21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Не цыгарэта, а... эстафета

26.08.2009 10:22 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Не цыгарэта, а... эстафета

Майка i шорты замест дзелавога касцюма, палатка замест строгага офiса. У Рэспублiканскiм гарналыжным цэнтры "Сiлiчы" прайшоў вось ужо дзесяты юбiлейны летнi турыстычны злёт работнiкаў цэнтральнага апарату i сталiчных фiлiялаў ААТ "ААБ Беларусбанк", прысвечаны Году здароўя. Удзел у спаборнiцтвах узялi больш за 500 чалавек, прычым каб патрапiць у каманды на злёт, лiтаральна кожнаму давялося вытрымаць нежартоўную канкурэнцыю з боку... сваiх жа калег.

Работа з грашыма — гэта ў любым выпадку павышаная ўвага, адказнасць, дысцыплiна, маральныя i фiзiчныя выдаткi, пастаянная рызыка стрэсу. Напэўна, таму iдэя арганiзацыi турыстычных злётаў спадабалася адразу. І да таго ж па некалькi прычынах. З аднаго боку, злёты давалi шанц правесцi колькi дзён на прыродзе, магчымасць прадэманстраваць сваю спартыўную падрыхтоўку. А з iншага стала зразумела: толькi так калектыў самага буйнага банка краiны можа стаць адной камандай. Нездарма знаёмствы прадстаўнiкоў розных фiлiялаў, нефармальныя сустрэчы i, вядома ж, самi спаборнiцтвы прыносяць нават крыху нечаканы, але прыемны вынiк: штогод пасля турзлётаў утвараецца некалькi "банкаўскiх" сем’яў.

На конкурсе "Кулінарны паядынак".

— Пасля вядомага аб’яднання станаўленне цяперашняга "Беларусбанка" пачалося ў 1996 годзе, тады ж з’явiлiся новыя падыходы, стаў фармiравацца па сутнасцi новы калектыў, — адзначае старшыня аб’яднанай прафсаюзнай арганiзацыi банка Наталля Петрачкова. — Прычым у гэтым плане вялiкую ролю адыграла стаўка на сацыяльныя праграмы, i ў тым лiку — на спорт, дзякуючы якому мацнее карпаратыўны дух, паляпшаецца ўзаемаразуменне, раскрываюцца таленты, павышаецца працаздольнасць. Да слова, усе дзесяць гадоў нашы турзлёты праходзiлi ў розных рэгiёнах Беларусi, i такая практыка ўзнiкла невыпадкова — гэта дазваляе яшчэ лепш пазнаць нашу краiну i нашых людзей, атрымаць добрую энергетыку для нiбыта сухой, але вельмi цiкавай банкаўскай работы.

Стаўленне да спорту i ладу жыцця тут было асаблiвым заўсёды, аднак менавiта цяпер з’явiлiся i новыя напрамкi. Сёлета, у Год здароўя, праходзяць поўныя медыцынскiя абследаваннi работнiкі банка. Прынята рашэнне аб забароне курэння на працоўных месцах. А ў будучым мяркуецца распачаць яшчэ адну даволi цiкавую акцыю — запрасiць урачоў i... аказаць дапамогу ўсiм тым, хто хацеў бы адмовiцца ад тытунёвай звычкi, але зрабiць гэта самастойна не можа.

— Ужо падчас прыёму на працу мы спрабуем вызначыць спартыўныя прыярытэты, — працягвае Наталля Петрачкова. — А потым прапануем: ёсць жаданне наведваць басейн, займацца аэробiкай, футболам, валейболам, хакеем цi тэнiсам — калi ласка, усе выдаткi аплацiць прафкам. I стымул спрацоўвае — ужо сёлета колькасць нашых спартыўных секцый павялiчылася амаль на трэць.

Уласныя спартыўныя пляцоўкi, залы i санаторыi — аргументы таксама не апошнiя. Пры гэтым, як паведамiў намеснiк старшынi праўлення ААТ "ААБ Беларусбанк" Iван Козел, у будучым у раёне праспекта Дзяржынскага сталiцы плануецца пабудаваць сучасны спартыўны комплекс з басейнам. Найперш ён будзе разлiчаны на работнiкаў банка — iх колькасць у горадзе складае каля 6 тыс. чалавек. Але цалкам верагодна, што карыстацца новым аб’ектам будуць i iншыя мiнчане.

Дарэчы, нялiшне заўважыць, што "Беларусбанк" традыцыйна ўкладвае значныя сродкi ў развiццё спартыўнай iнфраструктуры краiны, аказвае спонсарскую дапамогу ў правядзеннi самых розных нацыянальных i мiжнародных спаборнiцтваў. А зусiм нядаўна, напярэдаднi летнiх Алiмпiйскiх гульняў у Пекiне, банк стаў афiцыйным партнёрам Нацыянальнага алiмпiйскага камiтэта. Прычым у сваю чаргу не застаўся ўбаку i НАК, якi прадаставiў удзельнiкам турзлёту чатыры спецыяльныя прызы — "За алiмпiйскi характар", "За волю да перамогi", "Самаму моцнаму i вынослiваму", а таксама "За знаходлiвасць i кемлiвасць".

...Памыляецца той, хто думае, нiбыта банкiр ведае толькi лiчбы: перацягванне каната, валейбол, модны зараз пейнтбол, аэробiка — справы тут добра знаёмыя. Асобны турнiр-мнагабор’е быў падрыхтаваны для кiраўнiкоў. Зрэшты, не меншым вiдовiшчам стала камбiнаваная эстафета з пераадоленнем перашкод па-пластунску, кiданнем мяча ў карзiну i скокамi ў мяшках. А добрым "гарнiрам" да ўсяго гэтага аказалiся кулiнарны паядынак (прыгатаванне страў з абсалютна аднолькавых набораў прадуктаў), конкурс "Спяваючы офiс", прэзентацыя турысцкiх лагераў, спаборнiцтва ў музычным экспромце... Словам, было ўсё: i фантазiя, i азарт, i ўпартая барацьба, i свае пераможцы. У прыватнасцi, першае месца ў агульнакамандным залiку заняў сталiчны фiлiял № 527, другое — каманда цэнтральнага апарату, а трэцяе — фiлiял № 529. Не было толькi прайграўшых, бо ў адрозненне ад вялiкага спорту тут быў i застаецца зусiм iншы прынцып: галоўнае — удзел.

На мiнулыя выхадныя на турыстычны злёт сабралiся не толькi мiнчане, у гэтыя ж днi аналагiчныя спаборнiцтвы сярод работнiкаў "Беларусбанка" прайшлi таксама ў Гомельскай, Магiлёўскай i Мiнскай абласцях. А значыць, наперадзе не менш адметная i зноў-такi традыцыйная падзея — злёт рэспублiканскi. Сёлета ён пройдзе з 25 па 27 лiпеня каля возера Гаць пад Баранавiчамi.

Сяргей ГРЫБ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Майка i шорты замест дзелавога касцюма, палатка замест строгага офiса. У Рэспублiканскiм гарналыжным цэнтры "Сiлiчы" прайшоў вось ужо дзесят
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика