Гомельская мiлiцыя адмаўляе факт масавай бойкi з удзелам неанацыстаў
Гомельская мiлiцыя не пацвярджае факт масавай бойкi з удзелам неанацыстаў. Нагадаем, учора з'явiлася iнфармацыя, што 2 лiпеня ў горадзе адбылася масавая бойка памiж маладзёжнымi групоўкамi. У ёй, нiбыта, удзельнiчалi каля 60 чалавек.
Каля 30-цi прыхiльнiкаў неафашызму, узброеных палкамi, бiтамi i нажамi, напалi на прыблiзна такую ж колькасць моладзi, якая вярталася з хард-рокавага канцэрту. Падчас бойкi адзiн з удзельнiкаў канцэрту, 25-гадовы хлопец, быў паранены нажом у грудзi. Вось як каментуе гэтую iнфармацыю ў iнтэрв'ю Еўрарадыё начальнiк аддзялення iнфармацыi i грамадскiх сувязяў УУС Гомельскага аблвыканкама падпалкоўнiк мiлiцыi Iгар Грышкевiч: "Гэтую iнфармацыю пацвердзiць не магу, бо такой iнфармацыяй, што гэта неанацысты, не валодаю. Паводле маiх звестак, была не масавая бойка, а звычайная. Адзiн чалавек патрапiў у бальнiцу з траўмамi. Бойка была ўзаемнай. Таму гаварыць, што гэта нейкiя групоўкi, мы не можам". Iгар Грышкевiч пацвярджае, што чалавек, якi нанёс раненнi нажом, затрыманы. Супраць яго распачатая крымiнальная справа. Первоисточник: Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гомельская мiлiцыя не пацвярджае факт масавай бойкi з удзелам неанацыстаў. Нагадаем, учора з'явiлася iнфармацыя, што 2 лiпеня ў горадзе адбылася масавая бойка памiж маладзёжнымi групоўкамi.
|
|