Адтэрміноўка аспiрантам-завочнiкам
Адтэрміноўка аспiрантам-завочнiкам
У Беларусi пашыраны пералiк грамадзян, якiя маюць права на адтэрмiноўку ад прызыву для заканчэння адукацыi. Аб гэтым паведамiў намеснiк начальнiка аддзела прызыву галоўнага арганiзацыйна-мабiлiзацыйнага ўпраўлення Генеральнага штаба Ўзброеных Сiлаў Беларусi Сяргей Купрык. Гэтыя змяненнi былi ўнесены ў Закон "Аб воiнскiм абавязку i воiнскай службе" ад 20 лiпеня 2007 года i сёння ўпершыню рэалiзуюцца на практыцы. У гэтым i заключаецца галоўная асаблiвасць сёлетняга прызыву, адзначыў намеснiк начальнiка аддзела. У адпаведнасцi з папраўкамi адтэрмiноўка ад прызыву ўпершыню будзе прадастаўлена выпускнiкам устаноў, якiя забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй, прафесiйна-тэхнiчнай i сярэдняй спецыяльнай адукацыi, — да 1 верасня года заканчэння ўстановы адукацыi. Такое права атрымаюць грамадзяне, якiя навучаюцца ў магiстратуры, i аспiранты (дактаранты) — на перыяд навучання незалежна ад формы навучання. Раней адтэрмiноўка прадастаўлялася магiстрантам i аспiрантам (дактарантам) толькi вочнай формы навучання. Кар. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi пашыраны пералiк грамадзян, якiя маюць права на адтэрмiноўку ад прызыву для заканчэння адукацыi. Аб гэтым паведамiў намеснiк начальнiка адд
|
|