На месцы Магілёўскага гета зявіцца памятны знак
З чацьвёртай спробы ў Магілёве ўхвалены праект помніку ахвярам Галакосту. Як чакаецца, памятны знак усталююць побач зь месцам, дзе раней знаходзілася гета.
Напрыканцы чэрвеня з просьбай усталяваць помнік ахвярам Галакосту магілёўскія габрэі зьвярнуліся да гарадзкіх ўладаў. Помнік “будзе спрыяць захаваньню гістарычнай спадчыны гораду”, - адзначалася ў звароце. Гэта быў ужо чацьвёрты па ліку ліст з боку габрэйскай грамады. 11 ліпеня стала вядома, што тапанімічная камісія пры Магілёўскім гарвыканкаме ўхваліла праект памятнага знаку. Аўтар праекту - мясцовы скульптар Андрэй Вераб’ёў. Паводле задумы, помнік будзе выкананы ў выглядзе каменя-валуна на бэтонным пастамэнце. На ім будуць шматлікія адбіткі дзіцячых і дарослых далоняў, а таксама шыльда з напісамі на ідышы й па-расейску “У памяць пра габрэяў Магілёва - ахвяраў нацызму”. Помнік паставяць ля філярмоніі, непадалёк ад месца, дзе было гета. Магілёўскае гета праіснавала нядоўга. Яно было створана ў верасьні 1941 году ўздоўж ракі Дубравенка ў раёне Віленскай вуліцы. Сюды былі сагнаныя амаль усе габрэі з гораду й ваколіцаў. Першы масавы расстрэл 2273 габрэяў адбыўся на пачатку кастрычніка 41-га. Цягам наступных двух тыдняў фашысты забілі амаль усіх магілёўскіх габрэяў - больш за 10,5 тысячаў чалавек. Первоисточник:
Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей.
Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
|