Хроніка апошніх падзей
Хроніка апошніх падзей
Грэцыя зноў гарыць На грэчаскую сталіцу Афiны насоўваецца моцны лясны пажар. Паводле iнфармацыi мясцовых уладаў, будынкам агонь не пагражае. Узгаранне адбылося на гары Гiмет у мястэчку Глiка Нера, размешчаным у 30 кiламетрах на ўсходзе ад Афiн. Сталiцу зацягнула дымам ад пажару, аднак сур’ёзнай небяспекi ён не ўяўляе. На барацьбу з агнём накiраваныя 86 пажарных, 20 пажарных разлiкаў, восем пажарных самалётаў i тры верталёты. Мэта апраўдвае сродкі? Кiраўнiк Федэрацыi футбола Турцыi Хасан Даган паабяцаў ахвяраваць 1111 бараноў у выпадку перамогi нацыянальнай каманды ў паўфiнальным матчы Еўра-2008 са зборнай Германii (матч быў згуляны ўчора ўвечары). А ў Іспанii перад другiм паўфiнальным матчам, у якiм сёння зборная гэтай краiны сустрэнецца з камандай Расii, у продаж выпушчаны набор для здзяйснення рытуалу вуду, якi ўключае ў сябе ляльку, якая паказвае футбалiста расiйскай каманды. Набыць набор коштам 9,95 еўра прапаноўвае iспанскi сайт сuаtrо.соm. У набор уваходзiць лялька футбалiста, апранутага ў форму зборнай Расii з нумарам 4 (пад гэтым нумарам у расiйскай камандзе выступае цэнтральны абаронца Сяргей Iгнашэвiч), а таксама чатыры шпiлькi, якiя мяркуецца ўтыкаць у ляльку падчас здзяйснення вядзьмарскага рытуалу. Як паведамляецца на сайце, амулет на сто працэнтаў эфектыўны ў падтрымцы зборнай Iспанii на Еўра-2008. "Укалi мяне, каб стаць чэмпiёнам!" — абвяшчае рэкламны тэкст. Нервовая праца Рабочы завода Аtlаntis Рlаstiсs у Кентукi паспрачаўся з брыгадзiрам, пасля чаго ў абедзены перапынак схадзiў дадому i вярнуўся на працу з пiсталетам. Ён забiў чацвярых i ранiў дваiх рабочых завода, пасля чаго застрэлiўся сам. Цi быў сярод ахвяраў брыгадзiр, i што стала прычынай спрэчкi — невядома. А ў Зеленагорску пад Санкт-Пецярбургам 25-гадовы рабочы звярнуўся да гастарбайтараў з Узбекiстана, занятых на будаўнiцтве катэджаў, з просьбай прыкурыць. Памiж iмi ўзнiкла сварка, якая скончылася тым, што бульдазерыст атрымаў удар па галаве. Пасля гэтага мужчына выйшаў на вулiцу, сеў у бульдозер i знёс дзве будаўнiчыя бытоўкi. У вынiку 20-гадовы будаўнiк загiнуў на месцы, яшчэ трое атрымалi раненнi. "Дарагому Джорджу" Група жыхароў Сан-Францыска выступiла за перайменаванне адной з каналiзацыйных станцый горада ў гонар цяперашняга прэзiдэнта ЗША. Арганiзацыя пад назвай "Камiсiя па прэзiдэнцкiм мемарыяле" прапаноўвае ў студзенi, пасля сыходу Буша з Белага дома, назваць яго iмем станцыю ачысткi сцёкавых вод Осеаnsidе. Актывiстам ужо атрымалася сабраць у падтрымку сваёй iдэi больш за 8500 подпiсаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На грэчаскую сталіцу Афiны насоўваецца моцны лясны пажар. Паводле iнфармацыi мясцовых уладаў, будынкам агонь не пагражае. |
|