Пластыкавая картка эканоміць час i грошы
Пластыкавая картка эканоміць час i грошы
Сёння пластыкавыя банкаўскiя карткi становяцца ўнiверсальным плацежным iнструментам, а безнаяўны разлiк усё больш дамiнуе. ААТ "ААБ Беларусбанк" больш за 12 гадоў з’яўляецца ўдзельнiкам рынку пластыкавых банкаўскiх картак. Агульная колькасць выпушчаных "Беларусбанкам" картак на пачатак чэрвеня гэтага года склала 2,8 мiльёна, а гэта 54 працэнты ад агульнай колькасцi картак, выпушчаных банкамi на тэрыторыi нашай краiны. Як расказаў дырэктар разлiковага цэнтра пластыкавых картак ААТ "ААБ Беларусбанк" Анатоль Багавiк, кожны другi працуючы ў нашай краiне атрымлiвае зарплату на пластыкавых картках, iх выкарыстоўвае 17 тысяч прадпрыемстваў. Да канца года колькасць банкаматаў павялiчыцца на 77 адзiнак, iнфакiёскаў — на 294. Паступова пашыраецца кола трымальнiкаў пластыкавых картак, у тым лiку i за кошт людзей пенсiйнага ўзросту. Для iх прызначаны карткi "Беларусбанка" VІSA Electron з павышаным працэнтам, роўным працэнту па ўкладу "Пенсiйны". З сакавiка "Беларусбанк" пачаў выпуск мiжнародных картак VISA Electron для жанчын з асаблiвым дызайнам, якiя дазваляюць атрымаць скiдкi падчас аплаты тавараў i паслуг. У чэрвенi банк прыступiў да выпуску картак са спартыўным дызайнам, прымеркаваным да Алiмпiйскiх гульняў у Пекiне i Году здароўя. Iх тыраж — 29 тысяч (адпаведна 29-м Алiмпiйскiм гульням). Тварам гэтага праекта стала васьмiразовая чэмпiёнка свету па веласпорце Наталля Цылiнская, якая сярод астатнiх спартсменаў прадставiць Беларусь у Пекiне. Дарэчы, як паведамiла рэгiянальны менеджар па краiнах СНД VISA International Святлана Геарбелiдзэ, у Пекiне падчас Алiмпiйскiх гульняў да аплаты будуць прымацца толькi карткi ў сiстэме VISA. Усё больш шырокае выкарыстанне атрымлiваюць крэдыты па пластыкавых картках — iх колькасць сёння ў параўнаннi з 2006 годам узрасла ў 5 разоў, зараз "Беларусбанкам" выпушчана больш за 110 тысяч крэдытных картак. Пашыраецца i iнфраструктура iх выкарыстання: на пачатак чэрвеня сетка абслугоўвання трымальнiкаў пластыкавых картак складалася з 879 банкаматаў, 1649 пунктаў выдачы наяўных сродкаў, 1186 пунктаў прыёму камунальных плацяжоў, 3234 арганiзацый гандлю i сэрвiсу, якiя прымаюць да аплаты безнаяўныя сродкi. Паступова ўсё больш шырокiм становiцца i спектр паслуг, якiя можна аплацiць пластыкавай карткай: гэта i паслугi сотавых аператараў, камунальныя плацяжы, а таксама аплата за газ i электраэнергiю, аплата спадарожнiкавага тэлебачання i паслуг некаторых Iнтэрнэт-правайдараў. У гэтыя днi падпiсваецца дагавор з "Мiнскводаканалам", пасля чаго з’явiцца магчымасць аплаты ўсяго спектра камунальных паслуг па безнаяўным разлiку. У маi "Беларусбанк" увёў 900-ы iнфакiёск. Такiя ўнiверсальныя прыстасаваннi банкаўскага самаабслугоўвання дазваляюць без дапамогi банкаўскiх работнiкаў ажыццяўляць безнаяўныя аперацыi: аплату тых жа камунальных паслуг, мабiльнага i хатняга тэлефона, паслугi аховы, пагашаць крэдыт. Акрамя таго, з’яўляюцца магчымасцi набыцця па пластыкавых картках чыгуначных бiлетаў i бiлетаў на аўтобусныя маршруты мiжгароднiх i прыгарадных зносiнаў. У iнфакiёсках большасцi гарадоў можна ўнесцi i падатак на зямлю, i аплату за дзiцячы садок — адзiны асабовы рахунак аб’ядноўвае iнфармацыю па кожным плацельшчыку. У чэрвенi з’явiцца яшчэ адна новая паслуга "М-банк" — карыстальнiцкi iнтэфэйс, якi ўстанаўлiваецца на мабiльны тэлефон (iнфакiёск на мабiльным тэлефоне). У чэрвенi з’явiлiся ў iнфакiёсках новыя магчымасцi — пералiчваць грашовыя сродкi з карт-рахунка на ўкладны рахунак, адкрыты ў банку. З выкарыстаннем пластыкавай карткi i мабiльнага тэлефона ў iнфакiёсках можна зарэгiстраваць паслугу SMS-банкiнг, якая дазваляе ажыццяўляць шэраг аперацый шляхам адпраўкi SMS-паведамленняў. Зараз падпiсчыкамi гэтай паслугi з’яўляецца больш за 260 тысяч трымальнiкаў пластыкавых картак. У чэрвенi "Беларусбанк" пашырыў функцыянальнасць SMS-банкiнгу. Цяпер з яе дапамогай у вынiку страты пластыкавай карткi можна аператыўна яе заблакаваць, адправiўшы SMS належнага фармату. З 1 мая па 15 чэрвеня ў краiне праходзiла рэкламная гульня "З карткай VISA "Беларусбанка — на Алiмпiйскiя гульнi ў Пекiн". Трымальнiк карткi VISA, якi аплацiў пакупку ў таргова-сэрвiсным прадпрыемстве на суму больш за 25 000 рублёў, станавiўся ўдзельнiкам акцыi i атрымлiваў шанц выйграць паездку ў Пекiн. Акрамя таго, разыгрывалiся 100 дадатковых грашовых прызоў па 300 тысяч рублёў. Пуцёўку на дваiх на Алiмпiйскiя гульнi ў Пекiне выйграла выкладчыца аднаго з прыватных ВНУ сталiцы Вольга Казлоўская. Алена АЎЧЫННIКАВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння пластыкавыя банкаўскiя карткi становяцца ўнiверсальным плацежным iнструментам, а безнаяўны разлiк усё больш дамiнуе. ААТ "ААБ Беларусбанк&q
|
|