Што зрабiць, каб стаць чалавекам стагоддзя?
Што зрабiць, каб стаць чалавекам стагоддзя?
Адказ на гэтае пытанне ведае народны мастак Беларусi Гаўрыла Вашчанка, якi да свайго 80-годдзя прымеркаваў новую выставу ў Гомелi. Да сваiх землякоў, на Гомельшчыну, накiраваўся юбiляр Гаўрыла Вашчанка са сваiмi творамi. Нiчога дзiўнага — народнага мастака Беларусi ў Гомелi заўсёды цёпла прымаюць, да таго ж, там ёсць галерэя Гаўрылы Вашчанкi. Таму менавiта там ён спачатку прадстаўляе свае творы, каб потым iх пабачылi яшчэ недзе. 20 прац занялi свае месцы ў галерэi майстра, выставу могуць паглядзець гамяльчане i госцi горада да 21 лiпеня. "Свая" галерэя ў Гомелi — гэта знак любовi да знакамiтага земляка з боку гараджан i павагi майстра да родных мясцiн, дзе пачаўся яго шлях. Ён нарадзiўся непадалёк ад Гомеля, у вёсцы, якая потым пацярпела ад чарнобыльскай аварыi. Але памяць пра лепшыя гады, пра прыгажосць родных мясцiн захоўвае мастак, якi любiць пiсаць пейзажы, хоць працуе ў розных жанрах. Увогуле Гаўрыла Вашчанка ўвайшоў у гiсторыю краiны ўжо тым, што стварыў кафедру манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, якая i цяпер iснуе ў Беларускай акадэмii мастацтваў. Ён дваццаць гадоў кiраваў гэтай кафедрай i стаў настаўнiкам не для аднаго пакалення беларускiх мастакоў. У майстра ёсць чаму павучыцца — творы Вашчанкi знаходзяцца ў музеях 30 краiн, у тым лiку i ў Траццякоўскай галерэi. І нездарма ж беларускi мастак быў прызнаны Бiяграфiчным цэнтрам у Кембрыджы чалавекам ХХ стагоддзя... Ларыса ЦIМОШЫК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адказ на гэтае пытанне ведае народны мастак Беларусi Гаўрыла Вашчанка, якi да свайго 80-годдзя прымеркаваў новую выставу ў Гомелi. |
|