21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Як даставіць мясцовае палiва спажыўцу?

26.08.2009 10:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Як даставіць мясцовае палiва спажыўцу?

Актуальна

 

Ва ўмовах падаражэння энерганосьбiтаў кiраўнiком дзяржавы была пастаўлена задача, а Ўрадам — ужо прынята адпаведная праграма па пераходзе на будаўнiцтва мiнi-ЦЭЦ на мясцовых вiдах палiва для малых i сярэднiх гарадоў. Сёння на пытаннi журналiста "Звязды" адносна рэсурсаў гэтых мясцовых вiдаў палiва, арганiзацыi iх нарыхтоўкi, адказвае начальнiк аддзела ўлiку ляснога фонду i арганiзацыi лесакарыстання Мiнiстэрства лясной гаспадаркi Валянцiн Шатраўка.

Драўнiну збiраць з плантацый як ураджай

— Валянцiн Генадзьевiч, шмат гавораць аб стварэннi плантацый хуткарослых парод дрэў (таполi, асiны, вербы) там, дзе ёсць мiнi-ЦЭЦ, што працуюць на дровах....

— Так, згодна з Праграмай развiцця лясной гаспадаркi, пачынаючы з гэтага года штогод будзе закладвацца 200 гектараў такiх плантацый па лiнii нашага мiнiстэрства i 2 гектары — па лiнii Мiнiстэрства абароны. Летась такiя работы былi выкананы ўпершыню. Тэрытарыяльна такiя плантацыi будуць "прывязаны" да ўжо iснуючых мiнi-ЦЭЦ, або якiя плануецца пабудаваць. Эканамiчна падлiчана, што найбольшы эфект можна атрымаць, калi яны будуць размешчаны на адлегласцi да 60 км ад крынiцы спажывання. Увогуле максiмальна дапушчальная адлегласць можа складаць да 100 кiламетраў; калi больш — справа робiцца немэтазгоднай. Умоўна кажучы, на гэтых плантацыях плануецца збiраць драўнiну нiбы ўраджай культур на сельскагаспадарчых палетках. Як канкрэтна будзе залежаць ад тэхналогii: калi перапрацоўка драўнiны на шчэпкi — гэта адно, калi яе будуць пiлаваць нiбы звычайныя дровы — гэта iншае. У апошнiм выпадку, зразумела, патрэбна, каб драўнiна мела пэўны дыяметр ствала. "Расцi" плантацыi ў залежнасцi ад парод дрэў павiнны не менш за 10 гадоў.

— Цi маюцца ўжо адпаведныя механiзмы для перапрацоўкi на палiва драўнiны з плантацыi?

— Так, яны iснуюць. На сёння наладжана вытворчасць машын для вырабу палiўнай шчэпкi — як на лесасеках, так i стацыянарных. Гэтыя канструктарскiя распрацоўкi патрабуюць далейшага ўдасканалення. За адведзены час, згодна з праграмай па пераўзбраеннi ў галiне, такiя работы павiнны быць выкананы.

Узрост высечкi дрэў будзе зменшаны

— Яшчэ адзiн накiрунак— прыцягненне ў якасцi палiва малакаштоўных парод драўнiны кшталту шэрай вольхi...

— У краiне ёсць плантацыi натуральным чынам створаных насаджэнняў шэрай вольхi, г.зн. якiя аднавiлiся параслявым шляхам. Сёння гэта парода не знаходзiць збыту i выкарыстання ў краiне i, па вялiкiм рахунку, можа iсцi толькi на палiва, бо выхад дзелавой драўнiны ў шэрай вольхi зусiм нязначны, ды i тэхналогii па яе перапрацоўцы на сёння ў Беларусi практычна адсутнiчаюць. Амаль усе памянёныя плантацыi шэрай вольхi знаходзяцца ў Вiцебскай вобласцi.

Сёння мы ўносiм змяненнi ў нарматыўную базу, якiя дазволяць знiзiць узрост высечкi дрэў на гэтых плантацыях. Цяпер узрост высечкi складае 40 гадоў, а на плантацыях шэравольхавых лясоў iх высечка будзе праводзiцца ў 15—20-гадовым узросце. Гэта дазволiць павялiчыць аб’ёмы драўнiнных сыравiнных рэсурсаў i забяспечыць iх устойлiвае выкарыстанне ў выглядзе мясцовых вiдаў палiва.

— I наколькi могуць павялiчыцца рэсурсы?

— Мы зможам павялiчыць штогадовую высечку на 600 тыс. м куб. У цэлым па краiне штогод нарыхтоўваецца 5,5 мiльёна кубаметраў дроў. Прычым, паводле нашых разлiкаў, гэты павялiчаны штогадовы аб’ём высечкi павiнен захавацца на працягу шэрагу дзесяцiгоддзяў. Што да экалогii, дык урону прыродзе не будзе нiякага — гэта адназначна. Улiчваюцца таксама i пытаннi захавання бiялагiчнай разнастайнасцi ў лесе. На месцы некаторых насаджэнняў шэрай вольхi ў адпаведнасцi з лесараслiннымi ўмовамi будуць закладзены больш каштоўныя шырокалiсцевыя лясы.

Тут, хутчэй, трэба гаварыць пра iншыя праблемы: тое, што не ўсе рэсурсы для нарыхтоўкi дроў, якiя маюцца, выкарыстоўваюцца. Гэта звязана з такiмi момантамi, як збыт гэтай драўнiны, наяўнасць тэхнiкi для яе нарыхтоўкi, увогуле эканамiчная мэтазгоднасць нарыхтоўкi такой драўнiны. Калi, скажам, гаварыць пра суцэльныя высечкi цi высечкi догляду, тады ўсё зразумела — i пэўная колькасць драўнiны нарыхтоўваецца, i ствараюцца ўмовы для далейшага росту насаджэнняў. Аднак iснуе яшчэ натуральны драўняны адпад, калi дрэвы самi па сабе губляюць бiялагiчную ўстойлiвасць i адмiраюць. Эканамiчна нявыгадна збiраць па лесе такiя асобныя сухiя дрэвы.

Цiкавасць да саманарыхтоўкi знiжаецца

— Цi адаб’ецца павелiчэнне аб’ёмаў нарыхтоўкi дрэў, што плануецца, на насельнiцтве? Маю на ўвазе, цi зможа яно больш выпiсваць мясцовага вiду палiва?

— Насельнiцтва сёння можа нарыхтоўваць дровы як пры правядзеннi намi планавых высечак, так i iншымi спосабамi. Але праблема ў тым, што з году ў год насельнiцтва ў вёсках змяншаецца i аб’ёмы саманарыхтовак, — а мы гаворым менавiта пра iх, калi драўнiна адпускаецца грамадзянам "на пнi", — скарачаюцца. Чалавек iдзе ў ляснiцтва, выпiсвае ордэр, уносiць сiмвалiчную плату (на сёння кубаметр дроў па таксавым кошце складае 200 рублёў) i сам нарыхтоўвае драўнiну. На адзiн ордэр можна выпiсаць да 50 "кубоў" драўнiны. Але за апошнi час, як я ўжо сказаў, менавiта такi водпуск мясцовага вiду палiва скарачаецца. Скажам, за 10 месяцаў гэтага года фiзiчным асобам "на пнi" для нарыхтоўкi дроў было адпушчана крыху менш за 400 тысяч кубаметраў драўнiны. Гэта няшмат.

На ўчастках лесу, адведзеных для нарыхтоўкi дроў, звычайна прысутнiчае i нязначная колькасць дзелавой драўнiны, якую па эканамiчных прычынах лясгасам нарыхтоўваць немэтазгодна (асобныя дзелавыя дрэвы размешчаны на значнай плошчы, альбо iх колькасць складае менш за 10 працэнтаў агульнага запасу драўнiны, адведзеннага пад высечку). Разам з нарыхтоўкай дроў фiзiчным асобам дазваляецца i нарыхтоўка да 5 кубаметраў дзелавой драўнiны для ўласнага спажывання. Калi ж грамадзянiну на ўласныя мэты (напрыклад, для будаўнiцтва) патрэбна большая колькасць дзелавой драўнiны, ён павiнен звярнуцца з заявай у раённы выканаўчы камiтэт i атрымаць рашэнне на выдзяленне яе ў адпаведным лясгасе.

I прыватнаму бiзнэсу будзе справа

— Закранаючы пытанне выкарыстання мясцовых вiдаў палiва, вы зазначалi, што паралельна трэба развiваць новыя тэхналогii, распрацоўваць новыя вiды тэхнiкi...

— Павелiчэнне i рэсурсаў, i самога выкарыстання мясцовых вiдаў палiва разлiчана найперш на мiнi-ЦЭЦ — як ужо тых, што працуюць (напрыклад, мiнi-ЦЭЦ у Вiлейцы, якая спажывае звыш 100 тысяч кубаметраў палiўнай шчэпкi, цi ў Асiповiчах, што працуе на дровах), так i тых, што плануецца пабудаваць. Але трэба разглядаць i iншае: адно Мiнiстэрства лясной гаспадаркi з тым аб’ёмам нарыхтоўкi драўнiны, якi ёсць, справiцца не зможа. Тым больш што павелiчэнне рэсурсаў зусiм не азначае, што яно так жа аўтаматычна будзе належным чынам успрынята спажыўцамi. Патрэбна ствараць iнфраструктуру, умовы для прадпрыемстваў, якiя возьмуць на сябе функцыi ад лесанарыхтовак да пярвiчнай апрацоўкi драўнiны, напрыклад, на палiўную шчэпку i пастаўкi палiва канкрэтным спажыўцам. Хацелася б, каб сюды прыйшоў i прыватны бiзнэс. Чаму мы гаворым пра iндывiдуальных прадпрымальнiкаў? Яны, як мяркуецца, маглi б узяць на сябе спадарожную функцыю забеспячэння дровамi i насельнiцтва. Трэба ствараць прадпрыемствы, якiя будуць займацца не толькi пастаўкамi дроў або драўнянай палiўнай сыравiны (шчэпкi), але вырабляць, скажам, пiлеты — палiўныя брыкеты са здробненай, спрасаванай i высушанай драўнянай масы. Я ўжо быў, дарэчы, на такой вытворчасцi ў Ганцавiцкiм раёне. Цяпер прапрацоўваюцца пытаннi стварэння такiх сумесных прадпрыемстваў з удзелам нашых лясгасаў. Поле для дзейнасцi тут надзвычай шырокае.

— Дзякуй за гутарку!

Сяргей РАСОЛЬКА.

 

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ва ўмовах падаражэння энерганосьбiтаў кiраўнiком дзяржавы была пастаўлена задача, а Ўрадам — ужо прынята адпаведная праграма па пераходзе на будаўнiцт
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика