Песнi, танцы i крыху смеху
Песнi, танцы i крыху смеху
Тэлесеткі Традыцыйныя "Музычныя вечары ў Мiрскiм замку", якiя адбылiся напрыканцы мiнулага тыдня, неўзабаве трапяць у эфiр. Тэлеверсii канцэртаў канал АНТ пакажа ў блiжэйшы час. Так, сёння, 2 лiпеня, у 21.05 гледачы ўбачаць "Нашы песнi. Версiя 2008", па заканчэннi якiх змогуць прагаласаваць за лепшую патрыятычную песню пра Беларусь. 4 лiпеня ў вячэрнiм эфiры — "Ноч вальсаў", 5 лiпеня — "Песня года Беларусi". Далей iдзе шэраг сольных канцэртаў: 6 лiпеня — выступленнi шведскага гурта "Асе оf Bаsе", 7 лiпеня — канцэрт украiнскага "Акiяна Эльзы", 8 лiпеня — канцэрт Гюнеш "Дачка Ўсходу". Гала-канцэрт удзельнiкаў любiмых гледачамi праектаў "Дзве зоркi" i "Цудоўная пяцёрка" будзе паказаны 9 лiпеня. Завершаць цыкл музычных вечароў "Гукi школ" — канцэрт юных артыстаў. Акрамя таго, 4 лiпеня на АНТ прэм’ера — свежая работа нацыянальнай кiнастудыi "Беларусьфiльм", камедыя "На спiне ў чорнага ката". Замест баксёраў — волаты Паядынак за тытул чэмпiёна свету ў цяжкай вазе па версii Сусветнай баксёрскай асацыяцыi, якi павiнен быў адбыцца памiж Мiкалаем Валуевым i Русланам Чагаевым 5 лiпеня ў Германii, зноў адкладзены. I зноў — па iнiцыятыве прадстаўнiкоў Чагаева. Нагадаем, раней матч-рэванш быў запланаваны на 31 мая, але тады ўзбекскi баксёр захварэў, i бой адклалi да лiпеня. Цяпер прычынай пераносу паядынку стала траўма Руслана Чагаева, атрыманая днямi падчас спарынгу. У прэс-службе Белтэлерадыёкампанii, якая планавала паказаць паядынак на тэлеканале "ЛАД", нам паведамiлi, што замест бокса ў вячэрнiм эфiры 5 лiпеня тэлегледачам будзе прапанаваны турнiр па атлетычным мнагабор’i. Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Традыцыйныя "Музычныя вечары ў Мiрскiм замку", якiя адбылiся напрыканцы мiнулага тыдня, неўзабаве трапяць у эфiр. Тэлеверсii канцэртаў канал
|
|