У пошуках вечнай маладосцi
У пошуках вечнай маладосцi
У Мiнску з 17 па 20 лiпеня ў кiнатэатрах "Аўрора", "Мiр", "Перамога" i "Цэнтральны" ў чарговы раз пройдзе эксклюзiўны паказ фiльмаў у рамках праекта "КІНАфармат 4х4". Асаблiвай увагi заслугоўвае новая драма "Маладосць без маладосцi", створаная сумесна кiнамайстрамi Румынii, Германii, ЗША, Францыi, Iталii. У аснову сцэнарыя пакладзена аднайменная аповесць румынскага пiсьменнiка Мiрчы Элiядзе, якая расказвае гiсторыю прафесара лiнгвiстыкi Дамiнiка Матэна, якi, не сумеўшы завяршыць працу свайго жыцця, прымае рашэнне аб самагубстве. Але ў дзень, калi ён планаваў ажыццявiць задуманае, у яго трапляе маланка. Прафесару ўдаецца не толькi захаваць жыццё, але i набыць страчаную маладосць. Аднак ён вымушаны ўцячы з краiны, каб схавацца ад нацыстаў, якiя хочуць выкарыстаць тое, што з iм адбылося, для стварэння новай чалавечай расы. Пастаноўку ажыццявiў легендарны Фрэнсiс Форд Копала. У галоўных ролях занятыя Цiт Рот, Аляксандра Марыя Лара, Бруна Ганц, Андрэ Хенiке. Камедыйная драма "Ты, якi жыве!" — таксама плод сумесных намаганняў на гэты раз кiнематаграфiстаў Германii, Данii, Нарвегii, Францыi i Швецыi. Аўтар сцэнарыя i рэжысёр-пастаноўшчык Рой Андэрсан бярэ пад свой аўтарскi прыцэл чалавека самога па сабе, уважлiва прыглядаючыся да быту, дэталяў, ледзь улоўных, але ўсiм вядомых нюансаў паўсядзённасцi. Чалавек для Андэрсана — не вянец тварэння. Чалавеку гэтаму сумна, няўтульна, горка, крыўдна, страшна, прыкра, маркотна i вельмi-вельмi нудна, але жыццё быццам бы працягваецца, iдзе сваiм парадкам, i трэба за iм паспяваць. Месцамi гэта бег навыперадкi з самiм сабой забаўны i смешны, месцамi трагiчны. У фiльме здымалiся Джэсiка Лундберг, Элiзабет Хеландэр, Лейф Ларсан, Б’ёрн Энглунд. Змогуць паглядзець гледачы i сацыяльную драму "Iмпарт—экспарт", знятую ў Аўстрыi рэжысёрам Ульрыхам Зайдлем па сваiм сцэнарыi, напiсаным у сааўтарстве з Веранiкай Франц. Фiльм складаецца з дзвюх гiсторый. ...Вольга, медсястра ў маленькiм украiнскiм гарадку, тулiцца ў двухпакаёвай кватэры з мамай, братам i маленькiм сынам. Каб звесцi канцы з канцамi, дзяўчына верцiць задам перад камерамi Iнтэрнэт-рукаблудаў. Пазней яна едзе ў Вену, дзе ў вынiку ўладкоўваецца прыбiральшчыцай у доме састарэлых. А ў той жа час аўстрыец Паўль шукае працу, не забываючы штодня пазычаць грошы ў сяброў, родных i незнаёмцаў. Валявым рашэннем татулькi малады чалавек адпраўляецца ва Ўкраiну прадаваць гульнявыя аўтаматы. Галоўныя ролi ў фiльме выконваюць Кацярына Рак i Паўль Хофман. Кiнамайстрамi ЗША i Iталii створана камедыйная драма "Казкi стрыптыз-клуба". Яе паставiў па сваiм сцэнарыi вядомы рэжысёр Абель Ферара. Мутны вечар у манхэтэнскiм кабарэ "Парадыз". Уладальнiк кабарэ, Рэй Рубi, не заплацiў сваiм танцоўшчыцам, так што тыя пагражаюць уладальнiку "стрып-страйкам" — ды яны, наогул, i так не ўмеюць танцаваць. Грошай у Рубi няма нават на працяг арэнды, да таго ж арандадавец хоча прадаць будынак. У дадатак да ўсiх бедаў, Рубi кудысьцi падзеў свой выйгрышны латарэйны бiлет. У ролях: Уiлем Дэфо, Боб Хоскiнс, Мэцью Мадайн, Азiя Арджэнта, Лу Дуайн. Раман КОСЦIН.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мiнску з 17 па 20 лiпеня ў кiнатэатрах "Аўрора", "Мiр", "Перамога" i "Цэнтральны" ў чарговы раз пройдзе экск
|
|