнiкам без узгаднення з заклада-трымальнiкам, несапраўднымi. Артыкул 51. Абарачэнне спагнання на маёмасць, якая ўваходзiць у склад прадпрыемства як маёмаснага комплексу, перададзенага ў iпатэку 1. У выпадку невыканання заклададавальнiкам абавязацельства, забяспечанага iпатэкай прадпрыемства як маёмаснага комплексу, спагнанне на маёмасць, якая ўваходзiць у склад прадпрыемства як маёмаснага комплексу, перададзенага ў iпатэку, можа быць абарочана толькi па рашэннi суда. 2. Да пакупнiка, якi набыў на публiчных таргах (таргах) прадпрыемства як маёмасны комплекс, пераходзяць правы i абавязкi ўласнiка дадзенага прадпрыемства, якiя адносяцца да гэтага прадпрыемства, з моманту дзяржаўнай рэгiстрацыi пераходу права ўласнасцi на набыццё прадпрыемства як маёмасны комплекс. Глава 12 Асаблiвасцi iпатэкi жылых дамоў, кватэр Артыкул 52. Прымяненне правiлаў аб iпатэцы жылых дамоў, кватэр 1. Правiлы гэтай главы прымяняюцца да iпатэкi жылых дамоў, кватэр, якiя належаць на праве ўласнасцi грамадзянам цi юрыдычным асобам. 2. Iпатэка жылых дамоў, кватэр, якiя знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасцi, не дапускаецца. 3. Для перадачы ў iпатэку жылога дома, кватэры, якiя належаць грамадзянiну на праве ўласнасцi, неабходна пiсьмовая згода паўналетнiх членаў яго сям’i, якiя пражываюць у жылым доме, кватэры, за выключэннем выпадку, калi жылы дом, кватэра былi закладзены па дагаворы аб iпатэцы ў забеспячэнне вяртання крэдыту, прадастаўленага на набыццё цi будаўнiцтва жылога дома, кватэры, i працэнтаў па iм. 4. Перадача ў iпатэку жылога дома, кватэры, у якiх пражываюць непаўналетнiя грамадзяне, абмежавана дзеяздольныя цi недзеяздольныя асобы, дапускаецца толькi для забеспячэння выканання абавязацельстваў па крэдытных дагаворах, якiя прадугледжваюць выкарыстанне крэдыту для паляпшэння жыллёвых умоў, i з пiсьмовага дазволу (згоды) органа апекi i папячыцельства. Органам апекi i папячыцельства можа быць адмоўлена ў выдачы дазволу (згоды) на перадачу ў iпатэку жылога дома, кватэры, калi непаўналетнiя грамадзяне, якiя пражываюць у жылым доме, кватэры, прызнаны тымi, якiя знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становiшчы. Адмова органа апекi i папячыцельства ў выдачы дазволу (згоды) на перадачу ў iпатэку жылога дома, кватэры можа быць абскарджана ў судзе. 5. Iпатэка жылога дома, кватэры, якiя знаходзяцца ва ўласнасцi непаўналетняга грамадзянiна, абмежавана дзеяздольных i недзеяздольных асобаў, над якiмi ўстаноўлена апека цi папячыцельства, ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам для ажыццяўлення здзелак з маёмасцю падапечных. Артыкул 53. Абарачэнне спагнання на закладзены жылы дом, кватэру 1. Абарачэнне спагнання на закладзены жылы дом, кватэру магчыма як у судовым, так i ў пазасудовым парадку з выкананнем правiлаў, устаноўленых гэтым Законам i iншымi заканадаўчымi актамi. 2. У выпадку абарачэння спагнання на закладзены жылы дом, кватэру i iх рэалiзацыi права карыстання гэтай маёмасцю асобаў, якiя маюць такое права, за выключэннем асобаў, указаных у пункце 3 гэтага артыкула, спыняецца з моманту рэгiстрацыi ў арганiзацыi па дзяржаўнай рэгiстрацыi нерухомай маёмасцi, правоў на яе i здзелак з ёй пераходу права ўласнасцi на закладзены жылы дом, кватэру. 3. Асобы, якiя пражываюць у закладзеных жылым доме, кватэры на ўмовах дагавора найму цi паднайму жылога памяшкання, не падлягаюць высяленню пры рэалiзацыi закладзеных жылога дома, кватэры. Заключаныя з iмi да заключэння дагаворы аб iпатэцы дагаворы найму цi паднайму жылога памяшкання захоўваюць сiлу. Умовы скасавання гэтых дагавораў вызначаюцца жыллёвым заканадаўствам. Асобы, якiя пражываюць у закладзеных жылым доме, кватэры, якiм прадастаўлена права пажыццёвага карыстання жылым домам, кватэрай па завяшчальнай адмове, не падлягаюць высяленню пры рэалiзацыi закладзеных жылога дома, кватэры. 4. Абарачэнне спагнання на долю ў праве агульнай уласнасцi на агульную маёмасць шматкватэрнага жылога дома (артыкул 274 Грамадзянскага кодэкса Рэспублiкi Беларусь) можа ажыццяўляцца толькi пры адначасовым абарачэннi спагнання на кватэру ў гэтым доме. Глава 13 Заключныя палажэннi Артыкул 54. Пераходныя палажэннi Правiлы гэтага Закона прымяняюцца да адносiнаў па iпатэцы, якiя ўзнiклi пасля яго ўступлення ў сiлу. Дагаворы аб iпатэцы, заключаныя да ўступлення ў сiлу гэтага Закона, дзейнiчаюць на працягу ўказанага ў iх тэрмiну i не падлягаюць прывядзенню ў адпаведнасць з патрабаваннямi гэтага Закона. Артыкул 55. Рэалiзацыя палажэнняў гэтага Закона Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у шасцiмесячны тэрмiн з дня афiцыйнага апублiкавання гэтага Закона: прывесцi рашэннi Ўрада Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам; забяспечыць прывядзенне рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання, падпарадкаванымi Ўраду Рэспублiкi Беларусь, iх нарматыўных прававых актаў у адпаведнасць з гэтым Законам; прыняць iншыя меры, неабходныя для рэалiзацыi палажэнняў гэтага Закона. Артыкул 56. Уступленне ў сiлу гэтага Закона Гэты Закон уступае ў сiлу праз шэсць месяцаў пасля яго афiцыйнага апублiкавання, за выключэннем гэтага артыкула i артыкула 55, якiя ўступаюць у сiлу з дня афiцыйнага апублiкавання гэтага Закона, а таксама нарматыўных прадпiсанняў, якiя рэгламентуюць парадак выпуску i абарачэння бездакументарнай закладной, якiя ўступаюць у сiлу праз год пасля афiцыйнага апублiкавання гэтага Закона. Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. ЛУКАШЭНКА 20 чэрвеня 2008 года, г. Мiнск. № 345—З
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб iпатэцы
|
|