Устаноўленыя саматужным спосабам крэслы неабходна дэмантаваць
Устаноўленыя саматужным спосабам крэслы неабходна дэмантаваць
Наш даўнi чытач са Шчучына Ўладзiмiр Мiкалаевiч Сiдар адрасаваў на рэдакцыйную
"гарачую лiнiю" свае чарговыя пытаннi. Датычылiся яны ўласнага транспартнага сродку.
Справа ў тым, што ў 2001 годзе Уладзiмiр Мiкалаевiч набыў "бус" "Форд Транзiт"
з колькасцю месцаў (разам з вадзiцельскiм), як было ўказана, 9. Калi рэгiстраваў
транспартны сродак, нiякiх пытанняў не ўзнiкла. Пасля набыцця "буса" чытач нiчога
не перароблiваў. А цяпер, калi захацеў "Форд Транзiт" прадаць, узнiклi пытаннi,
у прыватнасцi, са зняццем яго з улiку. Крэслы ў "бусе" заводскiя, але замацаваны
да падлогi яны саматужным спосабам з дапамогай спецыяльных прыстасаванняў. Што
рабiць у такой сiтуацыi чытачу? Дзе ўзяць заводскiя крэслы i належным чынам iх
устанавiць?
Другое пытанне датычылася шторак на вокнах. Па тры акны (акрамя вадзiцельскага) з кожнага боку "буса" (два па 0,7х0,5 м, адно — 0,5х0,5 м) раней iх мелi. У гарачыню i пры сонечным надвор’i пасажырам было зручна. Паўтара месяца таму спадар Сiдар, паводле яго слоў на момант звароту, за гэта быў аштрафаваны, пасля чаго шторкi ён зняў. Як яны на бакавых вокнах могуць уплываць на бяспеку руху? Па просьбе рэдакцыi на пытаннi чытача адказалi з Упраўлення Дзяржаўнай аўтамабiльнай iнспекцыi Мiнiстэрства ўнутраных спраў. "У адпаведнасцi з Правiламi дзяржаўнай рэгiстрацыi i дзяржаўнага ўлiку транспартных сродкаў, зацверджаных пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь № 1849 ад 31 снежня 2002 года, пераабсталяванне аўтамабiляў са змяненнем колькасцi пасажырскiх месцаў забараняецца. З iдэнтыфiкацыйнага нумара аўтамабiля "Форд Транзiт" (рэгiстрацыйны знак...) вынiкае, што ён быў выраблены заводам-вытворцам у якасцi грузапасажырскага. У працэсе эксплуатацыi аўтамабiль быў абсталяваны дадатковымi крэсламi. Улiчваючы выкладзенае, У.М. Сiдару неабходна дэмантаваць устаноўленыя саматужным спосабам крэслы. Патрабаваннi па выкарыстаннi шторак на вокнах легкавых аўтамабiляў i аўтобусаў устаноўлены пунктам 37 дадатку 4 да Правiлаў дарожнага руху". Сяргей РАСОЛЬКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Наш даўнi чытач са Шчучына Ўладзiмiр Мiкалаевiч Сiдар адрасаваў на рэдакцыйную "гарачую лiнiю" свае чарговыя пытаннi. Датычылiся яны ўласнаг |
|