Аляксандр Лукашэнка: "Беларусь — аплот міру i бяспекi ў еўрапейскiм рэгiёне"
Аляксандр Лукашэнка: "Беларусь — аплот міру i бяспекi ў еўрапейскiм рэгiёне"
Беларусь з’яўляецца аплотам мiру i бяспекi ў еўрапейскiм рэгiёне. За гады незалежнасцi мы не ўцягнулiся нi ў адну палiтычную авантуру, не ўвязалiся нi ў адзiн мiжнародны канфлiкт. Аб гэтым заявiў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 15 лiпеня на прыёме выпускнiкоў факультэта Генеральнага штаба Ўзброеных Сiлаў, камандна-штабнога факультэта Ваеннай акадэмii Рэспублiкi Беларусь i ваенных акадэмiй Расiйскай Федэрацыi. У мерапрыемстве ўдзельнiчалi 149 выпускнiкоў. Кiраўнiк дзяржавы адзначыў, што Ўзброеныя Сiлы чарговы раз папоўнiлiся афiцэрамi, якiя атрымалi вышэйшую адукацыю. У iх лiку i першыя выпускнiкi факультэта Генеральнага штаба Ўзброеных Сiлаў Ваеннай акадэмii Беларусi. Прэзiдэнт падкрэслiў, што ў Беларусi сёння забяспечаны мiр, стабiльнасць, грамадская згода. "Але, на жаль, сучасны свет не становiцца больш бяспечным, i мы ўсе з’яўляемся сведкамi перыяду абвастрэння геапалiтычных, эканамiчных, экалагiчных i дэмаграфiчных праблем. І ўсё гэта так або iнакш датычыцца нашай Беларусi", — адзначыў кiраўнiк дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што цяпер рэзка актывiзавалася ваенная i тэрарыстычная дзейнасць у многiх рэгiёнах планеты, у тым лiку i ў еўрапейскiм. "Пашырэнне НАТА на ўсход, разгортванне ў непасрэднай блiзкасцi ад нашых гранiц элементаў амерыканскай сiстэмы стратэгiчнай процiракетнай абароны, дэвальвацыя мiжнароднай прававой базы ў галiне кантролю над узбраеннямi значна ўскладняюць ваенна-палiтычную сiтуацыю", — перакананы Прэзiдэнт. Эканамiчныя санкцыi супраць Беларусi, палiтычны нацiск i спекуляцыi па пытаннях свабоды i дэмакратыi супярэчаць прынцыпам добрасуседства i супрацоўнiцтва, заявiў Аляксандр Лукашэнка. Кiраўнiк дзяржавы сказаў, што "на жаль, з вуснаў некаторых заходнiх палiтыкаў пастаянна гучаць адкрытыя заклiкi да антыканстытуцыйнай змены ўлады ў Беларусi, да насаджэння заходняй мадэлi так званай дэмакратыi". На думку Прэзiдэнта Беларусi, мэта такiх дзеянняў — дэстабiлiзацыя становiшча, знiшчэнне палiтычнай сiстэмы, падпарадкаванне суверэннай дзяржавы тым сiлам, якiя iмкнуцца да ўстанаўлення аднапалярнага свету. "Але толькi мы самi маем права вырашаць, як нам жыць, у якiм напрамку развiвацца, з кiм супрацоўнiчаць i сябраваць. У гэтым заключаецца сапраўдная незалежнасць", — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Ён сказаў, што зроблены грамадзянамi Беларусi гiстарычны выбар накладае на сучаснае пакаленне асаблiвую адказнасць за захаванне мiру i стабiльнасцi на беларускай зямлi. Прэзiдэнт падкрэслiў, што Беларусь няўхiльна выконвае мiжнародныя дамоўленасцi, не прымаючы сiлавыя метады як iнструмент знешняй палiтыкi, выступае актыўным удзельнiкам працэсу ўмацавання мiжнароднай бяспекi. На яго думку, гiстарычны вопыт беларускага народа i суровыя рэалii сусветнай палiтыкi патрабуюць пастаяннай увагi да пытанняў нацыянальнай бяспекi. Кiраўнiк дзяржавы падкрэслiў, што падтрыманне абараназдольнасцi армii ў самай высокай ступенi заўсёды будзе прыярытэтнай задачай кiраўнiцтва краiны. "Незалежную палiтыку мы можам праводзiць выключна тады, калi мы моцныя, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — Тады мы будзем здольныя даць самы рашучы адпор любым замахам на нашу краiну, незалежнасць i суверэнiтэт". У Беларусi цяпер, пасля завяршэння рэфармавання армii, працягваецца яе ўдасканаленне з мэтай пераходу на новы якасны ўзровень. На думку Прэзiдэнта, гэта дае магчымасць адпавядаць патрабаванням часу, вывучаць i асвойваць новыя формы i спосабы ўзброенай барацьбы, каб не паўтарыць памылак i трагедый мiнулых войнаў. "Важнейшая задача Ўзброеных Сiлаў на блiжэйшую перспектыву — падтрыманне высокай ступенi боегатоўнасцi i недапушчэнне перарастання ваеннай небяспекi ў ваенную пагрозу", — заявiў Аляксандр Лукашэнка. Прэзiдэнт падкрэслiў, што неабходна развiваць рэгiянальную групоўку войскаў Беларусi i Расii, якая сёння з’яўляецца гарантам бяспекi заходнiх гранiц нашых краiн. Забеспячэнне нацыянальнай бяспекi немагчыма без адукаванага, усебакова падрыхтаванага афiцэра-прафесiянала, патрыёта, якi прысвяцiў жыццё бескарыслiваму служэнню свайму народу i Айчыне. Менавiта таму наша дзяржава робiць усё, каб у навучальных установах афiцэры атрымлiвалi сучасную якасную падрыхтоўку, адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Кiраўнiк дзяржавы падкрэслiў, што грамадства i дзяржава прад’яўляюць высокiя патрабаваннi да афiцэрскага корпуса. Па традыцыi выпускнiкам, якiя закончылi ваенныя навучальныя ўстановы з залатым медалём, Аляксандр Лукашэнка ўручыў спецыяльныя лiсты аб аб’яўленнi Падзякi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. Гэта 12 выпускнiкоў ваенных факультэтаў беларускiх i расiйскiх ВНУ. Кiраўнiк дзяржавы таксама ўручыў генеральскiя пагоны 4 афiцэрам — прадстаўнiкам Мiнiстэрства абароны i Камiтэта дзяржаўнай бяспекi Беларусi. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь з’яўляецца аплотам мiру i бяспекi ў еўрапейскiм рэгiёне. За гады незалежнасцi мы не ўцягнулiся нi ў адну палiтычную авантуру, не ўвязалiся нi |
|