Час чарніц і маладой бульбы
Час чарніц і маладой бульбы
Адышлi клубнiцы, i рынкi "пачарнелi", бо яшчэ на ўваходзе стаяць людзi з чарнiцамi. Ягады многа i яна дарагая. За пяцiлiтровае вядро просяць 25 тысяч, а дзесяцiлiтровае каштуе ўдвая больш. Цана не толькi на чарнiцы, але i на ўсю дзiкую ягаду расце з году ў год. Выклiкана гэта ростам закупачнай цаны. Насельнiцтва кiнулася ў лес, а гэта прывяло да таго, што чарнiчнiк вынiшчаецца. Даводзiлася бачыць чарнiцы, перамешаныя з лiсцем — гэта вынiк збору iх скрабкамi. Прадаць засмечаную ягаду на рынку праблематычна i яе здаюць на прыёмных пунктах. Чырвоныя парэчкi, у параўнаннi з чарнiцамi, у пяць разоў таннейшыя. Канкурыраваць з чарнiцамi (па колькасцi) можа хiба што маладая бульба — яе вельмi многа. I калi ў маi галоўным чынам прадавалася iмпартная, то цяпер — толькi свая. А разбежка ў цане ад 750 рублёў да паўтары тысячы. Хто не пасадзiў — купляе. Сымон Свiстуновiч.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адышлi клубнiцы, i рынкi "пачарнелi", бо яшчэ на ўваходзе стаяць людзi з чарнiцамi. Ягады многа i яна дарагая. За пяцiлiтровае вядро просяць |
|