Ракі "насвiсталi" крымiнальную адказнасць
Ракі "насвiсталi" крымiнальную адказнасць
Дзяржiнспектары з Барысаўскай мiжрайiнспекцыi сумесна з мiлiцыянерам асобнай роты палка ППСМ УУС Мiнаблвыканкама на старым рэчышчы ракi Плiса затрымалi трох браканьераў. Імi аказалiся слесар МПУ "Мiнаблгаз", электрык-наладчык РУПС "Колермет" i непрацуючы грамадзянiн. З дапамогай забароненых прыладаў рыбалоўства яны здабылi 51 асобiну вузкапалага рака, а лоўля яго забаронена да 15 лiпеня. Урон нанесены на суму амаль 2,7 мiльёна рублёў. У Барысаўскiм РУУС накiраваны матэрыял для разгляду пытання аб узбуджэннi крымiнальнай справы. Дарэчы, правапарушэнне было выяўлена дзякуючы паведамленню па тэлефоне "гарачай лiнii" iнспекцыi. Сяргей РАСОЛЬКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзяржiнспектары з Барысаўскай мiжрайiнспекцыi сумесна з мiлiцыянерам асобнай роты палка ППСМ УУС Мiнаблвыканкама на старым рэчышчы ракi Плiса затрымал |
|