Бесперапыннае развіццё — гарантыя поспехаў i працвiтання фiрмы, або Інавацыйны праект ад СП
Бесперапыннае развіццё — гарантыя поспехаў i працвiтання фiрмы, або Інавацыйны праект ад СП
Ужо добра зарэкамендавалi сябе ў гаспадарнiкаў цеплатрас i сiстэм гарачага i
халоднага водазабеспячэння папярэдне iзаляваныя трубы (ПI-трубы). Пры гэтым варта
зазначыць: дарогу новай тэхналогii, а такая тэхналогiя з’явiлася ў нас крыху больш
за 10 гадоў таму, адкрыла СП "Бел-Iзалiт", якое першым у краiне i пачало выпускаць
у заводскiх умовах такiя трубы (канструкцыя такой трубы наступная: звычайная металiчная
труба змяшчаецца ў полiэтыленавую, i яны потым схоплiваюцца памiж сабой успененым
полiўрэтанам). Трубаправоды з такiх труб маюць зусiм невялiкiя ў параўнаннi з
ранейшымi трубаправодамi, пракладзенымi па ранейшай тэхналогii, страты цяпла (усяго
да 5 працэнтаў), даволi працяглы тэрмiн службы (да 30 i больш гадоў), а галоўнае
— такiя трубы можна ўкладваць прама ў земляныя траншэi, без абуладкавання спецыяльных
грувасткiх жалезабетонных каналаў.
Аднак, як адзначаюць спецыялiсты СП "Бел-Iзалiт", i трубаправоды з ПI-труб не пазбаўлены недахопаў. У прыватнасцi, яны таксама патрабуюць устройства спецыяльных кампенсатараў (апошнiя служаць для гашэння тэрмiчнага падаўжэння трубы падчас праходжання па ёй цепланосьбiту — пары або гарачай вады). Прымяненне ж кампенсатараў вядзе да дадатковых выдаткаў. Эфектыўным вырашэннем гэтай праблемы стала iдэя стварэння трубаправода са спiралепадобных ПI-труб, у якiм усе тэрмiчныя напружаннi гасiлiся б за кошт самакампенсацыi. Адпаведна, гэта пазбаўляе ўкладчыкаў трубаправода ад абуладкавання асобных кампенсацыйных зонаў. Груба кажучы, у СП "Бел-Iзалiт" прамую металiчную трубу перад яе "запяканнем" разам з полiэтыленавай трубой у слаiсты "сэндвiч" вырашылi пагнуць, а тым самым прымусiць яе пагнутыя ўчасткi ўзяць на сябе функцыi кампенсацыi тых жа тэрмiчных напружанняў металу. Адпаведны праект рэалiзаваны сумесна з Фiзiка-тэхналагiчным iнстытутам Нацыянальнай акадэмii навук у сакавiку гэтага года; на базе iнстытута выраблена спецыяльнае абсталяванне; заказчыкам удасканаленых ПI-труб выступiла Мiнiстэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркi. На новую прадукцыю Нацыянальным цэнтрам iнтэлектуальнай уласнасцi выдадзены патэнт аб вынаходстве. Аўтары вынаходства — Бэр Хары Вольфганг (прадстаўнiк нямецкага заснавальнiка СП "Бел-Iзалiт") i Абражэвiч Святаслаў Iванавiч — дырэктар СП. Як адзначаюць спецыялiсты СП "Бел-Iзалiт", пры прымяненнi самакампенсуючых Пi-труб змяншаецца аб’ём земляных работ, скарачаецца колькасць фасонных элементаў труб, а таксама, пры пракладваннi трубаправодаў, колькасць стыкаў i муфтаў. Адпаведна, змяншаюцца выдаткi на мантаж цеплатрас i тэрмагiдраiзаляцыю стыкаў. Скарачэнне колькасцi зварачных злучэнняў прыводзiць да павышэння эксплуатацыйнай надзейнасцi трубаправода. I наступная важная адметнасць трубаправода з такiх труб — яшчэ больш скарачаюцца страты цяпла, што дасягаецца за кошт змяншэння колькасцi тых жа стыкавых злучэнняў. Гадавы эканамiчны эфект ад укаранення такiх труб — 3 мiльёны рублёў на адзiн кiламетр трубаправода. Праектная магутнасць створанага на прадпрыемстве спецыяльнага ўчастка — 100 кiламетраў спiралепадобных труб дыяметрам ад 48 да 89 мiлiметраў. Як падкрэслiваюць на прадпрыемстве, яно здольнае поўнасцю задаволiць адпаведныя патрэбнасцi жыллёва-камунальных гаспадарак краiны ў такiх трубах. * * * Разам з асваеннем новай прадукцыi на прадпрыемстве апошнiм часам зроблены шэраг iншых крокаў, накiраваных на павышэнне эфектыўнасцi вытворчасцi. Тут пры гэтым падкрэслiваюць: бесперапыннае развiццё — гэта гарантыя поспехаў i працвiтання фiрмы. Найбольш актуальным пытаннем для кiраўнiцтва i калектыву СП стала пытанне скарачэння выдаткаў i, адпаведна, сабекошту прадукцыi пры адначасовым далейшым павышэннi яе якасцi. Да гэтага, у прыватнасцi, вымушаюць шматлiкiя канкурэнты. Сёлета на заво- дзе створана лабараторыя неразбуральнага кантролю, якi праходзяць пэўныя тэхналагiчныя працэсы i матэрыялы, тут наладжаны ўваходны кантроль пенаполiўрэтанавай сыравiны. Блiжэйшым часам плануецца завяршыць работы па ўводзе шротаструменнай ачысткi стальных труб. Начальнiк цэха СП "Бел-Iзалiт" Святаслаў Абражэвiч падкрэслiвае: кантроль якасцi прадукцыi ажыццяўляецца на кожным тэхналагiчным этапе. "Тэндары выйграваць стала больш складана — iмкнёмся браць менавiта якасцю". Пры ўсiм гэтым на прадпрыемстве даводзяць: добрае не бывае танным. I тут ужо гаворка аб нядобрасумленнай канкурэнцыi. Заказчыкi ПI-труб нярэдка арыентуюцца выключна на iх цану i не зважаюць на якасць. Гэтым карыстаюцца шэраг дробных вытворцаў, якiя вырабляюць Пi-трубы ў асноўным саматужным метадам, без выкарыстання спецыялiзаванага тэхналагiчнага абсталявання. Адпаведна — даволi сумнiўная эксплуатацыйная надзейнасць такiх труб; кампраметуецца i сама гэта найноўшая тэхналогiя. "СП "Бел-Iзалiт" працуе з сур’ёзнымi партнёрамi", — таксама падкрэслiваюць на прадпрыемстве. Сярод гэтых партнёраў — "Брэстэнерга", "Магiлёўэнерга", "Гроднаэнерга", "Метрабуд" i iнш. З улiкам таго, што асобныя з партнёраў "Бел-Iзалiта" арыентуюцца на выкарыстанне ПI-труб вялiкiх дыяметраў, на прадпрыемстве за апошнiя гады наладжаны выпуск труб дыяметрам да 800 мiлiметраў, а сёлета асвоена ўласная вытворчасць фасонных элементаў да труб дыяметрам 1020 мiлiметраў. Яшчэ адно з апошнiх дасягненняў СП "Бел-Iзалiт": сёлета яго прадукцыя прайшла сертыфiкацыю на адпаведнасць расiйскiм стандартам, тым самым прадпрыемства адкрыла для сябе шлях на расiйскi рынак.Надзейнасць з самага пачатку Перавагi пракладвання цеплатрас папярэдне iзаляванымi трубамi СП "Бел-Iзалiт"Мiнiмiзацыя работ па пракладваннi: Перавагi пракладвання цеплатрас папярэдне iзаляванымi трубамi СП "Бел-Iзалiт"— знiжэнне кошту земляных работ; — пракладванне цеплатрас без каналаў i цеплафiкацыйных камер; — ПI-трубы не маюць патрэбы ў нерухомых апорах; — спрашчаецца кампенсацыя лiнейных падаўжэнняў за кошт папярэдняга тэрмiчнага напружання; — герметычная полiэтыленавая абалонка выключае карозiю ад грунтавой вады, а таксама электракарозiю, або карозiю ад блукаючых у глебе токаў. Кантроль над цэласнасцю пракладзенага трубаправода. Кантрольная сiстэма дазваляе хутка i дакладна вызначыць месца разрыву або пашкоджання трубаправода. Кантрольная сiстэма дазваляе хутка i дакладна вызначыць месца разрыву або пашкоджання трубаправода.Узвядзенне трубаправодаў з папярэдне iзаляваных труб вытворчасцi "Бел-Iзалiт" знiжае сумарныя выдаткi на разлiковы тэрмiн iх службы (30 гадоў) у 6 разоў. Выкарыстанне труб вытворчасцi "Бел-Iзалiт" дае магчымасць iх пракладвання ва ўмовах балоцiстай мясцовасцi або высокага ўзроўню грунтавой вады. Тэрмiн акупляльнасцi цеплатрас з ПI-труб вытворчасцi "Бел-Iзалiт" складае ад 1,5 да 2,5 года. СП "Бел-Iзалiт" аказвае дапамогу пры праектаваннi цеплавых сетак, пры гэтым з улiкам найбольш аптымальных варыянтаў iх пракладвання для пэўных мясцовых умоў; праводзiць навучанне i iнструктаж персаналу па ўкладваннi труб; забяспечвае на свае ПI-трубы 5 гадоў гарантыi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ужо добра зарэкамендавалi сябе ў гаспадарнiкаў цеплатрас i сiстэм гарачага i халоднага водазабеспячэння папярэдне iзаляваныя трубы (ПI-трубы). Пры гэ |
|