Браканьерам палёгкі не будзе
Браканьерам палёгкі не будзе
Двое непрацуючых грамадзян з Гомеля i з вёскi Занарач Мядзельскага раёна на возеры Нарач паспрабавалi незаконным шляхам — з дапамогай восцяў i акваланга — здабыць вугра. Паспелi "ўпаляваць" 15 асобiнаў, пакуль iх не затрымалi работнiкi ўпраўлення аператыўнага рэагавання Дзяржiнспекцыi аховы жывёльнага i раслiннага свету. Акваланг, восцi i рыба канфiскаваны. Урон склаў больш за 2,6 млн рублёў. Цi быць у дачыненнi да браканьераў крымiнальнай справе, вырашаюць зараз у Мядзельскiм РАУС. А на рацэ Добрыч Кармянскага раёна жывёлавод КСУП "Багдановiчы" i непрацуючы грамадзянiн здабывалi рыбу з дапамогай сетак. Паспелi злавiць двух шчупакоў i 74 вузкапалых ракаў. Лоўля апошнiх цяпер забаронена. Урон браканьеры нанеслi на суму амаль у 4 мiльёны рублёў. Кармянскi РАУС разглядае пытанне аб узбуджэннi крымiнальнай справы. Сяргей РАСОЛЬКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Двое непрацуючых грамадзян з Гомеля i з вёскi Занарач Мядзельскага раёна на возеры Нарач паспрабавалi незаконным шляхам — з дапамогай восцяў i аквалан
|
|