Мiнчанiн на "Хондзе" знёс кiёск
Мiнчанiн на "Хондзе" знёс кiёск
19-гадовы мiнчанiн на "Хондзе Цывiк" знёс гандлёвы кiёск. Як паведамiў старшы iнспектар аддзялення агiтацыi i прапаганды УДАІ ГУУС Мiнгарвыканкама Юрый Красноў, на вулiцы Шаранговiча аўтамабiль, за рулём якога знаходзiўся нецвярозы малады чалавек, выехаў на сустрэчную паласу руху i ўрэзаўся ў асвятляльную мачту. Ад удару машыну адкiнула на кiёск, якi размяшчаўся на прыпынку грамадскага транспарту насупраць дома № 63, корпус 1. Вiнаваты ў ДТЗ цяпер знаходзiцца ў бальнiцы. Iгар ГОЛАД, "Мiнск—Навiны".
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На вулiцы Шаранговiча аўтамабiль, за рулём якога знаходзiўся нецвярозы малады чалавек, выехаў на сустрэчную паласу руху i ўрэзаўся ў асвятляльную мачт
|
|