Эксперт: Прызначэнне Макея — гэта перамовы з Захадам
Галоўны рэдактар “БДГ” Пётар Марцаў адразу пасьля адстаўкі Шэймана і Нявыгласа прадказаў, што на месца кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта будзе прызначаны Ўл.Макей. Марцаў: “Ідзе агульная тэндэнцыя на ратацыю і амаладжэньне кадраў. Шмат каго неабходна мяняць — хоць бы таму, што ў атачэньні кіраўніка дзяржавы зьявіўся Віктар Лукашэнка. Гэта малады дзяржаўны дзеяч, і, адпаведна, ён набірае сваю каманду. Юры Жадобін вядомы Віктару Лукашэнку яшчэ з часоў працы ў Службе бясьпекі прэзыдэнта, дзе ён займаўся аховай Віктара Лукашэнкі. Агулам варта сказаць, што ўсё, што адбываецца зараз у Беларусі — гэта падрыхтоўка да выбараў 2011 году. Гэтыя працэсы — фармаваньне новых камандаў, кадравыя прызначэньні — можна расцэньваць як старт прэзыдэнцкіх выбараў 2011 году і нават як грунт для разьвіцьця ўлады ў Беларусі да 2016 году”. — Магчыма, прызначэньне Ўладзімера Макея важнае ня толькі для ўнутранай, але і для замежнай палітыкі і зьнешняга іміджу беларускай улады? Марцаў: “Так, бо гэты чалавек мае досьвед працы ў МЗС. Ён мае ўстойлівую рэпутацыю чалавека празаходняга (вельмі ўмоўна) разьвіцьця. Хоць, я ўпэўнены, сам Макей не ўкладае ў гэты панятак таго сэнсу, які ўкладаем мы. Да таго ж, будучы першым памочнікам прэзыдэнта, ён зарэкамэндаваў сябе як дастаткова добры арганізатар, які сканцэнтраваў на сабе ўсе інфармацыйныя і дакумэнтальныя плыні”. Палітоляг Аляксандар Фядута мяркуе: “Сёньня стала цалкам відавочным, якая групоўка аказалася здольнай скарыстацца выбухам 4 ліпеня”. Фядута: “Сёньня стала цалкам відавочным, якая групоўка аказалася здольнай скарыстацца выбухам 4 ліпеня. Я і дагэтуль трымаюся думкі, што ўлада не была зацікаўленая ў тым, каб выбухнула бомба. Але калі яна ўжо выбухнула, дык хтосьці мусіў гэтым скарыстацца. І гэта зрабіла групоўка, тварам якой зьяўляецца Віктар Лукашэнка, а мозгам і палітычным цэнтрам — Уладзімер Макей, які сёньня прызначаны кіраўніком адміністрацыі прэзыдэнта. Гэта азначае, што ўлада паспрабуе весьці пэўныя перамовы з Захадам. Новы кіраўнік Адміністрацыі — найбольш здольная да гэтага фігура. Я таксама спадзяюся, што ўлада ўвойдзе ў пэрыяд лібэралізацыі і вэстэрнізацыі”. — Пасьля адстаўкі Шэймана многія асьцерагаліся рабіць нейкія высновы і казалі, што ён яшчэ можа вярнуцца. Але сёньня тры найвышэйшыя пасады занялі іншыя людзі. Ці азначае гэта ўжо сапраўды, што Шэйман ва ўладу ня вернецца? Фядута: “Гэта нічога не азначае. Бо ўплыў такіх асобаў, як Шэйман, не зьвязаны з тым, якую пасаду ён займае. Уплыў зьвязаны з тым, працягвае ён карыстацца даверам прэзыдэнта ці не. Вось гэтага мы ня ведаем, ня ведаем, як сёньня складаюцца адносіны паміж Аляксандрам Лукашэнкам і Віктарам Шэйманам. Такія людзі — як пісталеты. Ніхто ніколі ня выкіне пісталет, калі ёсьць магчымасьць адрамантаваць яго і захаваць да лепшых часоў. Віктар Шэйман — гэта такі лукашэнкаўскі пісталет. У які момант ён будзе зноў выцягнуты з кішэні — пачакаем, пабачым”.
Первоисточник:
Главная
| Новости
| Газеты
| Бизнес Инфо
| Справки
| Знакомства
| Знакомства2
| Гороскоп
| Анекдоты
|
© 2004-2020 21.by
Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей.
Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
|