21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Гран-пры — расіянцы Лары

26.08.2009 10:22 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Гран-пры — расіянцы Лары Першую прэмiю — нашай юнай зямлячцы Алiне Молаш   Менавiта з такiмi вынiкамi завяршыўся шосты мiжнародны дзiцячы музычны конкурс "Вiцебск-2008". У нядзелю ўвечары афiцыйна аб’явiлi пераможцаў. Нагадаю, што журы сёлета ўзначальваў вядомы беларускi кампазiтар Эдуард Зарыцкi. Усяго ў гэтым прэстыжным конкурсе ўзяў удзел 21 юны талент з розных краiн свету. Беларусь прадстаўлялi вучань 5—га класа сярэдняй школы № 1 i музычнай школы № 7 Мiнска Раман Волазняў i салiстка Нацыянальнага цэнтра музычнага мастацтва iмя Ўладзiмiра Мулявiна "Беларускi дзяржаўны ансамбль "Песняры" Алiна Молаш. Вось ужо трэцi год Алiна займаецца вакалам з мастацкiм кiраўнiком гэтай установы Святланай Стацэнка — ужо добра вядомай, дзякуючы поспеху сваiх вучняў на розных фестывалях, якiя нiколi не вяртаюцца з конкурсаў без лаўрэацкiх дыпломаў.

Нарадзiлася Алiна ў Івацэвiчах. Спяваць пачала яшчэ ў дзiцячым садку. Уявiце сабе, некалькi разоў штотыдзень дзядуля возiць яе ў Мiнск за 250 кiламетраў на заняткi!

Алiна два гады таму стала лаўрэатам першай прэмii мiжнароднага фестывалю юных талентаў "Зямля пад белымi крыламi", што прайшоў у Мазыры.

Падчас "тэлефотасесii" для прадстаўнiкоў СМI, акрэдытаваных на "базары", Алiна прызналася, што на фестывалi давялося абмяжоўваць сабе ў любiмых усiмi дзецьмi цукерках, марожаным.

— I што ж ты ела?

— Многа чаго. Галоднай не засталася!

— А з кiм ты пасябравала на "базары"?

— З многiмi канкурсантамi! Ды з усiмi!

Цяпер "базарны" дыплом зойме ганаровае месца ў калекцыi дыпломаў нашай юнай "зорачкi". Дарэчы, яе ўжо запрасiлi на мiжнародны конкурс дзiцячай творчасцi ў Казахстан, што пройдзе ў наступным годзе, з аплатай усiх выдаткаў — пра што аб’явiла на цырымонii ўручэння прызоў дырэктар гэтага фестывалю — член журы.

У першы дзень конкурсу Алiна выканала жартоўную народную песню на беларускай мове ў апрацоўцы Святланы Стацэнкі "Гэй, у лесе", а на другi — песню Аляксандра Марозава "В горнице".

Уладальнiца Гран-пры расiянка Лара (Луара Айрапецян) i публiку, i журы скарыла сваёй шчырай усмешкай, добрымi вакальнымi данымi. Яна больш вопытная, чым нашы канкурсанты, — перамагала на розных фестывалях. Жыве яна ў Астраханi, пабывала ў многiх краiнах. Не выключае, што прыедзе заваёўваць "базар" ужо на конкурс маладых выканаўцаў.

Па ўмовах конкурсу памер Гран-пры — 5 тысяч долараў. 1-я прэмiя — 3 тысячы. 2-ю (2 тысячы долараў) i 3-ю (1 тысяча) адпаведна сёлета падзялiлi прадстаўнiкi Казахстана i Малдовы; Балгарыi i Румынii.

Аляксандр ПУКШАНСКI.

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Менавiта з такiмi вынiкамi завяршыўся шосты мiжнародны дзiцячы музычны конкурс "Вiцебск-2008". У нядзелю ўвечары афiцыйна аб’явiлi пераможца
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика