"Амазонка" — прэм’ера ў Вiцебску
"Амазонка" — прэм’ера ў Вiцебску
Народная артыстка Ўкраiны Руслана (Лiжычка) — пераможца "Еўрабачання—2004", вельмi ўдзячна "базару" за тое, што менавiта ў Вiцебску яна пачала свой "зорны" шлях. Тут у 1996 годзе яна стала ўладальнiцай Гран-пры на мiжнародным конкурсе маладых выканаўцаў. — Дзе б я нi была, калi сустракаюся з былымi ўдзельнiкамi фестывалю, мы з задавальненнем успамiнаем непаўторную атмасферу "базару", — сказала Руслана на прэс-канферэнцыi, прысвечанай Дню культуры Ўкраiны. Менавiта ў Летнiм амфiтэатры ўвечар у гэты дзень адбылася прэм’ера поўнага шоў Русланы "Амазонка". Раней — у Баку, у Бялградзе i iншых гарадах публiка ўбачыла толькi частку "Амазонкi". А Вiцебск як "творчая Радзiма" Русланы атрымаў першым такi шанц. Амазонкi, аказваецца, жылi на берагах Дняпра i былi продкамi славян. Пра гэта расказаў прадзюсар спявачкi (па сумяшчальнiцтве яе муж) Аляксандр Ксенафонтаў. Аляксандр ПУКШАНСКІ. Фота Анатоля КЛЕШЧУКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Народная артыстка Ўкраiны Руслана (Лiжычка) — пераможца "Еўрабачання—2004", вельмi ўдзячна "базару" за тое, што менавiта ў Вiцебск |
|